Што схавАла варона?

Сёлета мне шанцуе на цікавыя назіраньні за шэрымі варонамі.

Вось спасылкі на два найбольш цікавых з іх, усе яны звязаныя з незвычайнымі спосабамі харчаваньня:

Незвычайнае паляваньне

Як варона не пасьнедала

Трэцяга лістапада я вяртаўся са шпацыру ўздоўж Нёману. На гэты раз са мной быў фоцік. Адна з варон знайшла пенапластавае "дно" ад нейкіх прысмакаў і спрабавала даесьць тое, што на ім засталося.

За ёй зблізку спачатку назірала "сяброўка", а калі знаходчыца не вытрымала і спрабавала адляцець са здабычай у дзюбе, кінулася за ней адбіраць  - на першай фотцы менавіта гэты момант.

Тут жа, але бліжэй да мяне на схіле пад т.зв. новым замкам я спрабаваў сфоткаць яшчэ адну варону, зрабіў некалькі фотак перш чым яна адляцела і толькі цяпер, калі перакідваў здымкі на кампутар, заўважыў, што птушка нешта схавала, а потым прыкрыла гэта нешта сухой травой, адмыслова прынесенай для гэтага.

Што гэта было - нейкая ягада ці вялікі кокан павука? Навошта яна гэта хавАла, а не з'ела?

Засталіся пытаньні і здымкі.

Фотаздымкі

Каментары

Harrier - 08.11.2011 - 18:27

In reply to by Uladzimir (госць)

Сапраўды, паглядзеў цяпер і амаль бачу белую ракавіну смоўжыка. Але нават калі гэта смоўжык або корак ад бутэлькі - навошта яго так ці ўвогуле хавАць? Смоўжыкаў такіх шмат цяпер па розных месцах, коркаў ад бутэлек можа іменш, але таксама павінна быць многа каля сметніц і не толькі. Такім чынам пытаньне застаецца без адказу і дадалося яшчэ адно - навошта?

 Незразумела навошта варона хвае смоўжыкаў, калі яны жывыя і могуць збяжаць? Таму што есці яна іх збіраецца зімой, да вясны не разбягуцца. Тое, што іх многа як раз  і тлумачыць такія паводзіны, сама наелася і робіць запасы. Так усе жывёлы робяць.