Правілы Bird Race Poland для абмеркавання і ўдасканалення нашага Бёдрэйсу-2009

Ніжэй Вы знойдзеце найбольш цікавыя моманты з правілаў нашых калег з Польшчы, некаторыя з нашых правіл можна дапоўніць амаль не змяняючы польскімі пунктамі, некаторыя трошкі змяніць ці падкарэктаваць. Свае меркаванні, калі ласка, размяшчайце ў Каментарах пад гэтым артыкулам (што могуць рабіць нават не зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту).
 

Падрыхтаваныя на аснове матэрыялаў, знойдзеных у Сеціве і публікацыі “Proposed European Big Day Rules” (Siblet,  Alula 4-1999:153)
Віды
1. Залічваюцца толькі віды птушак, пералічаныя ў Спісе Птушак Польшчы 2009.
2. Птушка мусіць быць вызначана (да віду) візуальна або на слых. Калі аднак птушка была вызначана толькі да роду, яна можа быць занесена ў Спіс каманды, аднак ніякі іншы від з гэтага роду больш не можа быць занесены: напрыклад, крыжадзюб (Loxia sp.)
3. Дапушчаецца вызначэнне птушкі па здымкам, зробленым пад час спаборніцтваў, але не менш 2 чальцоў каманды мусяць бачыць яго непасрэдна.
4. 95% відаў мусіць быць адзначана праз усю каманду, 5% можа быць вызначана не менш 2 чальцамі каманды.
5. Не ёсць неабходным для залічэння віду, каб усе бачылі тую самую асобіну птушкі. Той самы від можа быць адзначаны чальцамі каманды ў розны час.
6. Птушкі, якія могуць быць занесеныя ў Спіс каманды мусяць быць жывымі і дзікімі. Параненыя птушкі ў прыродзе таксама могуць быць занесеныя ў Спіс. Гнёзды птушак і яйкі не могуць быць залічаныя як адзначаны від.
7. Ніякія электронныя прыстасаванні не могуць выкарыстоўваць каб прывабліваць птушак. Запісы галасоў птушак (нават зробленыя пад час спаборніцтваў) могуць выкарыстоўвацца для вызначэння птушак, але толькі тады, каля ўся каманда не ўдзельнічае ў назіраннях (напрыклад, пад час перасоўвання ў машыне). Прывабліванне птушак чальцамі каманды свістам ды іншымі гукамі, якія могуць выдаваць самастойна людзі, дазваляецца.
8. Выкарыстанне моцных ліхтарыкаў забаронена. Можна карыстацца слабымі ліхтарыкамі толькі пад час руху па сцежках уначы, каб забяспечыць бяспеку чальцам каманды.
9. Забараняецца непакоіць птушак на гнёздах або каля іх.
Час
1. Вызначэнне птушак павінна адбывацца з 00:00 да 24:00 16 траўня максымальна на працягу 24 гадзін. У выпадку, калі на большай тэрыторыі краіны будзе адбывацца ў гэтыя суткі значнае пагаршэнне надвор’я, наступнымі датамі, на якія спаборніцтвы могуць быць перанесены, могуць быць 17 і 23 траўня. У такім выпадку паведамленне пра перанос даты спаборніцтваў павінна быць перадазена ўсім зарэгістраваным для ўдзелу камандам не пазней чым за 8 гадзін да іх мяркуемага пачатку.
Тэрыторыя
1. Спаборніцтвы адбываюцца ў дзяржаўных межах, паветранай прасторы  і марскіх тэрытарыяльных водах Рэспублікі Польшча.
2. Каманда можа адзначаць птушак толькі на тэрыторыі аднаго, выбранага камандай, ваяводзтва.
Каманда і назіранні птушак
1. Каманда складаецца з 3-5 чалавек.
2. Разам з чальцамі каманды ў спаборніцтвах могуць знаходзіцца іншыя асобы: кіроўца, абслуга, журналісты, назіральнікі. Але ніхто па-за чальцамі каманды не можа прымаць удзел у пошуку і/або вызначэнні птушак.
3. Для перамяшчэння пад час спаборніцтваў можна выкарыстоўваць любыя транспартныя сродкі.
4. Усе чальцы каманды пад час перамяшчэння мусяць знаходзіцца ў тым самым транспартным сродку. Калі гэта не магчыма – напрыклад, для каманды на роварах, чальцы каманды мусяць знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды.
5. Увесь час спаборніцтваў чальцы каманды мусяць знаходзіцца разам на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды. Выкарыстанне для кантактаў любых тэхнічных прыстасаванняў (мабільных тэлефонаў, радыястанцый ды інш.) забаронена.
6. Кожны з чальцоў каманды можа лічыць від птушак вызначаным, калі ён (яна) не маюць сумненняў у правільным яго вызначэнні. Дазваляецца разумна абмежаваная супраца паміж чальцамі каманды для вызначэння птушак.
7. Кожны з чальцоў каманды мусіць азнаёміцца з гэтымі Правіламі і выконваць іх пад час спаборніцтваў.
8. Забараняецца спецыяльна палохаць птушак і рабіць іншыя дзеянні, каб ускладніць ці зрабіць немагчымым назіранне птушак іншай камандзе.
9. Усе назіранні відаў, якія мусяць быць пацверджаныя Фаўністычнай камісіяй, мусяць быць паведамлены яе прадстаўнікам і толькі пасля адпаведнага рашэння камісііі могуць быць занесеныя ў Спіс каманды, якая іх назірала.
10. Каманды і і асобы, якія следуюць за імі, мусяць выконваць адпаведныя законы і Правілы дарожнага руху (абмежаванне хуткасці руху ды інш.).
11. Каманды і і асобы, якія следуюць за імі, мусяць выконваць Этычныя Нормы бёдуотчараў.
12. Чальцом каманды можа быць толькі паўналетняя асоба, якая ўдзельнічае ў Спаборніцтвах на ўласную адказнасць.
Інфармацыя знешняя
1. Любая інфармацыя, якая можа мець уплыў на вызначэнне птушак або адзначэнне новых відаў, атрыманая пад час спаборніцтваў і паходзіць не ад чальцоў каманды – забароненая. У выпадку, калі яе выкарыстанне будзе даказанае, каманда дыскваліфікуецца і здымаецца са спаборнніцтваў.
2. Любая агульная падрыхтаваная да пачатку спаборніцтваў інфармацыя аб распаўсюджанні або назіраннях птушак на тэрыторыі (акваторыі), на якой выступае каманда, можа выкарыстоўвацца толькі калі яна не была спецыяльна (нечальцамі каманды) падрыхтаваная каб дапамагчы камандзе.
3. Уся інфармацыя, якая была сабраная чальцамі каманды перад пачаткам спаборніцтваў, можа выкарыстоўвацца пад час іх.
Тэрміны і Справаздачы

Узнагароды, Патранат, Спонсарынг

Узнагароды будуць прызнананыя ў наступных катэгорыях:
Найбольш адзначаных відаў – ацэньвае арганізатар і чальцы Фаўністычнай камісіі;
Найцікавейшы рэпартаж-расповед пра спаборніцтвы – ацэньвае рэдакцыя часопісу Птакі Польскі
Самы цікавы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў – ацэньвае рэдакцыя часопісу Птакі Польскі
Кожная каманда можа спаборнічаць каб атрымаць узнагароды ва ўсіх катэгорыях спаборніцтваў.
Спіс адзначаных відаў павінен быць дасланы арганізатару не пазьней, чым праз 24 гадзіны па заканчэнні спаборніцтваў.
Справаздача для друку ў часопісе (тэкст + здымкі) – не пазьней чым 7 дней па заканчэнні спаборніцтваў.
Здымкі ў фармаце jpeg з мінімальным памерам 800 кропак па доўгаму боку – максымальнай колькасцюроўнай колькасці чальцоў каманды – не пазней, чым праз 24 гадзіны па заканчэнні спаборніцтваў.

Скарочаны пераклад паводле www.kestrel.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by

Пра вынікі Першага Бёдрэйсу Польшчы, які адбыўся 16 тарўня 2009г., можна прачытаць тут: http://www.birdwatch.by/news/361
Здымак бёдуотчараў з http://home.intergga.ch/

 

Comments

На 3 ліпеня запланаванае паседжаньне Цэнтральнага Савету АПБ, на якім можна прапанаваць не толькі прызначыць адпаведную нам дату Бёдрэйсу-2009, але і ўнесьці зьмены ў правілы. Таму хацелася б найпазьней да канца наступнага тыдня мець каментары заціўленых у зьменах (або, наадварот - у іх адсутнасьці) пад гэтым артыкулам каб абагульніць і прадставіць загадзя чальцам Савету.

  3 ліпеня павінна быць усё ўжо абмяркавана? Ці канчатковае зацверджанне можна будзе зрабіць трошкі пазнеей, каб больш дакладна абмяркаваць змены ў правілы? Я думаю, можна будзе прыняць тэрміны і дамовіцца аб нашым актыўным удзеле, а змены ўжо прыняць трошкі пазней...

Лепш, каб да 30-06 усё было абмеркавана і прадстаўлена ў выглядзе адзінай (ці розных) пазыцый на Савеце для абмеркаваньня і зацьверджаньня.

Бо наступны Савет невядома калі будзе. Можна проста праляцець са зьменамі.

АV (госць) - 22.06.2009 - 00:25

не нашел ни одного толкового дополнения. Разница с нашими Правилами - детали насчет гнездового сезона и ненужные подробности типа фонарей, записей птиц, велосипедов. Если птицу определили до рода - тогда можно ставить и до отряда или семейства, все равно не вид. Лучше перевари сам и дай новые Правила с помеченнными изменениями. Раньше Правила в принципе утверждались не Советом, а оргкомитетом - люди из Совета и офиса. Иначе их будут принимать те, кто к чемпионату вообще никакого отношения никогда не имел. Надо делать 12 часов, рег-ция до 00.00 дня чемпионата. Команду можно сделать 3-5 и минимум 2 человека для регистрации вида.

Добра, выкажу свае думкі наконт нашага наступнага Бёдрэйса.

Лічу, што можна абмежавацца 10 гадзінамі (цяпер 9). Часу не хапае паглядзець усе добрыя месцы, але 12 гадзін было б, напэўна, даўгавата.

Ды і журы падводзіць вынікі будзе цяжэй пасьля 18.00, а хочацца ж даведацца хто перамог ды іншае ў той жа дзень.

З польскага раздзелу Правілаў Віды я б у нашы правілы перанёс пункт 5 - каб лепш было зразумела што не ўсё трэба ўбачыць адначасова.

Далей, Час. Уставіў бы пункт пра магчымасьць пераносу з-за кепскага надвор'я на тыдзень і пра паведамленьне пра гэта камандам мінімум за 12 гадзін да пачатку.

Каманда...

Заставіў бы як зараз - 4 чалавекі.

Дадаў бы пункты 2, 3, 4, 5, 8

Інфармацыя знешняя - дадаў бы да нашых правіл усё (трошкі больш зразумела сфармуляваўшы пункт 2)

Узнагароды...

Дадаў бы да катэгорыі Найбольшая колькасць адзначаных відаў і "польскія" катэгорыі - найлепшы рэпартаж і найлепшы здымак з бёдрэйсу - было б што друкаваць на нашым сайце і ў часопісе-бюлетэнях.