ІХ-ы Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2012) адбудзецца 8 верасня

Згодна з пажаданнем большасці ўдзельнікаў апытання на нашым сайце і па ўзгадненню з Цэнтральным Саветам АПБ, чарговая гонка за птушкамі (англ. Bird – птушка і race – гонка) адбудзецца ў другую суботу верасня – 08.09.2012.
Нагадаем, што гэта другія спаборніцтвы, якія будуць працягвацца 12 гадзін: з 6.00 да 18.00.

У мінулым годзе першым чэмпіёнам гонак за птушкамі ў новым фармаце стала фінска-беларуская каманда “Lintu”, якая змагла адзначыць вакол Мінска 115 відаў птушак. (Трэба падкрэсліць, што гэты вынік толькі на адзін від лепшы, чым абсалютны рэкорд гэтай жа каманды, пастаўлены ёй пад час апошняй 9-ці гадзіннай гонкі ў 2010 годзе). На другім месцы, са 114 відамі ў сваім спісе, апынулася шведзка-беларуская каманда “Dreamteam”, якая назірала птушак вакол Гродна, на трэцім – беларуская каманда “Merlin” з Турава cа 110 відамі птушак.


Усяго ў мінулагоднім чэмпіянаце прынялі ўдзел 13 каманд, усе разам яны змаглі адзначыць на тэрыторыі нашай краіны пад час правядзення спаборніцтваў 180 відаў птушак - са 321 віду, зарэгістраванага ў Беларусі за апошнія прыкладна 160 год – з пачатку арніталагічных даследаванняў.


Запрашаем Вас на старт новай гонкі і жадаем удачы!


Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі
1.    У спаборніцтвах удзельнічаюць толькі каманды з 4 чалавек. Не менш паловы чальцоў каманды павінны быць старэйшымі за 18 год. Кожная каманда да 18.00 дня напярэдадні спаборніцтваў паведамляе ў аргкамітэт назву каманды, яе склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў, маладзейшых за 18 год, месца старту і нумар тэлефону для сувязі з камандай. Змены ў складзе каманды або новае месца старту павінны быць паведамлены ў аргкамітэт да пачатку спаборніцтваў. Склад каманды не можа мяняцца пасля пачатку спаборніцтваў.  
2.    Разам з чальцамі каманды пад час спаборніцтваў могуць знаходзіцца іншыя людзі: кіроўца, журналіст(ы), назіральнік(і). Аднак ніхто, акрамя чальцоў каманды, не можа прымаць удзел у пошуку і/або вызначэнні птушак.
3.    Спаборніцтвы адбываюцца з 6.00 да 18.00 на працягу 12 гадзін.
4.    Для перасоўвання пад час спаборніцтваў можна выкарыстоўваць любыя траспартныя сродкі.
5.    Усе чальцы каманды пад час перамяшчэнняў павінны знаходзіцца ў адным транспартным сродку. Калі гэта немагчыма – напрыклад, для каманды на роварах, чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды. Пад час спаборніцтваў чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды.
6.    Перамагае каманда, якая з 6.00 да 18.00 зарэгіструе ў дзень правядзення спаборніцтваў найбольшую колькасць відаў дзікіх птушак у прыродных умовах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
7.    Улічваюцца толькі тыя віды, якія ўбачылі або пачулі ўсе чальцы каманды. Від, вызначаны па голасу, пазначаецца ў спісе скрыпічным ключом. Забараняецца спецыяльна палохаць птушак ці рабіць іншыя дзеянні, каб ускладніць або зрабіць немагчымым назіранне птушак іншай камандзе.
8.    Аб рэгістрацыі дваццатага віду і кожнага наступнага дзесятага каманды па мабільнаму тэлефону паведамляюць у аргкамітэт у наступным парадку: каманда, нумар віду і яго назва.
9.    Да 18.00 каманда павінна вярнуцца да месца старту, калі аргкамітэт не абвесціць пункт збору для нейкага рэгіёну.  
10.    Нельга выкарыстоўваць запісы галасоў птушак, сеткі або любые іншыя прыстасаванні, акрамя бінокляў, труб, транспарту і вызначальнікаў.
11.    За кожные 5 хвілін спазнення да месца фінішу са спісу каманды здымаецца адзін від.  
12.    З 18.00 да 18.30 усе каманды павінны паведаміць у аргкамітэт колькасць зарэгістраваных відаў. Да 19.00 у аргкамітэт трэба перадаць поўны спіс відаў з пазнакай вадаёму, населенага пункту або ўрочышча, дзе зарэгістраваны кожны від і колькасць асобін, адзначаных у час, калі від сустрэты ўпершыню. Ў аргкамітэт перадаюцца палявыя запісы, а не чыставік. Спіс птушак павінен весціся ў сістэматычным або храналагічным парадку на беларускай, рускай або лацінскай мове. Спіс можна перадаць па факсу, а адсканаваны або сфатаграфаваны – па электроннай пошце.
13.    Пасля правядзення Чэмпіянату Журы вызначае каманду-пераможцу і месцы іншых каманд, пра што аргкамітэт паведамляе усім камандам на застаўленыя імі нумары тэлефонаў. У выпадку аднолькавай колькасці адзначаных відаў перамагае каманда, якая перадала свой спіс раней.
14.    Спрэчныя сітуацыі вырашае Журы. Журы можа звяртацца да чальцоў камандаў за ўдакладненнямі. Журы можа на час спаборніцтваў даслаць назіральніка ў любую з каманд.
15.    Рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскарджанае.  


Рэгістрацыя каманд заканчваецца ў 18.00 пятніцы, 7 верасня 2012 г.


Калі ласка, дашліце неабходныя дадзеныя на е-мэйл Дзьмітрыю Вінчэўскаму Harrier@tut.by  з копіяй Сямёну Леваму:levy@ptushki.org  

Мабільныя тэлефоны для рэгістрацыі відаў пад час Чэмпіянату (гл. Пункт 7 Правілаў): (+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
тэлефон-факс: +375-17-263-06-13


Rules of the Ninеth Open 12 hours Belarusian Birdrace,

Saturday, 08.09.2012
1.    Each team consists of 4 persons, at least half of the team must be over 18. Each team informs the organizing committee about the name, names and surnames of members of the team, age of members which are younger than 18, start place and contact number (mobile). The team's composition may not change after the start of the Birdrace.
 2. Winner - the team which from 6.00 to 18.00 on the day of the competition registers the highest number of wild birds in the wild on the territory of the Republic of Belarus.
3. The team could use any kind of transport, but all members of the team should stay at the same car (wagon) during moving of it. If for some reasons (for example, for the team on bicycles) it is impossible, so all members should be at the distance of the voice contact.
4. During all Birdrace all team members should be at the distance of the voice contact.
5. It is also possible to have on the board some other persons (driver, journalist and /or observer(s)), but only members of the team could search and recognize the birds.
6. Only species, seen/heard by all members of the team, are counted. The sight or hearing could happen not at the same time for everybody. Species which are registered by voice/call are indicated with a special mark. Species hear/seen by not all members of the team, are recorded, too, but not counted.
7. The team informs the organizing committee about the registration of the 20th and each subsequent 10th species in the following order: team, species number, species name.
8. By 18.00 the team must return to the place of start, if the organizing committee didn't indicate any other meeting point for the certain region.
9. It is not allowed to use playbacks, mistnets and any other equipment apart from binoculars, telescopes and field guides. It is not allowed to flash, disturb or to do specially anything that might prevent the observation of birds for other teams.
10. For the delay of every 5 minutes with arriving to the finish place one species is taken off the list of the team.
11. From 18.00 till 18.30 each team must inform the organizing committee about the number of species registered. Until 19.00 each team must transfer the full List of species with indication of the name of the locality (lake, settlement, etc). The species list must be kept in the chronological or systematic order, in Belarusian, Russian or Latin. The original bird list can be faxed, emailed (scanned/photographed).
12. The Jury announces the winners after checking all species lists and informs all teams about the results. In case when more than one team has the same number of species, team which sends the bird list first, wins.
13. All arguments are settled by the Jury. The Jury may ask members of the teams for clarifications (photos, video etc).
14. Organizing committee may send an observer to any of the teams.
15. The decision of the Jury is final.

Deadline for Registration of the teams is 18.00, Friday, September 7, 2012.
Please, send your data to Dzmitry Vincheuski by e-mail: Harrier@tut.by  with copy to Semion Levy: levy@ptushki.org  

Mobile phones for the registration of species during Birdrace (point 7 of Rules):
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
Phone (fax): +375-17-263-06-13

Здымак з мінулага Бёдрэйсу Дзьмітрыя Вінчэўскага

Comments

Вспоминая прошедшие чемпионаты, позволю себе посоветовать организаторам (оргкомитету, коррдинаторам),  внести информацию по зарегистрировавшимся командам согласно регламента и правил,  оперативно на сайт. Что бы не было лишних вопросов...

Всем, успехов и побед!