палеткі паміж вв.Ярмолічы і Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
1 птушка сярод пр. 2500 гусей.
Хутчэй за ўсё тая ж, якая была там 17.03.2017
Лайфер для кожнага з нас!
Пасля сенсацыйнай ночы ў пятніцу - калі Ірына Самусенка знайшла на сваіх фотах супер-зума гэтую птушку ўжо дома на кампутары, але насамрэч яе там ніхто з нас на свае вочы не бачыў, - нават праз трубу пад час разглядвання там гусей, у мяне цеплілася надзея, што птушка ўсё ж засталася і, магчыма, мы яе там альбо ў іншым месцы ў пойме Свіслачы ўбачым.
Так і атрымалася! Вакол тых жа разліваў што і ў аятніцу сёння займаліся сваімі справамі: елі, спалі, ганялі адзін аднаго і пераляталі два віды гусей: белалобыя і гуменніцы. Разам з імі я з самага пачатку выглядеў белашчокую казарку - неблагі пачатак!
Ну а потым вельмі павольна і старанна пачаў разглядваць на х60 усіх магчымых гусей... і вось- ЁСЦЬ!!! ЯНА! Казарачка-прыгажуня хадзіла і скубала сухую пажухлую траву! Мой першы за апошнія два гады лайфер!
З-за таго, што глядзелі мы на гусей з машыны - каб не выходзіць і не палохаць - трубу было з нераскладзенымі ножкамі штатыву цяжка замацаваць. Але пасля другой спробы атрымалася зняць 2-3 кароткіх відэа.
Цяпер засталося паказаць казарку маім сябрам-таварышам. Пакуль мы думалі, як гэта леш зрабіць, казарка знікла з былога месца.
Нічога не заставалася, як папсрабаваць пашукаць яе яшчэ раз, толькі праз некалькі хвілін.
Цяпер толькі мы заўважылі, што ў машыне пры +3С і густым дожжджыку , які залятаў праз адчуненыя з аднаго боку шыбы зусім не горача... Да і час абеду надыйшоў! Мы перакусілі і я пачаў пошукі птушкі ізноў і ізноў пашанцавала! Ёсць казарачка!
Цяпер Юра выйшаў са свайго месца кіоўцы незаўважна для гусей і з задняга сядзення, выцягнуўшыся як газэль, здолеў праз хвіліну убачыць казаоку! Ёсць і для яго лайфер!.
Падобным жа чынам ззаду здолеў дацягнуцца да трубы і разгледзець птушку і Мікалай Іванавіч!
Дзень атрымаўся найцудоўнейшы. іІ Хаця мы яшчэ троху паездзілі па пойме, нічога больш цудоўнага ад прыроды ніхто і жадаць не мог.
53.360597799231265 23.935631406056928
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 22.03.2017 - 07:34
Навіна пра казарку пайшла "ў…
Навіна пра казарку пайшла "ў народ":
http://www.racyja.com/hramadstva/na-garadzenshchyne-zafiksavana-nezvych…;
yanat - 22.03.2017 - 10:01
In reply to Навіна пра казарку пайшла "ў… by Harrier
Видела казарку на Грайно в…
Видела казарку на Грайно среди гусей в 2012г
http://birdwatch.by/naziranni/4355
Harrier - 22.03.2017 - 10:35
In reply to Видела казарку на Грайно в… by yanat
Так, Таццяна - помнім пра…
Так, Таццяна - помнім пра гэта. Дзякуючы нашым назіранняі - заказнік "Гарадзенская Свтслач" стаў самым часта наведваемым месцам у Беларусі - казарка адзначалася тут два разы.
Harrier - 22.03.2017 - 13:02
In reply to Навіна пра казарку пайшла "ў… by Harrier
Не зусім дакладна пра…
Не зусім дакладна пра апошнюю рэгістрацыю для Беларусі: пераблыталі з апошняй для Гарадзеншчыны, але ўсё роўна прыемна:
https://news.tut.by/culture/536277.html