Пустальгі ў Брэсце

19.06.2009 - 23:33 | biot

Некалькі месяцаў назад змяніў свае места жыхарства ў Брэсце і перабраўся з Цэнтра на Кіеўку. Так выйшла, што стаў жыць каля інтэрнату, дзе ў прошлым годзе сябрамі Заходне-Палескага аддзялення АПБ былі ўсталяваны штучныя скрыні для пустальгі. Кожны дзень мог я назіраць, як сокалы разам лёталі, потым, як дарослыя птушкі прыносілі птушанятам ежу.  Падыйшоў час кальцаваць малых.

Разам з намі (я і Саша Мініч, вялікі аматар пустальгі, ен іх усіх ведае па гораду!) таксама зацікавілася фактам перабывання чырвонакніжных сокалаў у горадзе канал СТВ. І вось мы разам ідзем здымаць ды кальцаваць пустальжат. Загадзя я дамовіўся з адміністрацыяй інтэрнату, таму нам, хаця і не былі вельмі рады, але адчынілі ўсе зачыненыя дзверы і далі дазвол быць на тэхнічным этажы. Адсняўшы ўсе дублі і паклаўшы птушанят на месца, мы назіралі пагадзя, як яны, нібы нічога і не здарылася, зноўку павылазілі на край скрыні ў чаканні бацькоў. 

Сёння, вяртаючыся з універсітэту, пабачыў, як дарослая пустальга заляцела ў выбаіну шкла на суседняй дзевяціпавярхоўцы. Якое ж было здзіўленне, калі я пабачыў высунуўшыхся ёй насустрач малых! Я назіраў за адной парай пустальгі, а ў суседнім доме жыла яшчэ адна, пра існаванне якой я нават не здагадваўся! 

Пайшоў зноў па адміністрацыям, вахтам. Добра, што пра нашую пустальгу ўжо чулі, і таму без асабовых труднасцяў удалося ўзяць ключы і выйсці на тэхнічны этаж. Усё, як і ўсюды: голубы, пылюка, нейкія камяні ды доскі. І зачыненная дзьвер з надпісам “МТС”… Вось за ёй і былі птушаняты… Я перапісаў нумары тэлефонаў на дзьвярах і патэлефанаваў, раз’ясніўшы сітуацыю… Праз некалькі гадзін прыехаў інжынер, з якім мы разам і ўвайшлі ў пакой. Але… там, дзе павінны быць пустальгі і вакно з выбаінай, была сцяна. Мы дасканальна змералі памеры пакою, потым выйшлі на крышу, паглядзелі на птушанят, і тады толькі зразумелі, што рабочыя, якія строілі гэты пакой, проста заклалі сцену кірпічамі і адрэзалі яе ад гэтага міру. Другімі словамі, пустальгі знаходзіліся ў поўнай бяспецы… 

Трошкі сумны, што не змог патрымаць у руках малых, пайшоў дамоў, але горды, што жыву каля цэлых дзьвух пар пустальг!!!

 (За якасць здымкаў прабачайце.)


 

 

Фотаздымкі

Каментары