Другая рэгістрацыя Банапартава пясочніка ў Польшчы

Кулічка ў ваколіцах Свіноўйсця (Świnoujścia), што на польскім узбярэжжы Балтыкі заўважылі ў сфатаграфавалі Зьбігнеў Кайзэр (Zbigniew Kajzer) і Марцін Салавей (Marcin Sołowiej) у сераду, 4 ліпеня. Птушку не толькі атрымалася назіраць на беразе ў таварыстве малага зуйка, але таксама і ў палёце, што па доўгіх крылах і характэрнай белай афарбоўцы надхвосця дапамагло безпамылкова вызначыць яго як Банапартава пясочніка (Calidris fuscicollis).

Гэта – другая рэгістрацыя віду ў Польшчы, першая адбылася таксама на балтыйскім узбярэжжы ў канцы мая 1998 г.
Гэты невялікі кулічок жыве ў забалочанай тундры на поўначы Канады (ад Зямлі Бафіна да усходняй Аляскі ўключна) і вядомы ў Еўропе практычна штогадовымі выпадковымі залётамі. Сёлета ён ужо быў адзначаны ў красавіку і траўні ў Вялікабрытаніі, ў красавіку ў Марока (другая рэгістрацыя для гэтай краіны) і на прыканцы чэрвеня тры рэгістрацыі адбыліся ў Нарвегіі.


Пад час міграцыі Банапартава пясочніка сустракаюць ва ўсёй усходняй частцы Паўночнай Амерыкі і амаль ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы (па-за Андамі). Зімуе від на паўднёвых і паўднёва-усходніх узбярэжжах гэтага кантыненту.


Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.clanga.com
 

Comments

Паглядзіце здымак гэтага кулічка ў палёце:
www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/42279
і ў параўнаньні з малым зуйком:
www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/42278

 Честно говоря, Бонапартов песочник отнсится как раз-то к легким для определения видам. Из мелких песочников только он и краснозобик имеют чисто белое надхвостье.

В 2008 я видел Бонапартова песочника на Чукотке - это была 5-я регистрация для России.