Запрашаем студэнтаў у Летнік па асновах кальцавання птушак

26.06.2011 - 18:39 | Kiolk

Пазнаёміцца з прынцыпамі вызначэння і кальцавання птушак, авалодаць рознымі метадамі іх адлову, дапамагчы супрацоўнікам Станцыі кальцавання ў Тураве ў выкананні навуковага праекту, выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў і разнастайных птушак  - усё гэта (і не толькі!) можна будзе здзейсніць падчас Студэнцкага летніка АПБ па кальцаванню птушак.

Летнік адбудзецца з 25 па 31.07.2011 г. на базе Тураўскай станцыі кальцавання птушак. Тураўская станцыя пры Цэнтры кальцавання НАН Беларусі – адзіная ў Беларусі і працуе ўжо больш за 10 год, за гэты час назапашаны багаты досвед па кальцаванню розных груп птушак, з якім змогуць пазнаёміцца ўсе ўдзельнікі летніку. Акрамя непасрэдна кальцавання птушак можна будзе ўбачыць шматлікіх мясцовых і мігрыруючых праз гэтыя прыгожыя мясціны – пойму р.Прыпяць – віды птушак.
Праезд у г.Тураў (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобласці) і назад, пражыванне і харчаванне, тэарэтычныя матэрыялы аплачваюцца ці забяспечваюцца арганізатарамі. Правядзенне летніку магчымае дзякуючы падтрымцы Шведзкага арніталагічнага таварыства SOF.

У праграме летніку:

Знаёмства з аднагодкамі – студэнтамі з іншым універсітэтаў і супрацоўнікамі Станцыі

Знаёмства з асноўнымі метадамі адлову птушак.

Знаёмства з прынцыпамі кальцавання, як асноўным метадам даследавання міграцыі.

Правядзенне навуковых даследаванняў па вывучэнню негатыўнага ўздзеяння ЛЭП на птушак.

Знаёмства з прынцыпамі палявых даследаванняў.

Акрамя тэарэтычных ведаў, удзельнікі атрымаюць добрую практыку прымаючы ўдзел у непасрэдна працы Станцыі.  

    Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры АПБ - студэнты 1-5 курсаў біялагічных факультэтаў, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца даследаваннямі птушак.

Заяўку на ўдзел у летніку можна дасылаць у вольнай форме на паштовую скрыню tyteishi@gmail.com пазначыўшы ў лісце:
-поўнае імя і прозвішча
-кантактную інфармацыю: нумар мабілкі, адрас электроннай пошты
-курс, факультэт, універсітэт
-якія аспекты бяілогіі птушак цікавяць больш за ўсё?
-спіс навуковых артыкулаў ці тэзісаў (калі яны ёсць)
-наяўнасць на час летніку бінокля і палявога адзення-абутку
-асабістыя пажаданні і ўпадабанні ў ежы.

    Колькасць месцаў для ўдзелу ў летніку абмежаваная, таму перавага будзе аддавацца заяўкам, якія былі дасланы раней і студэнтам, якія займаюцца непасрэдным вывучэннем птушак.
За падрабязанай інфармацыяй можна звяртацца да неапсрэднага арганізатара Яўгена Сліжа:
мабілка лайф +37525 9191747, tyteishi (skype), tyteishi@gmail.com

Здымак з аднаго з папярэдніх студэнцкіх летнікаў Рамана Шкабары
 

Comments

 А што вы буддзеце рабіць з 25 па 29, калі не сакрэт? Я думаю ўсё магчыма, дасылайце вашую заяву з пазнакай тэрмінаў удзелу, і бліжэй да летніка я змагу дакладна сказць, ці гэта будзе магчыма.

Ананім (госць) - 01.07.2011 - 12:45

надо бы добавить в программу - обучение определению видов птиц из разных групп, это одно из немногих, чему трудно научиться заочно, в то время как эти вещи как раз возможно изучить по хорошим пособиям и дома: "Знаёмства з асноўнымі метадамі адлову птушак.Знаёмства з прынцыпамі кальцавання, як асноўным метадам даследавання міграцыі.Правядзенне навуковых даследаванняў па вывучэнню негатыўнага ўздзеяння ЛЭП на птушак. Знаёмства з прынцыпамі палявых даследаванняў." имхо, ав