Адбылося гэтае адкрыццё ва ўнікальным біятопе: ў лясах на вапняковых гарах Паўднёва-Усходняй Азіі, далёка ад пасяленняў чалавека. Магчыма менавіта таму і атрымалася гэтым птушкам, якія атрымалі назву голатвары бюльбюль (Pycnonotus hualon), параўнальна доўгі час паспяхова пазбягаць кантактаў з даследчыкамі.
Лысагаловая птушка была адзначана навукоўцамі з Wildlife Conservation Society (WCS) і ўніверсітэту Мельбурна (Аўстралія). Цікава, што гэта новы від бюльбюлей, апісаны ўпершыню за апошняе стагоддзе.
Новы від мае памеры нашых драздоў і пералятае з дрэва на дрэва з выразнымі кароткімі крыкамі.
“Адкрыццё новага віду жывёл – заўсёды нечаканая і захапляючая падзея. Аднак яна заўсёды прымушае звярнуць дадатковую ўвагу на ахову прыроды” – так пракаментаваў адкрыццё д-р Пітэр Клайн (Dr Peter Clyne), асістэнт дырэктара азіяцкага прадстаўніцтва WCS.
На шчасце, новы від быў знойдзены на ахоўваемай тэрыторыі ў цэнтральнай частцы Лаоса і пакуль бяспечны. Але цяпер трэба будзе атрымаць больш звестак наконт таго, ці не прынясе будучая дзейнасць чалавека на гэтай тэрыторыі небяспеку для захавання віду.
Пасля рэгістрацыі і запісу галасоў невядомых птушак 3 снежня 2008 году ў Pha Lom, на вапняковых осыпах, даследчыкі Йэйн Уоксуолд (Iain Woxvold) і Ўілл Дакуорф (Will Duckworth) паставілі сець ў якую праз некалькі дзён пасля прайгравання запісаных раней галасоў і трапілі птушкі невядомага віду.
Даследаванні фінансаваліся кампаніяй Minerals and Metals Group, якая здабывае медзь і золата ў гэтым рэгіёне.
Д-р Клайн, які ўдзельнічаў у перамовах з кампаніяй, сказаў :” Гэты праект можа служыць добрым прыкладам таго, як арганізацыя па ахове прыроды можа супрацоўнічаць з кампаніяй, якая эксплуатуе прыродныя рэсурсы для карысці абодвух”.
"Наперадзе яшчэ шмат чаго трэба зрабіць каб даведацца больш пра новы від. Неабходна атрымаць дадзеныя па распаўсюджанню птушак, іх дыеце, асноўным патрабаванням да асяроддзя”. Навукоўцы закалекцыянавалі адну з дзвюх асобін новага віду для музею Натуральнай гісторыі ў Трынгу (Вялікабрытанія), з другой жа птушкі (перад тым як яна здолела ўцячы) быў узяты ўзор крыві.
Ў лютым 2009г. наувкоўцы здолелі параўнаць атрыманыя матэрыялы з калекцыямі Museum of Victoria ў Мэльбурне, і канчаткова ўпэўніцца, што яны знайшлі невядомы дагэтуль навуцы від птушак.
Дагэтуль даследчыкі здолелі адзначыць максімум сем птушак.
Далейшыя даследаванні ў рэгіёне неабходныя, каб упэўніцца ў адсутнасці або апісаць новыя невядомыя віды раслін і жывёл. Так, напрыклад, у 2002г. іншы навуковец з WCS менавіта ў гэтым рэгіёне апісаў новы від грызуна kha-nyou, а ў 2006г – новы від трусіка.
Артыкул пра новы від птушак з’явіўся ў апошнім нумары часопіса Forktail, які выпускае Oriental Bird Club:
I.A. Woxvold, J. W. Duckworth and R. J. Timmins. 2009. An unusual new bulbul (Passeriformes: Pycnonotidae) from the Limestone karst of Lao PDR. Forktail 25: 1-12.
Здымак з www.birdlife.org
Паводле www.news.bbc.co.uk і www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 04.08.2009 - 19:02
а ў НН альбо іншыя белмоўныя
Harrier - 04.08.2009 - 23:14
In reply to а ў НН альбо іншыя белмоўныя by АV (госць)
Вось
Вось вынік:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=28256- некаторыя разьмяшчаюць. Але не ў той жа дзень і праз адзін.