Дапаможнік для тых, хто любіць птушак і хоча эфектыўна перадаць свае веды

У мінулым месяцы нарэшце друкам выйшла кніга: Дз.Вінчэўскі. Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі. Мн.: АПБ, 2008. – 198 с.
 Падрыхтаваная сябрамі АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення дзякуючы Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Каралеўскаму таварыству абароны птушак (RSPB). Яе папяровы наклад прадугледжваецца распаўсюджваць сярод настаўнікаў-сябраў АПБ на адмысловых семінарах, прысвечаных інтэрактыўным методыкам навучання.
А з 13 чэрвеня, дзякуючы зацікаўленасці і падтрымцы адукацыйнага партала www.nastaunik.info , электронны варыянт кнігі ў фармаце pdf (6,91 Мб) кожны можа спампаваць тут: http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf

Кніга з’яўляецца метадычным дапаможнікам для настаўнікаў, кіраўнікоў пазашкольных гурткоў экалагічнага накірунку і адукатараў з НДА. Акрамя шасці раздзелаў з падрабязным разглядам розных прыродных заканамернасцяў, дзеянне якіх ілюстраванае як самымі сучаснымі, так і ўжо забытымі прыкладамі, яна ўтрымлівае абаснаванне неабходнасці выбару грамадзтвам канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Сёмы раздзел цалкам прысвечаны падрабязна распісаным больш чым 40 інтэрактыўным гульням, якія дапамогуць вучням лягчэй зразумець дзеянне заканамернасцяў, апісаных у кнізе. А восьмы раздзел, у якім падрабязна разгледжаны 27 метадаў інтэрактыўнага навучання і абмеркавання, дазволіць дарослым зрабіць працэс навучання цікавым і эфектыўным.
Кніга таксама будзе цікавай метадыстам школ, гімназій і пазашкольных устаноў, студэнтам, бацькам, арганізатарам і трэнерам летнікаў.

Выданне ілюстравана 160 здымкамі, 19 малюнкамі і 3 схемамі. (У апошні момант у электронны варыянт атрымалася ўставіць здымкі чорнага свіргуля і зязюлі Дзьмітрыя Якубовіча, размешчаныя на нашым сайце).
 

Comments

У сэнсе позна пра друк дапаможніка? Дык там асаблівай навіны не было, бо наклад невялікі і распаўсюджваць эфектыўна будзе толькі пад час семінараў. Таму і пісаць асабліва не было пра што.

Ў пятніцу ж передаў электронны варыянт на Настаўнік.інфо і яны адразу зьмясьцілі яго для агульнага карыстаньня. Гэтаму і прысьвечана навіна.