Кіраўніцтва нацпарку “Прыпяцкі” думае, як высячы лясы ў заказніку “Сярэдняя Прыпяць”?

Размешчаны на тэрыторыі двух абласцей – Гомельскай і Брэсцкай, унікальны ландшафтны заказнік “Сярдняя Прыпяць” мае плошчу амаль 100 тысяч га і з 1999 г. ахоўвае ўчастак рачной поймы галоўнай артэрыі Палесся – ракі Прыпяць, які захаваўся ў амаль некранутым натуральным стане.

 

Працягласць участка - каля 120 кіламетраў, шырыня - ад 4 да 14 кіламетраў.

Плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю, складаюць тут каля 92% тэрыторыі. Галоўная каштоўнасць заказніка заключаецца ў захаванасці некранутых пойменных лясоў і лугоў і багатай і своеаасблівай фауне, якая тут сустракаецца.

Працэдура реарганізацыі гэтага заказніка, якая па плану адбываецца з 2012 году, нечакана сутыкнулася з сур’ёзным супрацівам. Пры чым супраціў гэты сыходзіць ад кіраўніцтва іншай, прыродаахоўнай па статусу ўстановы – нацпарка “Прыпяцкі”.

Дырэктар нацпарку Сцяпан Бамбіза адмовіўся ўзгадняць праект пастановы Савета Міністраў Беларусі “О преобразовании республиканского ландафштного заказника «Средняя Припять» у сувязі з тым, што ў праекце забаронены суцельныя і паступовыя высечкі галоўнага карыстання ў сасновых, дубовых, ясеневых і грабавых лясах. 

З неабходнасцю больш ашчаднага вядзення лясной гаспадаркі і мэтазгоднасцю гэтай забароны пагадзіліся ЎСЕ лясгасы, на тэрыторыі якіх створаны заказнік.

Аднак, як аказалася, на землях “Сярэдняй Прыпяці” дзейнічае яшчэ адзін суб’ект гаспадарання – нацыянальны парк “Прыпяцкі” (ЭЛПГ “Ляскавічы”). І менавіта гэты суб’ект спрабуе выкарыстаць рэарганізацыю заказніка, каб атрымаць магчымасць павялічыць аб’ёмы высечкі (фактычна, знішчэння натуральных пойменных лясоў)!

Паводле www.ptushki.org     На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: на тэрыторыі нацпарку “Прыпяцкі” пні спілаваных дрэваў можна сустрэць без цяжкасці.

 

Comments