На беразе Сьвіслачы (Бярэзінскай)

Патрабуецца дапамога ў апазнаньні. Вемі моцна й прывабна маніпуліруе хвастом. Дзесьці зусім побач гняздо - у дзюбе ежа.

Азьнята 18 чэрвеня 2012. Пясчаны бераг Сьвіслачы, ня болей 10 м да русла. Мяжа адкрытай прасторы і зьмешанага лесу, з мноствам азярын ад старога русла ракі. Блужажанскі с/с, недалёка в. Гарадзень.

Фотаздымкі

Каментары

Хутчэй за ўсё гэта садовая леска (Sylvia borin). З нашых птушак больш ніхто не пасуе - кароткі, моцны, але прамы дзюб, чорнае вока, шэра-карычневатая без выразных рысаў.

Маю сьмеласьць выказаць нечаканае меркаваньне. Зрокавае ўспрыманьне і 4 дакументальныя здымкі аднаго дня назіраньня - гэтага, ведама, замала каб рабіць пэўныя высновы. Аліж у дзёньніку я пазначыў незнаёмку як тугайнага салаўя. Месца - незвычайнае, яно ўяўляе сабой лазовыя зарасткі-астраўкі на пясчанай пераважна раўніннай глебе. Лаза крохкая, чырванаскурая. Пясок увесну намываецца Сьвіслаччу, доўгі час не саступае месца травяному покрыву. І і толькі ў пачатку чэрвеня сыпкая прастора набывае прыгожы покрыў заліўнога луга. (Такія чыстыя, некрапіўныя, лугі часоў майго дзяцінства захаваліся адно ў гэтым месцы.) Там-сям застаюцца і лапіны рачнога пяску.

Я спрабаваў наведацца сюды праз дзьве нядзелі, з надзеяй на сустрэчу з маім салаўём. Роспачы - не было межаў: калгасны (будзем так казаць, бо тут нямашака калгасаў, як структуры) статак маладняка, у якім колькасьць галоў ідзе на сотні, сплюндраваў усю ўнікальную прастору майго мілаваньня... Мроі і спадзяваньні ня збыліся. Каб не дзюба, я спакойна пакінуў бы здымкі ў архіве, і яны б не патрапілі ў "Назіраньні". Дзьве, як мінімум, сям'і грычуноў выводзілі патомства непасрэдна на нашай сядзібе (у мінулым годзе - тры дакладна; усе ў лаўжах). І, калі параўноўваць, то заўважна істотнае адрозьненьне ў паводзінах незнаёмкі і грычуноў-драцянікаў, хоць і прысутнічае руды колер і на сьпіне незнаёмкі, аліж не з тым імпэнтам рухаецца і тапырыцца веерам хвост. Самае істотнае адрозьненьне - параўнальна доўгая простая вострая дзюба.

Такім чынам, быццам ёсьць падабенства з тугайным салаўём. Ці магчыма такое на беразе Сьвіслачы?        

Как сказал один из героев фильма Леонида Гайдая - " В нашем деле главное реализьм...". И общая окраска тела и - главное! - хвост. На Вашем фото и близко не тянет на Cercotrichas galactotes (русск. тугайный соловей, белорусск. также тугайны салавей). В добавок ко всему, этот вид лишь спорадически залетает в северные европейский страны: Норвегию, Британию, Германию и т.д.- птица сугубо южная, даже очень. В Беларуси не отмечен.

Я за соловья (обыкновенного, разумеется - L.luscinia). И "штришки" на груди, не так, как у славки. И хвостом "подрабатывает". Вот только на просвет хвост должен быть чуть рыжее...

Для салаўя закароткая і затоўстая дзюба і няма рыжага на хвасьце. Грудзь і шыя так, з размытымі рыскамі. Аднак паглядзеў свае старыя здымкі салаўя і цяпер я таксама за тое, што гэта ён. Проста ракурс і колеры не вельмі "салаўіныя".