Ужо традыцыйна, ў чацвёрты раз наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз прадстаўлены бельгійскімі бёдуотчарамі.
Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Bird Guide”на англійскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет у 2010 годзе) і ў цвёрдай вокладцы атрымае за свой рэпартаж Rallus 2012: 6.13 – филин, 17. 57 – сирийский дятел
Алег Кальчанка. За яго аддалі свае галасы, або “плюсы”, сем чалавек. На другім месцы апынуўся рэпартаж маладой, але амбіцыйнай каманды Палескія свіргулі - 73 віда, якія набралі 5 плюсаў. На трэцім справаздача Чацвёрты раз – усё цікавей і непрадказальней яшчэ адной берасцейскай каманды “Прыпяцкі плёс”.
Сярод фотаздымкаў два набралі аднолькавыя балы: здымак малінаўкі і звычайнай рудахвосткі, аўтар - Tomasz Kułakowski - ўдзельнік сёлетняга Бёдрэйсу і прэзідэнт Польскага таварыства аховы птушак РТОР:
і арыгінальна названы здымак каманды “Ластаўкі” Kobiety na lunety, аўтар - Jarosław Stepaniuk:
З-за таго, што першы здымак быў размешчаны раней, прыз – саколку з логатыпам нашага сайту - атрымае Tomasz Kułakowski.
На верхнім здымку Валерыя Кавалёнка яго каманда Rallus-2012, якая і атрымае наш прыз-вызначальнік.
На гэтую тэму:
Упершыню ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі перамагла гомельская каманда
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Белахвост - 25.09.2012 - 04:19
Віншую пераможцаў.))))) Зноў
Віншую пераможцаў.))))) Зноў перамаглі кобрынцы, ну нічога, наступным разам абавязкова перамогуць кабрынчане, мы і каманду так назавем.))))))))))))
aistok - 25.09.2012 - 13:34
In reply to Віншую пераможцаў.))))) Зноў by Белахвост
Вялікі дзякуй усім, хто атдаў
Вялікі дзякуй усім, хто атдаў галасы за матэрыял пра нашу каманду. AV пытаў, ёсць здымкі МБЧ і ісланцкага. Чаплю здамаў Валера і на здымках бачна, што гэта менавіта яна. Куліка здымкі не бачыў, спытаю у Валеры. А якія размяшчаць у рэпартажы, вырашаў аўтар здымкаў. Яшчэ раз дзякую.