У другой палове снежня плануецца чарговае паседжанне Беларускай Арніта-Фауністычнай Камісіі. Калі ласка, дасылайце свае назіранні загадзя, бо перад самым паседжаннем іх проста не змогуць апрацаваць.
Для таго, каб зрабіць працу камісіі эфектыўнай, калі ласка, акрамя даты, месца і падрабязнага апісання рэгістрацыі-сустрэчы дадавайце падрабязнае апісанне паводзінаў і заўважаных вамі адметных рысаў, а таксама доказы: фота- або відэаздымкі або спасылкі на тыя рэсурсы, дзе здымкі і/або відэа размешчаны.
Рэгістрацыі можна запоўніць он-лайн на нашым сайце, націснуўшы на адмысловы банер, які знаходзіцца ў цэнтральным блоку зьлева.
Таксама пытанні і інфармацыю на разгляд у электронным выглядзе можна дасылаць сакратарцы Камісіі Ірыне Самусенка: isamusenko@gmail.com
Спіс відаў і іншыя нюансы назіранняў, для якіх патрабуецца пацверджанне БАФК:
http://birdwatch.by/spis_bofk
На гэтую тэму:
СОСТАВ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ ОФИЦИАЛЬНО ПОПОЛНИЛСЯ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Sirena - 16.12.2012 - 16:53
Паседжанне камісіі па шэрагу
Паседжанне камісіі па шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын пераносіцца на студзень (плануем сабрацца у першай дэкадзе). Такім чынам, у назіральнікаў з'яўляецца шмат часу для пераглядання сваіх дзённікаў, і яны будуць мець больш магчымасцяў не спяшаючыся запоўніць карткі назіранняў. Прашу дасылаць назіранні на разгляд БАФК да канца снежня 2012.
Можна падаваць інфармацыю у простым тэкставым файле Word, даслаўшы яе на мой электронны адрас (калі нешта не атрамліваецца с адсылкай праз электронную форму на сайце). Але пры гэтым запрашаю ў асноўным прытрымлівацца схемы, што прапануецца на сайце. На жаль, інфармацыі для разгляду БАФК да гэтага часу была пададзена не густа.
Сакратар БАФК Ірына Самусенко
Sirena - 05.01.2013 - 20:30
In reply to Паседжанне камісіі па шэрагу by Sirena
Жалко, конечно, что так и не
Жалко, конечно, что так и не поданы для рассмотрения Белорусской орнитофаунистической комиссией возможно новые для Беларуси виды. Заседание БОФК состоится в ближайшее время, все ранее поданные на комиссию материалы уже подготовлены для рассмотрения. Есть еще несколько дней попытаться пополнить список Беларуси новыми видами. Иначе тихоокеанская чайка и большой поморник могут остаться как "новые" виды лишь на сайте да в сюжете ОНТ.
Прошу помнить, что выставленные на сайт результаты наблюдений не рассматриваются БОФК автоматически. Их нужно подать в установленной форме. О чем еще раз прошу и напоминаю!
В связи с тем, что мой адрес электронной почты, который был привязан к электронной карточке наблюдений на сайте, в настоящее время не существует, я могу получать информацию лишь через вторые руки - админа сайта. Поэтому нет уверенности, что какая-то информация не затеряется (или уже не затерялась). В сязи с этим желательно присылать наблюдения на мой адрес s.irina@tut.by. Можно заполнить информацию о наблюдении в свободной форме, придерживаяь позиций, указанных в электронной форме (вид, дата, место, наблюдатели, обстоятельства, описание птицы и т.д. как можно подробнее) и переслать мне по почте файл word (*doc), если есть с фотографиями.
секретарь БОФК Ирина Самусенко
Harrier - 06.01.2013 - 00:07
In reply to Паседжанне камісіі па шэрагу by Sirena
Яшчэ раз дзякую за напамін!
Яшчэ раз дзякую за напамін! Пастараюся ў бліжэйшыя дні дадаць свае самыя цікавыя назіраньні на разгляд БОФК.