Як было на фэсце "Журавоў і журавін" : VIDEO

На прыканцы верасня сёлета ў Мёрах адбыўся першы фэст журавоў і журавінаў, што быў арганізаваны ў межах сумеснага праекту Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН. 

Жыхары Mёрскага краю прапанавалі гасцям пачаставацца дзесяткамі розных прысмакаў з журавінаў, якімі багатыя гэтыя мясціны. Усе, хто пажадае, маглі прыняць удзел у назіранні за шэрымі жоравамі (Grus grus).

Прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый распавялі пра неабходнасць абараніць гэтае ўнікальнае балота ад асушэння і пра планы па захаванню біяразнастайнасці краю.

Прадстаўнік мясцовай улады прыгадаў пра эканамічныя перспектывы, што адкрывае перад рэгіёнам развіццё экатурызму.

 

Здымак жураўлёў Андрэя Мікановіча

Comments

 Растлумачце калі ласка у чым сэнс экасцяжынкі, калі па балоце пакладуць дошкі? Каб зразумець што такое балота, трэба  прайсці па ім у гумавых ботах. А лепш па дрыгве: калі навокал зыбаука, а пад табою бездань. Тое, што дырэктар "Ельні" арганізуе назіранні за журавамі, у мяне выклікае вялікі сумнеу. Ну хіба з паукіламетра.

Каб мне крыху ад таго паумільёна далярау, то я мо змог бы зрабіць назіранні за журавамі ужо у наступным годзе з красавіка па ліпень на адлегласці ад 20м.

Сэнс такой экасцяжынкі ў больш лёгкім доступе да той часткі балота, куды яны пракладзена. Калі наведнікаў плануецца шмат, яна яшчэ дапаможа захаваць балота пад дошкамі ад дэградацыі, якая адбываецца пасьля праходу па тым жа месцы 5-10 чалавек.

Назіраньні за жураўлямі патрэбныя розныя і для рознай колькасьці назіральнікаў - і з 1000 м, і з 500, і з 20 м - як у вашым выпадку. І ў розны час - і пад час міграцыі, і пад час гнездавання. галоўнае - каб не перашкаджаць птушкам пад час іх. Таму і ў Вас без мільёнаў усё атрымаецца і з турыстамі, і з жураўлямі. Дайце час і людзям, і птушкам!

 Няма беларускай раскладки, таму выбачайце, што карыстаюся рускай. Праблема у тым, што невяликая колькасць людзей адразу пайдзе у балота у гумавых ботах, для дзицячай экскурсии гэта нават небяспечна. Гэта наступны крок да прыроды. Я быу здзиулены кали Шамович рабиу драуляную сцяжынку нават для заходних бёдуочарау, ва усих иншаземцау с ким я хадзиу на балота дрыгва нават вызывала захапленне. Але кали турызм становицца масавым трапляюць и такия людзи , якия физична не могуць хадзиць па балоту. Няхай спачатку дзетки прайдуць па дошках и убачаць прыгажосць балота. 

Пра жураулей - назираць их будуць з далека, з 0,5 ци з 1 км, захапленне вызывае колькасць жураулей вакол Ельни, сотни и тысячы кали пашанцуе. Гэта павинен быць масавы турызм. 20м - добра, але гэта индывидуальны турызм, вам трэба паразмауляць з дырэктарам, яны могуць вам дапамагчы кали вы жывеце побач, кали турысты будуць ад их так и грошы як-небудзь падзелице.

 Дазвольце, калі ласка запытацца, можа хто падскажа. Як лепшым чынам абсталяваць пункт для назірання? Можа падвесці электрычнасць ды паставіць канапу? Каб можна было б падключыць ацяпляльнік, папіць кавы ці гарбаты ды адпачыць паміж назіраннямі. Так мне адзін фотамастак апавядау, калі здымау глушцоу у Налібокскай Пушчы, змёрз у костку. Якое можа быць задавальненне ад назірання, калі зуб на зуб не пападае?

 Найбольш танны і мабільны варыянт - невялікі аднамесны намёт у маскіруючых колерах, можна нават без дна - каб можна было яго перацягваць, калі птушкі будуць не ў тым месцы, якое прадугледжвалася.

Намёт трэба паставіць там, дзе на адлегласьці 20-30 м будуць прыкормлены птушкі, бо яны павінны да яго прызвычаіцца як да бяспечнага месца.

Ўсё іншае - канапа ці складное крэсліца, гарбата ці кава з тэрмасу - справа фатографа(ў). Хто што любіць, тое прывязе з сабой ці папросіць на месцы.

 

 кава и канапа - справа арганизатара, ни адзин фатограф ад их не адмовицца:) Кали засидка у вас будзе стацыянарная, у адным месцы, то трэба рабиць нешта капитальнае, нават с электрычнасцю кали мажлива, але звычайна хопиць и тэрмасау з кавай, падагрэу зимой и раницай таксама важны. Кали у засидцы не трэба сядзець ноч, то не ведаю навошта канапа? Здымаць с самага ранку?

Для выбару дам некальки сайтау, дзе добра адлюстраваны розныя тыпы засидак. Нават з туалетам http://www.pbase.com/breider/finland_safari и розныя варыянты ад дарагих да танных  http://www.hidephotography.com/getpage.php?pg=one_lodge&lid=1 

Я разумею, што у прыватага арганизатара усё павинна пайсци лепш, чым у дзяржаунага. Але найлепшы спосаб быць паспяховым гэта здымаць самаму, паспаць у тых самых засидках и зрабиць их больш зручными.

 Не думаю, што на Віцебшчыне ці дзе-небудзь яшчэ ў Беларусі ёсьць магчымасьць здымаць жураўлёў узімку. Таму і на абагрэве можна зэканоміць:)