Свенсанавы дразды трымаюць дыстанцыю

Навукоўцы знайшлі, што два падвіды Свенсанавага дразда Catharus ustulatus застаюцца ізаляванымі адзін ад аднаго нават пад час міграцыі.

Выкарыстоўваючы сучасныя геалакатары, якія важаць менш 1 грама, даследчыкі з універсітэту Брытанскай Калумбіі (Канада) змаглі атрымаць мапы цалкам геаграфічна адасобленых маршрутаў міграцыі двух падвідаў.

Па дваццаць асобін невялікіх Свенсанаўскіх драздоў (памерам з салаўя) былі злапаныя і забяспечаныя геалакатарамі ў двух розных месцах: у Pacific Spirit Park, Vancouver, і Kamloops, British Columbia ў чэрвені 2010 году. Геалакатары запісвалі штодзень час узыходу і закату сонца, дзякуючы чаму стала магчымым вызначыць дакладнае месцазнаходжанне птушак на працягу ўсяго году – ад прылёту на гнездавыя тэрыторыі да адлёту на зімоўку і паноўнага прылёту.

"Птушкі нават з аднаго вывадка зусім не абавязкова мігрыруюць разам.” – сказала адна з аўтарак артыкула Кіра Дэлмор (Kira Delmore): "А нашы “каманды” драздоў выкарысталі зусім іншыя шляхі міграцыі на месцы зімоўкі. Адны паляцелі на поўдзень уздоўж заходняга ўзбярэжжа Цэнтральнай Амерыкі, а іншыя – на паўднёвы ўсход да Алабамы і потым праз Мексіканскі заліў у Калумбію. Гэтыя дэтальныя дадзеныя шляхоў міграцыі і месцаў адпачынку дапамаглі нам вызначыць ключавыя месцы іх прыпынкаў, без якіх яны не маглі б даляцець да месцаў зімоўкі”.

Атрыманыя вынікі пацверджваюць ранейшыя здагадкі, зробленыя на аснове кальцавання і генетычнага аналізу пра тое, што падвід з заходняга ўзбярэжжа мае зусім іншы маршрут міграцыі ад унутрыкантынентальнага падвіду.

Такім чынам міграцыйныя маршруты могуць іграць важную ролю ў ізаляцыі падвідаў не толькі на розных месцах зімоўкі, але і ў межах гнездавога арэалу. Тым больш што звычайна яны абумоўлены генетычна. Даследчыкі мяркуюць, што “гібрыды” паміж падвідамі ляцелі б нейкім прамежкавым маршрутам на месцы зімоўкі паміж існуючымі сёння.

Крыніца:

Delmore, K E, Fox, J W, and Irwin, D E. 2012. Dramatic intraspecific differences in migratory routes, stopover sites and wintering areas, revealed using light-level geolocators. Proceedings of the Royal Society B, DOI: 10.1098/rspb.2012.1229

Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by  

Comments

Спрэчкі наконт гэтага працягваюцца, бо адныя лічаць існуючыя адрозьненьні паміж двума групамі падвідаў дастатковымі для надання абодвум відавога статусу, іншыя - недастатковымі:

 Divergence between Subspecies Groups of Swainson's Thrush (Catharus ustulatus ustulatus and C. U. swainsoni)

Abstract: Swainson's Thrush (Catharus ustulatus) is a long-distance Nearctic-Neotropical migrant that includes two major subspecies groups: the russet-backed group (C. u. ustulatus) of the Pacific Coast and the olive-backed inland group (C. u. swainsoni) (American Ornithologists' Union [AOU] 1998, Evans Mack and Yong 2000). The two groups are most easily distinguished by differences in plumage characteristics, breeding and wintering location, and some vocalizations (Evans Mack and Yong 2000). Historical controversy over the taxonomic treatment of the ustulatus and swainsoni groups suggests that they have previously been considered on the border between subspecies and recently diverged sister species (reviewed in Bond 1963). Several authors emphasize the differences between the groups in breeding habitat and the lack of intergradation in regions where they co-occur (Bent 1949, Phillips 1991). Other authors emphasize their similarities, citing extensive intergradation along the eastern slope of the Sierra Nevada (Grinnell and Miller 1944). Inthe past decade, a number of studies have brought further clarity to the extent of genetic, behavioral, ecological, and acoustic divergence between the ustulatus and swainsoni subspecies groups. Here, I review these recent advances in our knowledge, identify future research questions, and discuss potential implications of divergence on the taxonomic treatment of the two groups according to the AOU's guidelines for naming species (AOU 1998, Johnson et al. 1999).    www.jstor.org/discover/10.2307/40166899?uid=2129&uid=2&uid=70&uid=4&sid=21101270155077