В Бресте продолжается акция для школьников. Как уже было отмечено раньше (Школьникам Бреста – про пустельгу), первая презентация про Птицу 2010 года была показана в СШ №12. Приняв во внимание некоторые недочеты 1-ой презентации, плюс некоторые фотографии и советы Марины Демешко, я доделал презентацию. Думаю, она получилась максимально доступной, поучительной и интересной для школьников. Плюс к презентации я всегда в конце показывал собственноручно смонтажированный фильмик про пустельгу. Сюда вошли видеоролики, снятые web-камерой в гнезде сокола.
- 27.04.2010 - 18:00 | Harrier
- 27.04.2010 - 13:15 | Harrier
У два першых травеньскіх дня ў старажытным палескім горадзе Тураве адбудзецца Фестываль птушак.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), суарганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Праграма развіцця ААН у Беларусі, Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Праект ГЭФ/ПРААН па Палессю, Жыткавіцкі райвыканкам. - 26.04.2010 - 21:57 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што без тэрміновай дапамогі і дзеянняў па выратаванні аднаго з самых малалікіх відаў папугаяў, ён знікне на працягу пяці наступных гадоў.
Аранжавапузы папугай (Neophema chrysogaster) атрымаў статус “крытычна пагражаемага” ў 2006 годзе. Яго агульная папуляцыя налічвае менш, чым 200 птушак. Птушкі гняздуюць толькі на востраве Тасманія, і ляцяць праз праліў Bass зімаваць у паўднёвую Аўстралію. Міністр аховы навакольнага асяроддзя Аўстраліі Пітэр Гарэт (Peter Garrett) абвясціў, што Ўрад выдзяляе 260 тысяч $, каб прафінансаваць самыя тэрміновыя дзеянні, вызначаныя для выратавання папугаяў. Для гэтага быў складзены 18ці месячны План дзеянняў, каб падвысіць шанцы віду. - 23.04.2010 - 14:19 | Harrier
Для найбольш выбітных людзей, якія займаюцца аховай прыроды існуе свая “Нобелеўская” ўзнагарода - Goldman Environmental Prize. У гэтым годзе яе атрымала Малгожата Гурска (Malgorzata Górska), якая працуе ў арганізацыі Агульнапольскае таварыства аховы птушак OTOP (BirdLife у Польшчы).
Малгожата звязана з польскай прыродай штодзень – не толькі з-за працы ў ОТОР, але і з-за таго, што мае агратурыстычную гаспадарку, якую вядзе разам з мужам недалёка ад межаў Беларусі – на Бебжанскіх балотах. - 22.04.2010 - 01:20 | Harrier
15-16 мая 2010 г. на працягу 24 гадзінаў у Польшчы адбудзецца ўжо другая штогадовая гонка за птушкамі – Birdrace-2010 (II Rajd Ptasiarzy).
Да 5 мая трэба стварыць сваю каманду з 3-5 чалавек, выбраць капітана і ваяводзтва, на тэрыторыі якога будзе выступаць каманда. Пасля гэтага трэба прыслаць заяву на адрас арганізатара tutaj.
Пад час спаборніцтваў трэба, каб як мінімум 95% відаў былі адзначаныя ўсімі чальцамі каманды. Нельга выкарыстоўваць электронныя прылады ды галасы птушак, каб звабіць іх да сябе, таксама не вольна непакоіць птушак на гнёздах і выкарыстоўваць у начны час моцныя ліхтары.
Траса каманды павінна знаходзіцца ў межах аднаго з ваяводзтваў, для перамяшчэння можна выкарыстоўваць любыя віды транспарту, але так, каб чальцы каманды ўвесь час знаходзіліся ў межах галасавога кантакту. Не можна прымаць дапамогу ў пошуку і вызначэнні птушак ад іншых асоб з па-за каманды. - 21.04.2010 - 11:34 | admin
20 красавіка на базе педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта адбылося пазнавальнае мерапрыемства ў выглядзе арніталагічнай сустрэчы. У ім прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі дадзенай навучальнай установы, а таксама спецыяльны госць з Гродна, арнітолаг па прызванню і проста сябар – Яўген Сліж. Пачалося мерапрыемства а 12:35 у удной з лекцыйных аўдыторый новага корпусу універсітэта. Пасля ўступных слоў Юлі Патоцкай, арганізатара мерапрыемства, “Мы пачынаем!” у зале наступіла цішыні і вядучыя распачалі саю праграму.
- 21.04.2010 - 01:31 | biot
При проверке искусственных гнездовий для сов, вывешенных в окрестностях болота Дикого в Пружанском районе, в середине апреля обнаружены два выводка лесной куницы.С конца марта начал работу минипроект брестской студенческой группы АПБ «Сове - гнездо!», реализуемые при поддержке Шведского орнитологического общества (Sveriges Ornitologiska Förening). В рамках проекта уже были выпущены буклеты «Совы Брестчины», которые были переданы в Брестский областной комитете природных ресурсов и охраны окружающей среды, Брестскую городскую инспекцию охраны животного мира, Областной краеведческий музей, школы и гимназии г. Бреста.
- 20.04.2010 - 00:34 | Harrier
Пустельга – птица 2010 в Беларуси. Наверняка, для посетителей сайта www.birdwatch.by это не новость, а вот для ребят (да и педколлектива) средней школы № 12 города Бреста это оказалось весьма интересной информацией. Еще бы! Ведь 2 пары этого сокола из Красной Книги гнездится в непосредственной близости от их школы. Можно наблюдать за птицами прямо из окна!
- 19.04.2010 - 20:10 | Harrier
На працягу гэтага тыдня фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) пад назвай “Нашы птушкі – 2010” будзе займаць ўтульнае фае на другім паверсе галоўнага корпусу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы. Студэнты і выкладчыкі змогуць за пяць дзён бліжэй пазнаёміцца з птушкамі Беларусі, розныя моманты з жыцця якіх змаглі зафіксаваць Дзьмітры Якубовіч, Мікалай Гулінскі, Георгій Гулеўскі, Леанід Шчаглоў, Дзьмітры Вінчэўскі і Віктар Вясько.
- 18.04.2010 - 23:49 | Harrier
Выкарыстанне лоўчых сокалаў для адпужвання чаек ад цэнтру аднаго з шатландскіх гарадоў не прынесла чаканых вынікаў – так вынікае са справаздачы Ўрада Шатландыі (See report).
На працягу 10 тыдняў з сярэдзіны сакавіка 2009 году натрэніраваныя сокалы выкарыстоўваліся ў адмысловай “нелетальнай” для чаек праграме ў горадзе Dumfries.

КАМЕНТАРЫ