Вусце Гараднічанкі, Гродна
1 самец, які збіраў насякомых ля кромкі вады, а потым адляцеў уверх па плыні невялікага прытока Нёмана:
Прыкладна праз паўгадзіны тая ж ці іншая горная пліска ўжо з боку Нёмана даляцела амаль да таго ж месца, дзе я адзначыў самца, але не села, развярнулася і вярнулася на Нёман, дзе павярнула за вялікую купіну трыснягу.
1-я рэгістрацыя для 2023 году, 2-я для гнездавога перыяду і 8-я для Беларусі.
Пра першую летнюю рэгістрацыю ТУТ.
----------------------------------------------
UPD У наступныя дні ў тым самым месцы і трошкі вышэй па плыні рэчкі пліскі не было.
Самыя праўдападобная для мяне версія наступная:
гняздо (калі было, канешне) магло размяшчацца пад мастом праз рэчку, які спачатку зрэзалі, а потым экскаватарам развалілі бетоннае аснаванне прыкладна два тыдні таму. Месца назірання самца знаходзіцца у некалькіх метрах ніжэй былога маста.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ