Бераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Мінск. 14 студзеня 2013, 17.08.
Сонца села, маладзік завіс у небе. Адчувалася, што пачынае брацца вечаровы мароз.
За сотню амялушак быццам не адчувалі холаду і пазьменна частаваліся дробнымі ягадамі адзічалага глогу, што расьце у метры пры сьшежцы ў зоне адпачынку. (Улетку тут знаходзіцца пляж.) Калі хтосьці зь пешаходаў на сьцежцы параўноўваўся з глогам, дык амялушкі заўчасна пакідалі ягаднае дрэва і далучаліся па плоймы на высокай бярозе. Потым новая чарада асядала на глог, ды надбірала апалыя ягады са сьнегу.
Там і пакінуў я рухавую плойму за вячэрай. Ня ведаю, дзе і як уладкуецца плойма наначкі. Гэтае месца не надта ўтульнае - бярозы месьцяцца на адкрытай пабярэжнай прасторы. Мо таму і прабіраў да касьцей ходал мяне і напарніка.
Варта дадаць, што як толькі лягла зіма дзьве плоймы (прыкладна 30 і 100 шт.) асядалі нанач на дрэвах па нізінах Ёдкаўскага вострава. Іх можна было разгледзяць зь левага боку ад дарогі на востраве, што вядзе да вадалазнай станцыі (МНЗ). Тут па нізінах - зацішна.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 16.01.2013 - 01:09
Дзякуй за цікавы і падрабязны
Дзякуй за цікавы і падрабязны рэпартаж. Сёлетняя зіма без сумневаў – амялушкавая. Падобна, што ў многіх краінах Эўропы іх шмат. Цікава, калі так будзе ў наступны раз.
Уладзя (госць) - 17.01.2013 - 18:21
In reply to Дзякуй за цікавы і падрабязны by Harrier
Дзякуй,Harrier, за добрые
Уладзя (госць) - 17.01.2013 - 18:26
In reply to Дзякуй,Harrier, за добрые by Уладзя (госць)
Ёсьць нелакладнасьць.
Уладзя (госць) - 17.01.2013 - 18:30
Яблычным будзе 2024 г.
Falcon - 18.01.2013 - 01:09
Уладзя, а як Вы вылічылі
Уладзя, а як Вы вылічылі працягласць перыяду? Я памятаю амялушак у 2008 годзе, напрыклад.
Проніч - 18.01.2013 - 10:07
In reply to Уладзя, а як Вы вылічылі by Falcon
Мікіта, гэта толькі
Мікіта, гэта толькі меркаваньне. Прыродная цыкла, што адпавядае максіме той ці іншай зьявы - 12 год. На Ёдкаўскім востраве, на Цнянскім вадасховішчы Менска, амялушкі сустракаюцца бадай штогод. Гэтым годам іх замнага - сотні. Цыкла адпавядае добраму ўраджаю яблыкаў, глогу, шыпшыны - лепшых прысмакаў для амялушак.