Сёньня атрымалася пасьпяхова скончыць аперацыю па ратаваньні сокала-пустальгі з Пабернардынскага касьцёла ў Горадні. Першая частка нашых спробаў апісана тут:
Як мы ратавалі пустальгу ў касьцёле
Мы ўжо ведалі, што сетку трэба класьці гарызантальна, мыш была ў выдатным стане. Таму заставалася выканаць нашы задумкі ў рэальным часе і месцы.
На гэты раз мы спачатку нацягнулі над праходам паміж радамі лавак сетку, а мыш планавалі пусьціць пад яе толькі пасьля гэтага. Як не глядзелі ўверх, сокала мы не ўбачылі.
Аднак пустальга была настолькі галодная (нагадаю, ўнутры касьцёлу яна была ўпершыню заўважаная тыдзень таму і наўрацьці што ела за гэты час), што пачуўшы шабуршэньне мышы ў невялічкай скрыні, даволі хутка і блізка падляцела каб паглядзець на сваю патэнцыйную ахвяру:
Усё было зроблена, мы чакалі на птушку, а птушка - на ежу:
Аднак першы раз мы зноў зрабілі памылку: брусы, на якіх была нацягнута сетка, былі пакладзены на сьпінкі лавак, таму пустальзе хапіла месца, каб пасьля атакі на мыш і нашага набліжэньня з крыкамі, выляцець з пад сеткі.
Другі раз мы апусьцілі сетку на загароджаную лаўкамі прастору, сокал плаўна па дуге атакуе мыш,
і вось птушка ўжо ў нас у руках!
Шчасьлівыя, мы кальцуем, мераем і ўзважваем яе.
Дарослая самка важыць усяго 170 грам! Па розных літаратурных крыніцах, такая самка летам павінна важыць ад 220 да 250 грам! Так што за час вымушаанй галадоўкі яна страціла паміж 50 і 80 грамамі сваёй масы, што адпавядае 25-30%!
Пасьля фотасесіі з птушкай, зьбіраем усе прылады і ідзем хваліцца перад пробашчам.
Пробашч а.Антоні Ханько і яго сакратарка пані Крыстына шчасьлівыя не менш, чым мы. Сакратарка прапануе назваць птушку Феліцыяй. Мы пагаджаемся і ідзем карміць яе мышкай, якую яна так і не злапала...
Калі заўтра скончыцца дажджлівае надвор'е, а самка зранку будзе нармальна есьці, яна паляціць туды, куды захоча. Спадзяюся, што гэта не будзе зноў касьцёл...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
aistok - 18.05.2012 - 12:27
Вот и прекрасно, рад за всех
Вот и прекрасно, рад за всех Вас!!!
Falcon - 19.05.2012 - 00:28
Віншую са шчаслівай
Віншую са шчаслівай канцоўкай!
Harrier - 19.05.2012 - 01:08
In reply to Віншую са шчаслівай by Falcon
Дзякуй. Самае цікавае, што
Дзякуй. Самае цікавае, што прыкладна праз 40 хвілін пасьля выпуску, ГЭТАЯ САМКА ВЯРНУЛАСЯ ДА КАСЬЦЁЛА.
Цяпер там увогуле цяжка што-небудзь зразумець. Лятаюць як мінімум 4 птушкі,а можа і пяць. Заўтра трэба глядзець хто і адкуль там узяўся. Можа Стэфан мае другую самку? Бо самец актыўна спарваўся з ёй некалькі разоў і шукаў іншую, чым месца за статуяй Сьв.Алены, гнездавую нішу.
Falcon - 19.05.2012 - 01:26
In reply to Дзякуй. Самае цікавае, што by Harrier
Полигиния?
Полигиния?
Harrier - 19.05.2012 - 01:31
In reply to Полигиния? by Falcon
Магчыма. Але з-за таго, што
Магчыма. Але з-за таго, што птушкі не мечаныя, сказаць нешта дакладна цяжка. Бо добра адрозьніваецца ў палёце толькі наша закальцаваная і выратаваная самка - у яе на згібах абодвух крылаў няма махавых. Таму трэба шмат назіраць, каб сказаць нешта больш-менш дакладна. А не ў палёце ды ў іншым ракурсе самкі аднолькавыя...
aistok - 19.05.2012 - 08:31
In reply to Магчыма. Але з-за таго, што by Harrier
Вчера был интересный в плане
Вчера был интересный в плане находок и наблюдений день. Про остальные позже напишу, а вот что касается пустельги. На линии ЛЭП в Кобринском районе гнездо вОрона, в котором загнездились сокола. Наблюдаю такую картину. Сидит выше гнезда не перекладине ЛЭП самка. Летит самец с добычей, она его встречает криком, он подлетает и передает ей что-то. Улетает на восток опять охотиться, совсем не задерживаясь у гнезда. Самка слетает в гнездо, где, как надо понимать. уже птенцы. И тут с запада появляется ДРУГОЙ самец и подлетеет также с кормом к гнезду. Всё занимает от силы 3-4 минуты. Потом они вдвоем улетают в ту сторону, куда улетела первая птица, но самка, сделав круг, летит к гнезду. 3 ПТИЦЫ КОРМЯТ ПТЕНЦОВ?
Harrier - 19.05.2012 - 11:44
In reply to Вчера был интересный в плане by aistok
Ну, берасцейскія птушкі ўжо
Ну, берасцейскія птушкі ўжо вядомыя поліандрыяй:)
Насамрэч вельмі цікавы выпадак. Але каб яго даказаць, трэба больш назіраньняў.
Sirena - 19.05.2012 - 15:12
In reply to Ну, берасцейскія птушкі ўжо by Harrier
Хорошо, что все хорошо
Хорошо, что все хорошо кончаетя! Я уже вчера вечером на тут.бае новость видела про спасение пустельги.
С ЛЭПами тоеж интересная история. Вот бы поналюдать и заснять! Погибших под ЛЭП птиц в этом году не находили?
Галя - 20.05.2012 - 11:48
Поздравляю с
Поздравляю с успехом!
Отличная и полезная работа)