Урад Штырыі – адной з зямель Аўстрыі - пагадзіўся на адстрэл 25 тысяч птушак з сямейства крумкачовых: гракоў, варон, сарок і нават соек! Гэтыя віды птушак – як і іншыя – знаходзяцца ў Аўстрыі пад поўнай або частковай аховай. Мясцовыя фермеры заклікалі ўлады выдаць дазвол на адстрэл гэтых птушак з-за таго, што яны знішчаюць сельгаскультуры.
Цяпер паляўнічыя змогуць легальна паляваць на любыя віды крумкачовых, каб зменшыць велічыню іх папуляцый.
Урад зямлі Штырыя саступіў шматлікім просьбам фермераў, якія паднялі шум, што з-за птушак паносяць страты ў сярэднім па 2 тысячы эўра на гектар сваіх палеткаў. Цалкам жа матэрыяльныя страты ад крумкачовых птушак ацэньваюцца тут у 2 мільёны эўра.
Паводле фермераў, птушкі выядаюць усё, што могуць. Адзін з іх заявіў, што вароны і гракі прылятаюць агромністымі зграямі і выядаюць на яго палях дажджавых чарвякоў, пад час чаго нішчаць саджанцы цукіні і дыні, і акрамя зерневых, акрамя гэтага яны прыносяць урон у садах.
Дзіўнае рашэнне ўлады прынялі не гледзячы на пратэсты розных экалагічных арганізацый і навукоўцаў.
Здымак грака Мікалая Гулінскага
Паводле www.stooq.pl праз www.bocian.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Масакра белых буслоў у Ліване
Масавае забойства буслоў на Мальце
Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ