Дакументацыйны здымак.
Адзін з трох сокалаў, якія як мінімум 3 дні адпачывалі і палявалі на палетках каля в.Галаўнічы, Гарадзеншчына.
Знайшлі іх дзяўчыны з каманды "Ластаўкі", якія трэніраваліся ў пятніцу і паведамілі пра сакалоў нам. Потым мы іх назіралі і ў суботу на Бёдрэйсе, і ў нядзелю пад час паездкі ў Менск.
Усе тры птушкі былі маладыя. Адна - з вельмі сьветлай галавой - на здымку.
04-09-2011.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
yanat - 07.09.2011 - 01:41
Выдатныя здымкі сокалоў
Выдатныя здымкі сокалоў атрымаліся. Мы не бачылі птушкі з такой светлай галавой. Мае здымкі зроблены праз шкло аўтамабіля. Больш яны так блізка не падляталі. Яшчэ самка пустальгі там была і ў пятніцу і пад час бёдрэйса.
Kiolk - 07.09.2011 - 08:03
Лепей выкарыстоўваць слова
Лепей выкарыстоўваць слова дакументальны (рас. документальный) і дакументаваць (рас. документировать), чым дакументацыйны (рас. документационный) и дакументацыя (рас. документация), па слоўніку.
Harrier - 07.09.2011 - 08:48
In reply to Лепей выкарыстоўваць слова by Kiolk
Kiolk, у нас усе здымкі без
Kiolk, у нас усе здымкі без мантажу - таму і дакументальныя. Але некаторыя змяшчаюцца ў Галерэю менавіта каб пацвердзіць рэгістрацыю ці вызначэньне віду. Яны не прэтэндуюць на мастацкасьць, а толькі дакументуюць падзею і таму - дакументацыйныя.
Kiolk - 07.09.2011 - 10:08
In reply to Kiolk, у нас усе здымкі без by Harrier
Дакуметацыйнымі могуць быць
Дакуметацыйнымі могуць быць толькі паперы, якія ўтрымліваюць неякія нарматыўныя, тэхнічныя звесткі пра прыстасаванні, агрэгаты, збудаванні, а для фота- і відэаматэр'яла існуе тэрмін - дакументальны, і мантаж ці апрацоўка не граюць знчэнне, бо самае галоўнае, гэта зафіксаваць момат ці факт.
Harrier - 07.09.2011 - 10:12
In reply to Дакуметацыйнымі могуць быць by Kiolk
Вось-вось! Гэта фота -
Вось-вось! Гэта фота - зьвесткі пра сустрэчу з агрэгатам "сокал-шулёнак":)
А калі сур'ёзна, то я б не прымаў расейскія значэньні словаў без адаптацыі для мовы беларускай.
Harrier - 07.09.2011 - 10:21
In reply to Вось-вось! Гэта фота - by Harrier
Знайшоў першакрыніцу -
Знайшоў першакрыніцу - польскі выраз Zdjęcie dokumentacyjne. Таму па-нашаму, напэўна, будзе Дакументуючае фота.
Kiolk - 07.09.2011 - 10:24
In reply to Знайшоў першакрыніцу - by Harrier
Я бы сказаў не першакрыніца,
Я бы сказаў не першакрыніца, а польскі варыянт.
Harrier - 07.09.2011 - 10:40
In reply to Я бы сказаў не першакрыніца, by Kiolk
Для мяне першакрыніца, бо
Для мяне першакрыніца, бо польская мова мне бліжэйшая да беларускай і калі няма беларускага адпаведніка ці я яго не ведаю, то я выкарыстоўваю польскі выраз, а не расейскі:)
svetlana vranova - 07.09.2011 - 16:21
In reply to Для мяне першакрыніца, бо by Harrier
Я зацікавілася вашымі
Я зацікавілася вашымі абмеркаваннямі і задала пытанне выкладчыку беларускай мовы Аляксею Шэіну, які час ад часу ў Менску арганізуе курсы беларускай мовы.
Ягоны вельмі кароткі адказ вось: “Я б пакінуў дакумэнтацыйны, па аналогіі з "афіцыйны", etc.”Kiolk - 07.09.2011 - 17:10
In reply to Я зацікавілася вашымі by svetlana vranova
"А я бы пакінуў
"А я бы пакінуў дакументальны, па аналогіі з "афіцыяльны", etc."
Harrier - 07.09.2011 - 17:45
In reply to "А я бы пакінуў by Kiolk
Дзякуй, Святлана! Раз і
Дзякуй, Святлана!
Раз і выкладчык мовы за дакументацыйны здымак, то так і буду пісаць надалей.
svetlana vranova - 08.09.2011 - 02:57
In reply to Дзякуй, Святлана! Раз і by Harrier
Яшчэ адзін, больш падрабязны
Яшчэ адзін, больш падрабязны адказ выкладчыка мовы:
„Трэба сыходзіць з таго, ці ёсьць патрэба разьмяжоўваць два паняткі. У "дакуметнальных" здымках могуць выкарыстоўвацца пастановачныя прыёмы. Калі гэты здымак - доказ, які дакумэнтуе наяўнасьць чагосьці, то такі здымак, на маю думку, можна назваць "дакумэнтацыйным" ці "дакумэнтарным"."AV - 08.09.2011 - 18:01
In reply to Яшчэ адзін, больш падрабязны by svetlana vranova
і сокалкі і Ластаўкі і
і сокалкі і Ластаўкі і фатограф - малайцы:)