Чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі (digiscoping), потым- Юры Лукашэнка і Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

палеткі паміж вв.Ярмолічы і Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

1 птушка сярод пр. 2500 гусей.

Хутчэй за ўсё тая ж, якая была там 17.03.2017

 

Лайфер для кожнага з нас!

Пасля сенсацыйнай ночы ў пятніцу - калі Ірына Самусенка знайшла на сваіх фотах супер-зума гэтую птушку ўжо дома на кампутары, але насамрэч яе там ніхто з нас на свае вочы не бачыў, - нават праз трубу пад час разглядвання там гусей, у мяне цеплілася надзея, што птушка ўсё ж засталася і, магчыма, мы яе там альбо ў іншым месцы ў пойме Свіслачы ўбачым.

Так і атрымалася! Вакол тых жа разліваў што і ў аятніцу сёння займаліся сваімі справамі: елі, спалі, ганялі адзін аднаго і пераляталі два віды гусей: белалобыя і гуменніцы. Разам з імі я з самага пачатку выглядеў белашчокую казарку - неблагі пачатак!

Ну а потым вельмі павольна і старанна пачаў разглядваць на х60 усіх магчымых гусей... і вось- ЁСЦЬ!!! ЯНА! Казарачка-прыгажуня хадзіла і скубала сухую пажухлую траву! Мой першы за апошнія два гады лайфер!

З-за таго, што глядзелі мы на гусей з машыны - каб не выходзіць і не палохаць - трубу было з нераскладзенымі ножкамі штатыву цяжка замацаваць. Але пасля другой спробы атрымалася зняць 2-3 кароткіх відэа. 

 

https://youtu.be/qef5UgIDBdY

Цяпер засталося паказаць казарку маім сябрам-таварышам. Пакуль мы думалі, як гэта леш зрабіць, казарка знікла з былога месца.

Нічога не заставалася, як папсрабаваць пашукаць яе яшчэ раз, толькі праз некалькі хвілін.

Цяпер толькі мы заўважылі, што ў машыне пры +3С і густым дожжджыку , які залятаў праз адчуненыя з аднаго боку шыбы зусім не горача... Да і час абеду надыйшоў! Мы перакусілі і я пачаў пошукі птушкі ізноў і ізноў пашанцавала! Ёсць казарачка!

Цяпер Юра выйшаў са свайго месца кіоўцы незаўважна для гусей і з задняга сядзення, выцягнуўшыся як газэль, здолеў праз хвіліну убачыць казаоку! Ёсць і для яго лайфер!.

бёрдынг

Падобным жа чынам ззаду здолеў дацягнуцца да трубы і разгледзець птушку і Мікалай Іванавіч! 

Дзень атрымаўся найцудоўнейшы. іІ Хаця мы яшчэ троху паездзілі па пойме, нічога больш цудоўнага ад прыроды ніхто і жадаць не мог. 

Кропка назірання

53.360597799231265 23.935631406056928

Каментары

Так, Таццяна - помнім пра гэта. Дзякуючы нашым назіранняі - заказнік "Гарадзенская Свтслач" стаў самым часта наведваемым месцам у Беларусі - казарка адзначалася тут два разы.

Не зусім дакладна пра апошнюю рэгістрацыю для Беларусі: пераблыталі з апошняй для Гарадзеншчыны, але ўсё роўна прыемна: 

https://news.tut.by/culture/536277.html