"Гэта самы круты летнік, у якім я ўдзельнічала за гэты год" - сказала з акцэнтам Нікаля, аўстрыйская дзяўчына, якая ўжо як год працуе валанцёркай у офісе АПБ. Летнік па асновах кальцавання сабраў не толькі беларускіх, але і студэнтаў з іншых краін. У такой кампаніі на працягу тыдня моладзь асвойвала нялёгкую справу кальцавання птушак.
Патрэба ў летніку ўзнікла ўжо даўно, гэта не толькі магчымасць навучыць студэнтаў чамусці карыснаму, але і добры шанец знайсці новых сяброў і калег, і тых зацікаўленных, якія за цікавасць будуць прыязджаць у будучым на станцыю і дапамагаць у гэтай нялёгкай справе. Вынікі летніка будуць бачны не зараз, а ў будучым, але як ўсё прайшло, можна будзе прачытаць і паглядзець зараз ніжэй.
Кампанія падабралася даволі перспектыўная, усе 3-курснікі з розных ВНУ (3 чалавека з Гродна, 2 з Віцебска, 1 з Менску, 1 са Львова, 2 валанцёркі з Аўстрыі). Амаль усе не толькі сустрэліся, але і ў Тураве былі ўпершыню. Таму быў важны першы дзень, каб наладзіць сяброўскую атмасферу, абмяркаваць не толькі план працы, але і выпрацаваць агульныя правілы паводзін падчас летніка.
Праца ў летніку была размяркавана па 3-ох блоках:
1 блок - знаёмства з кальцаваннем. Удзельнікі маглі непасрэдна пазнаёміцца з самім працэсам кальцавання, даведацца навошта ён выкарыстоўваецца, а таксама паспрабаваць свае сілы ў розных спосабах адлову птушак. Дзень пачынаўся а 6.00 раніцы з праверкі лавушак і ўлікаў птушак на тураўскім лузе. Напацягу дня, кожныя 3 гадзіны рабіўся абход лавушак, а ў вечары адбывалася пастаноўка павуцінных сетак, якія трэба правяраць кожныя 2 гадзіны напрацягу ночы.
2 блок - назіранне за птушкамі ці Birdwatching. У гэтым блоку студэнты маглі падцягнуць свае веды па вызначэнню птушак, а таксама пазнаёміцца з відавым складам насельнікаў тураўскага луга. Для чальцоў гэтай групы быў запланаваны адзін выезд у іншыя біятопы: рыбгас "Белае" і "Чырвоная зорка", НП "Прыпяцкі".
3 блок - знаёмства з метадамі даследавання амфібій. Падчас гэтага блоку адбывалася знаёмства з рознымі метадамі даследавання біялогіі амфібій, а таксама, як правільна вызначаць відавую прыналежнасць жаб.
Удзельнікі летніка аб'ядналіся ў тры групы "Беркуты", "Мухоловкі-пеструшки" і "Пустельги", і на працягу 3 дзён кожная з груп займалася тым ці іншым блокам пад кіраўніцтвам трэнераў, якія не так даўно і самі былі студэнтамі: Сліжа Яўгена, Табунова Дзяніса ды Лены Куліковай. Невляікая розніца ваў узросце спрыяла ўсталяванню сяброўскіх адносін і паразуменню ва ўсіх відах дзейнасці.
Пасля працы ў групах, у пятніцу, усе разам мы арганізавалі невялічкую акцыю па збору смецця з той часткі тураўскага луга, дзе адзначана самая вялікая шчыльнасць гнездавання кулікоў. Паралельна былі агароджаны 2 кантрольныя пляцоўкі, на якіх праходзіць шматгадовы праект па вывучэнню змянення расліннасці пад уздзеяннем антрапагенных фактараў.У другой палове дня адбылася краязнаўчая экскурсія па Тураву, каб развеяць сумневы, што Тураў гэта толькі вёска, і пазнаёміць удзельнікаў з багатай гістарычнай спадчынай гэтай мясціны.
Вячэрнюю праграму адчыніў гарачы сяброўскі глінтвейн, які падняў на ногі некаторых удзельнікаў, якыія вырашылі злегчы з бальным горлам. Нікаля навучыла рабіць кабаўскі з мукі, каб і вегетарыянцы маглі што пасмажыць на вогнішчы. Падчас вячэры, ва ўрачыстай абстаноўцы кожны з удзельнікаў атрымаў пасведчанне, што ён ўдзельнічаў у летніку і можа дапамагаць у кальцаванні асобам, якія маюць адмысловае пасведчанне.
Кальцаванне, як метад у Беларусі пакуль застаецца справай адзінкавых спецыялістаў-арнітолагаў, але я спадзяюся, што з сённяшніх студэнтаў-біёлагаў, якія прыехалі ў Тураў вырасце не адзін добры кальцавальнік, але наперадзе ў іх яшчэ складаны шлях да гэтага, затое час ёсць, 3 курс самы час вызначыцца з тым, чым ты будзеш займацца. Пасля былі гульні, размовы пра планы, але ўсе як адзін хацелі бы яшчэ раз сустрэцца ў Тураве.
Субота была вольным днём, але жадаючыя маглі працягнуць праверкі лавушак і знаёмства з кальцаваннем на станцыі, асноўнай задачай на гэты дзень было прыбраць "Дом АПБ", які ў хуткім часе паўстане як экалагічны цэнтр.
У нядзелю з'ехалі апошнія студэнты, самы час адпачыць пасля напружанай працы і падвесці пэўныя вынікі.
Гэта быў першы летнік, які я праводзіў самастойна і мяне перш за ўсё ўразіў патанцыял такіх мерапрыемтсваў, асабліва, калі падабрана правільна мэтавая група. Патэнцыял не толькі ў студэнтах, якія праз колькі год будуць новай генерацыяй навукоўцаў, але і ў самім метадзе правядзення падобных летнікў. Гэта мой перыш досвед, і яго хочацца выкарыстаць у бліжэйшай будучыні.
Аўтары фотаздымкаў: Дзьмітрый Даманцэвіч, Нікаля Шпітцэр, Лена Кулікова, Вікторыя Кухарэнка, Мікалай Скірпан, Сяргей Саковіч.
Летнік быў арганізаваны ў межах праекту па развіцці рэгіянальны і студэнцкіх груп АПБ, пры фінансавай падтрымцы SIDA.
Вялікі дзякуй за падтрымку і дапамогу: Дзянісу Табунову, Юльцы Траццяк, Вользе Лукшыц, а таксама ўсім супрацоўнікам станцыі кальцавання і лабараторыі арніталогіі "НПЦ па біярэсурсам".
Яўген Сліж
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.08.2011 - 01:09
Нават па здымках бачна, што
Нават па здымках бачна, што ўдзельнікам - спадзяюся, і трэнерам - было цікава. Гэта - самае галоўнае. Спадзяюся, што атрымаецца працяг і праз нейкі час ужо ўдзельнікі стануць трэнерамі для сваіх больш маладых калег. Так, як атрымалася з летнікамі "Юны бёдуотчар".
beldima - 08.08.2011 - 10:03
Цікавы аповяд. Ну ты і
Цікавы аповяд. Ну ты і барадаты дзед ))))
TRETB9LK - 08.08.2011 - 13:29
Яўген, працягвай далей гэтую
Яўген, працягвай далей гэтую справу. Гэта першы твой летнік у якасці арганізатара, і ён атрымаўся зусім не комам))) Галоўнае, што спадабалася ўдзельнікам. А тое, што не атрымалася (альбо атрымалася не так, як хацелася), выправіцца іншым разам. Ты - малайчына!
Елена Куликова (госць) - 09.08.2011 - 18:47
Я не буду скрывать своего
biot - 09.08.2011 - 23:53
In reply to Нават па здымках бачна, што by Harrier
По фото и отзывам вижу, что
По фото и отзывам вижу, что многим понравился летник. Особенно меня радует то, что понравился он австрийским волонтеркам, которым я уже давно советовал съездить в Туров. Правда, название материала "Научиться и отдохнуть..." меня волнует. Само приглашение на отдых как-то не вяжется с форматом... Т.е. мы приглашаем людей еще и отдыхать??? Легко неправильно поставить эти понятия на весы и весь летник катится к чертям и превращается именно в отдых, а не в что-то обучающее, научное и т.п.
Думаю, прав был Паша Пинчук в рассылке, что такой формат летника не приемлем для Туровской станции кольцевания. Это все же большая акция АПБ. Думаю, не за горами то время, когда мы поймем, что птицами занимается не только АПБ и мешать все до кучи совсем не нужно.
Kiolk - 11.08.2011 - 00:45
In reply to По фото и отзывам вижу, что by biot
Невялічкая заўвага. Мне
Невялічкая заўвага. Мне трошкі не зразумела, як атрымсалася вывесці з простай назовы артыкула "Навучыцца і адпачыць", што мы запрашаем людзей яшчэ і адпачыць, і што ўсё напрыканцы каціца да чорцікаў і т.п., ды пры гэтым па фотаздымках і па водгуках бачна, што многім спадабалася?
І першапачаткова, гэта было арганізавана з цікавасцяў станцыі, а АПБ выступае тут больш як партнёр. Таму і разумець і мяшаць нічога не патрэбна.
Ананім (госць) - 12.08.2011 - 15:05
что-то со своего аккаунта
Сергей СКМ (госць) - 15.08.2011 - 12:54
Не зню где там в лагере люди
Не зню где там в лагере люди со станции колцевания нашли особый отдых, а те кто там не был придираются к названию статьи!!!!
Женя, ты молодец!!!! Лагерь был организован прекрасно, очень понравилось!! Если люди со станции кольцевания придираются к тому, что мы задерживались с проверками ловушек на 30-60 мин., то наверное следует пояснить, что мы не только там птиц помогали кольцевать, но еще наблюдали за ними и производили учет амфибий. И еще нам надо было кушать, и поэтому мы иногда задерживались, а это не значит, что мы отдыхали. Мое мнение такое, что на станции просто не особо была нужна наша помощь и поэтому они придираються. Но нужно подумать о том, что если не будет организовываться таких лагерей студенты не будут интересоваться кольцеванием и помощи на станции тоже не будет.
Лагерь был насыщенным. Было 3 группы, которые занимались наблюдением за птицами, кольцеванием, подсчетам амфибий. Времени отдохнуть практически не было, разве что только поплавать и покушать и поспать. Приятно было знакомство с новыми людьми. Спасибо всем организаторам лагеря, было очень интересно.
Pavel Pinchuk - 16.08.2011 - 10:59
In reply to Не зню где там в лагере люди by Сергей СКМ (госць)
Вижу что пора и мне
Вижу что пора и мне ответить, как представителю "людей со станции"
Главная проблема всех лагерей это то, что происходит это самое деление - со станции и не со станции. Когда приезжают 2-3 человека они просто работают на станции. И, в зависимости от количества птиц, кушают, спят и т.п. не строго по часам, а когда есть время. Это первое.
Второе - не повезло с птицами. За последние 5 лет эта осень самая бедная на птиц. Поэтому и гонялись за каждым куликом.
П.с. Самое гдавное, что лагерь по кольцеванию превращается в тусовку. Это не плохо, но это уже немного другая история.
Sirena - 16.08.2011 - 11:13
In reply to Вижу что пора и мне by Pavel Pinchuk
Яўген, віншую з першым
Яўген, віншую з першым самастойна арганізаваным летнікам! Тое што ён быў удалым і цікавым гавораць водгукі людзей, якія ў ім непасрэдна ўдзельнічалі. Руцінная валанцёрская праца не кожнага зацікавіць як цябе, каб па самыя вушы і надоўга. Тым больш не трэба пардоніцца адзіін перад адным, што нехта з аднаго боку не забяспечыў валанцёраў работай без продыху, а некаму не спадабаліся нечыя меркаванні ці адносіны. Галоўнае, што вы атрымалі новы цікавы досвед і ўражанні!
AV - 16.08.2011 - 15:59
In reply to Не зню где там в лагере люди by Сергей СКМ (госць)
Сергею СКМ: Павел прав, если
Сергею СКМ: Павел прав, если вы взялись вынимать птиц из сетей и ловушек, то спать, кушать, ловить лягушек и наблюдать надо стараться в другое время. Методику нарушать нельзя, от этого гибнут птицы.
Raven - 17.08.2011 - 23:27
А я ничего плохого не вижу в
А я ничего плохого не вижу в том, что такой род деятельности воспринимается как отдых. Лично я часто возвращался домой с ободранными руками, изгрызенный насекомыми и рассказывал, развешивая насквозь промокшую одежду, как классно я отдохнул (думаю, полевики меня поймут). И кольцевание птиц не обязательно воспринимать ТОЛЬКО как работу. А вот в чём полностью согласен с Павлом - взялся за гуж - не говори, что не дюж. Если взялся кольцевать, то надо этим и заниматься, а не гоняться за двумя зайцами и это же выставлять в качестве оправдания
Kiolk - 18.08.2011 - 14:45
Дзякуй усім за заўвагі і
Дзякуй усім за заўвагі і каментары, гэты летнік быў добрым "урокам", дзякуючы яму я зразумеў некаторыя рэчы, ды і навучыўся многаму, спадзяюся, як і ўдзельнікі летніка.