Пасля народзінаў і росту ў вельмі дажджлівым шатландзкім леце, маладая скапа (Pandion haliaetus) можа апынуцца ў кнігах па арніталогіі. Справа ў тым, што яна ўстанавіла своеасаблівы рэкорд па хуткасці палёту для птушак свайго віду.
Усяго за два тыдні птушка, якая атрымала імя Альба, праляцела з наваколля гнязда ў рэзерваце Loch Garten Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB, ў якім з’явілася на Свет, да Заходняй Афрыкі каля 4500 км. Дзякуючы таму, што гэтая маладая самка і яе сястра з імем Калядонія атрымалі да вылету з гнязда сатэлітарныя перадатчыкі, за іх перамяшчэннямі можна было сачыць амаль у рэжыме рэальнага часу і супрацоўнікам рэзервату, і шырокай публіцы – трасу іх пралёту прадстаўнікі RSPB выкладвалі на адмысловай уэб-старонцы. Пасля таго, як абедзве птушкі пакінулі гняздо на прыканцы жніўня, Альба зрабіла сапраўды спрынтарскі палёт на месцы зімоўкі. Яе вынік – самы хуткі пералёт сярод усіх калі-небудзь пазначаных перадатчыкамі еўрапейскіх скопаў. Рычард Фэкстан (Richard Thaxton), мэнаджэр Цэнтру скапы ў рэзерваце Loch Garten сказаў: "Гэта неверагодна – ўсяго за два тыдні Альба пераадолела адлегласць ад рэзервату Loch Garten у графстве Strathspey да паўднёвай Маўрытаніі паблізу мяжы з Сенегалам. Іншыя пазначаныя перадатчыкамі скопы звычайна ляцяць туды ж за месяц! Гэта яшчэ больш здзіўляе, калі ведаць, што гэта яе першая міграцыя і над морам можа быць любое надвор’е. Вельмі прыемна ведаць, што Альба шчасліва дабралася да месцаў зімоўкі”. Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by Здымак Валерыя Кавалёнка- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
araty - 15.09.2012 - 22:04
Чаму у скапы няма рыбіны у
Чаму у скапы няма рыбіны у кіпцюрах? Недапрацоука, Валерый!