Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае сяброў АПБ з Гарадзеншчыны на сваю штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”, якая сёлета адбудзецца ў нядзелю, 27 студзеня.


 

Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны

Праграма канферэнцыі 

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна (экацэнтр)

27 студзеня, нядзеля

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі.

10.10-11.10 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2012 год. Выбары Cтаршыні аддзялення. План дзейнасці на 2013 год.

11.10-11.30 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

11.30-11.40 Новы статус Гродзенскага абласнога аддзялення – новыя магчымасці і адказнасць - Яўген Сліж

11.40–12.40 Вылучэнне ідэй магчымай праектнай дзейнасці аддзялення.

Аб’яднанне ідэй па накірунках дзейнасці і ўдзельнікаў у групы па выбару накірункаў.

Дэталёвае абмеркаванне самых перспектыўных ідэй на 2013 год. Праца ў групах, мадэратар - Дзьмітры Вінчэўскі

12.40-13.00 Перапынак на каву і гарбату

13.00-13.50 Прэзентацыя вынікаў працы ў групах.

13.50-14.00 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by 

КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ:

Віталь Гуменны: маб. +375 292 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru

Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375 336 887589 , Э-пошта: harrier@tut.by

Як знайсці гімназію:

 

 

Праезд да прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему вышэй).

Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9

Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 4, 8, 9, 12).

Ад Аўтавакзалу аўт. №1.

З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 4000 руб.).

Чакаем Вас !

Здымак удзельнікаў розных пакаленняў з адной з мінулых канферэнцый Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

 

 

Comments

 Дамовіліся наконт іншай даты - цяпер будзе больш шанцаў, што некаму патэнцыйна не трэба будзе рабіць выбар паміж двума мерапрыемствамі.

Механізм вылучэньня, паўнамоцтваў і аплаты праезду дэлегатаў у нас не прадугледжаны. Таму ніякіх афіцыйных дэлегатаў не будзе. А тыя сябры, якія хочуць паўдзельнічаць у з'ездзе, (заўсёды) могуць гэта зрабіць ад свайго імя.

З'езд АПБ адбудзецца ў Мінску 26-01-2013. Праграма тут: www.ptushki.org/info/press/item/8986.html