Вясна прайшла, але не ўсе птушкі прыляцелі

22.06.2009 - 15:01 | Kiolk

    З заканчэннем вясны лагічна падышла да заканчэння першая інтэрактыўная акцыя нашага сайта “Сочым за прылётам нашых птушак”, таму варта падвесці вынікі яе і паглядзець, што атрымалася і куды можна рухацца далей. 
Адной з мэт дадзенай акцыі была спроба адсачыць прылёт птушак на Беларусь, у гэтым годзе абмежаваліся толькі Гарадзенскай вобласці (па прычыне станаўлення сайта). Канешне, пра нейкія дакладныя феналагічныя звесткі казаць не прыходзіцца, але агульную карціну атрымаць можна. 


    Дык чаму некаторыя птушкі не прыляцелі? Адной з важных прычын з’яўляецца не зусім прадуманы спіс відаў, які прапаноўваўся для вызначэння. Перш за ўсё ў яго павінны ўваходзіць гняздуючыя ў нас віды, якія адносна раўнамерна сустракаюцца па ўсё тэрыторыі, якіх можна дастаткова проста вызначыць не затрачваючы шмат высілак на пошук. Вось чаму засталіся пустымі дадзеныя па такіх відах, як: шэрашчокая коўра(Podiceps grisegena), чорнаваллёвы гагач(Gavia arctica), чырванашыйная коўра(Podiceps auritus), чарнашыйная коўра(Podiceps nigricollis), лебедзь-клiкун(Cygnus cygnus), чапля-кваква(Nycticorax nycticorax), чапля-лазянiк (Ixobrychus minutus), дубальт (Gallinago media), звычайны ляляк (Caprimulgus europaeus). 
    Неклькі відаў: гусь-гуменнiца (Anser fabalis), белалобая гусь(Anser albifrons), гусь-пiскулька (Anser erythropus), - з’яўляюцца транзітна-мігруючымі відаму, таму можна сачыць толькі за іх пралётам.
    Для наступнай группы добразаўважных і знаёмых птушак: вялiкая белая чапля (Egretta alba), перапёлка (Coturnix coturnix), драч (Crex crex), чорны свiргуль (Apus apus), авяльга (Oriolus oriolus), малы грычун (Lanius collurio), шэрая валасянiца (Muscicapa striata), усходні салавей (Luscinia luscinia), жоўтагаловая плiска (Motacilla citreola), - прычынамі сталі нашая няўважжнасць і  не дапрацоўка, таму што па некаторым відам дазеныя ёсць на сайце, але яны не знайшлі свайго адлюстравання ў табліцы.
    Цікавым момантам стала дыскусія наконт адзначэння прылёту відаў, якія адзначыліся на зімоўцы: шэрая чапля (Ardea cinerea), лыска (Fulica atra), кулiк-перавозчык (Tringa hypoleucos); ці супрацьлеглы варыянт, калі від зімуе на Беларусі - палявы лунь(Circus cyaneus). 
    Большасць жа відаў паспяхова патрапіла ў табліцу нашага сайта, магчыма трошкі са спазненнем. 
Падводзячы вынікі, можна казаць, што першы блін не атрымаўся зусім комам, але працы і ўдакладння на наступны год яшчэ багата. 
    П.С. Заўвагі па сёлетняй акцыі і прапановы на наступыны год вітаюцца.
Вынікі падводзіў Яўген С.


 

Comments

Дзякуй, Яўген! У гэтым годзе як ніколі да гэтага менавіта для Гарадзеншчыны атрымалася сабраць дадзеныя з многіх месцаў - асабліва дапамог Ох-Фогель з Лідчыны. Луна і нашы выезды на Грайна - з Бераставіччыны і Свіслаччыны.

На наступны год акрамя спісу відаў трэба прадумаць больш дакладна хто і якім чынам будзе выбіраць віды з Назіраньняў. І рабіць гэта больш аператыўна.

А так - малайцы!