На прыканцы ліпеня ў Вялікабрытаніі была адзначана маладая самка белакрылага крыжадзюба (Loxia leucoptera), якая можа азначаць пацверджанне чарговай інвазіі віду ў розныя еўрапейскія краіны. Ў Швецыі цяпер на 77% больш назіранняў гэтых самых невялікіх еўрапейскіх крыжадзюбаў чым звычайна. Пры чым нярэдкія групкі ў 50, 60 і нават 130 птушак. Белакрылыя крыжадзюбы актыўна ляцяць праз паўднёвую Швецыю прыкладна ў паўднёва-заходнім напрамку.
Апошняя інвазія віду ў Еўропу адзначалася ў канцы ліпеня ў 2008 годзе. Тады ў Вялікабрытаніі было зроблена 28 рэгістрацый, у якіх адзначана агулам 65 птушак. Пад час інвазій гэты паўночны від птушак можа залятаць практычна ва ўсе краіны Еўропы, таму можна чакаць яго сёлета і ў нас. У Беларусі белакрылы крыжадзюб адзначаўся толькі два разы: ў ліпені 1930 і верасні 1990 году.
Цікава, што колькасць рэгістрацый сасновых крыжадзюбаў (Loxia pytyopsittacus), якія штогод гняздуюць у Швецыі, зменшылася на 58 %. Гэта можна азначаць, што як спецыяліст па насенню лістоўніцы, белакрылы крыжадзюб пачынае свае інвазійныя вандроўкі на поўдзень у гады з нізкай колькасцю насення лістоўніц, у той час як сасновы крыжадзюб у небагатыя на насенне сасны сезоны застаецца ў межах гнездавога арэалу або адкачоўвае на ўсход.
Яшчэ адзін від, які можна чакаць сёлета ў Беларусі – сава-бярозаўка (Surnia ulula). Колькасць рэгістрацый савы-бярозаўкі ў Швецыі цяпер павялічылася амаль у два разы, што паказвае выдатны гнездавы год для віду. Ў Беларусі гэты від апошні раз адзначаўся 9 лютага мінулага году.
Здымак з www3.hi.is
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Шатландзкаму крыжадзюбу больш не пагражае знікненне
Вялікабрытанія можа страціць свой адзіны эндэмічны від птушак?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 06.08.2011 - 14:02
В 2008 году осенью известным
Виктор Козловский (госць) - 06.08.2011 - 14:19
Эту редкую птицу мне удалось
Harrier - 06.08.2011 - 17:23
In reply to В 2008 году осенью известным by Ананім (госць)
Віктар, не хачу нікога
Віктар, не хачу нікога крыўдзіць, але такую інфармацыю (з доказамі) трэба падаваць на разгляд БОФК (он-лайн картку назіраньня можна знайсьці ў левым блоку), а не на сайт ДП.
Спадзяюся, што доказы ў Вас ці ў Вашага сябра ёсьць.
aistok - 13.08.2011 - 12:19
In reply to Віктар, не хачу нікога by Harrier
Помните, на сайте было
Помните, на сайте было сообщение о регистрации лапланского подорожника? Тогда также утверждалось, что кто-то, какой то "знатный" птицелов их регулярно ловит в Беларуси. Но всё это только слова, для нас должны быть ОФИЦИАЛЬНЫЕ регистрации. Разве сложно заполнить карточку БОФК? Да и фамилия этих всех птицеловов мне лично ни о чем не говорит. Я, например, заполнил карточку наблюдения несколько лет назад и белокрылого клеста утвердили (тогда птицу наблюдали в Кобрине среди клестов-еловиков). Всего и делов. К тому же не думаю, что на сайте ДП сообщения о таких регистрациях кому-то интересны. Он ( сайт) создан для охотников и браконьеров, извините за откровенность.
Sirena - 15.08.2011 - 19:03
In reply to Помните, на сайте было by aistok
Белокрылый клест, о котором
Белокрылый клест, о котором пишет Виктор Козловский, был утвержден БОФК после предоставления в комиссию соответствующей информации с фотографиями. См. протоколы БОФК, напр, в Суббутео 2001, т.11.