Аб'яўлены фотаконкурс Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ "Палявы сезон 2012"

15.11.2012 - 01:01 | biot

Паважаныя Сябры!

Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ абвяшчае фотаконкурс “Палявы сезон 2012”. Для ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, якія зроблены на працягу бягучага года на тэрыторыі Беларусі ад сябраў АПБ з Брэсцкай вобласці.

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: 

  •  Птушкі (не прымаюцца здымкі птушак і птушанят на гнёздах); 
  •  Людзі ў прыродным наваколлі;   
  •  Ландшафты і краявіды

Адзін ўдзельнік прадстаўляе да 5 здымкаў ў кожнай намінацыі і сам вызначае намінацыю, апрача гэтага ён жа дае назвы сваім працам. 

Працы з абавязковымі графамі: імя, прозвішча, намінацыя, назва (могуць быць пазначаны на суправаджальным лісце) напраўляюцца ў электронным выглядзе на адрас kitel_apb@tut.by да 1 снежня бягучага года.   

Працы, у якіх запоўнены не ўсе графы, альбо тыя, што прыйшлі пазней тэрміну, да ўдзелу ў фотаконкурсе не дапускаюцца! 

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым этапе, сярод пададзеных фотаздымкаў адбіраюцца 30 лепшых (вызначае незалежнае журы ў складзе не менш 4-х чалавек), якія будуць прадстаўлены на выставе, што адбудзецца падчас канферэнцыі аддзялення.

На другім этапе пераможцаў вызначаюць удзельнікі канферэнцыі аддзялення. Падліковая камісія вызначае пераможцаў ў кожнай намінацыі асобна і аб'яўляе вынікі, згодна з рэгламентам канферэнцыі. 

Пераможцы: У кожнай з намінацый аўтары, працы якіх па суме галасоў набралі большасць, атрымліваюць дыпломы і каштоўныя прызы. 

Дзяніс Кіцель, каардынатар фотаконкурса

На фотаздымку Сяргея Сідарука: арнітолагі пад час кальцавання птушанят барадатай кугакаўкі.

Comments