Бераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Менск. 18 студзеня 2013. 14.55.
Ля дзясятка гілёў ласавалася насеньнем на азьнятым дрэве. Падпускаюць дастаткова блізка. Пры сполаху праз некаторы час вяртаюцца. Пеўнікаў значна больш, чым курачак.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 18.01.2013 - 21:34
Ніколі раней не чуў, каб
Ніколі раней не чуў, каб самцоў і самак вераб'іных птушак называлі "пеўнікамі" і "курачкамі" адпаведна.
Не зусім зразумела, што такое азняты. Як гэта слова перакладаецца на рускую мову?
Уладзя (госць) - 18.01.2013 - 23:01
In reply to Ніколі раней не чуў, каб by Falcon
Не хапае падвойных косак
Falcon - 18.01.2013 - 23:36
In reply to Не хапае падвойных косак by Уладзя (госць)
Наконт падвойных косак - я
Наконт падвойных косак - я ведаю пра гэта, проста паленаваўся ставіць. Але двухкоссе у маім каментары павінна ставіцца таму, што там было слова малавядомае, якое я хацеў вылучыць. А пераноснага сэнсу там няма. Але за заўвагу усё роўна дзякуй.
А наконт таго, як лепей перакласці "снятый" - "зняты" не рэжа вуха, чаго не скажаш аб перакладзе "азняты".
Уладзя (госць) - 19.01.2013 - 00:10
In reply to Наконт падвойных косак - я by Falcon
Кожная асоба знаходзіцца ў
araty - 19.01.2013 - 15:58
In reply to Кожная асоба знаходзіцца ў by Уладзя (госць)
Сябры, не будзем сварыцца! А
Сябры, не будзем сварыцца! А лепш скарыстаемся парадай старшыні ТБМ, які параіў сваім студэнтам, жадаючым перайсці на беларускую мову: "Лупіце на трасянцы!" Жадаю усім узаемапавагі. З Вадохрышчам Вас!
Falcon - 19.01.2013 - 17:20
In reply to Сябры, не будзем сварыцца! А by araty
Якая ж то сварка? Гэта,
Якая ж то сварка? Гэта, можна сказаць, дыспут на тэму правапісу) А дыспут вядзецца пры ўмове ўзаемапавагі) Парада, канешне, парадавала, пасмяяўся)
Дзякую за віншаванне, і Вас таксама са святам!
AV - 18.01.2013 - 22:29
баюся, ні ад каго іншага
баюся, ні ад каго іншага больш і не пачуешь:) Азьнятым - можа сфатаграфаваным:) Ці гэта ясень так называецца ў нейкіх мясцовасцях:?
Проніч - 19.01.2013 - 18:41
Аніякай сваркі. Я паважаю
Аніякай сваркі. Я паважаю Мікіту, і любое пытаньне (не адно да мяне) прымаю з паразуменьнем і цікавасьцю. Мяркую, што наш дыялог жывіць сяброў сайта. Удзячны таксама AV, асабліва за ясень. Добры жарт. Дзякуй Araty за здаровую пазіцыю і віншаваньне. З вадохрышчам, сябры розных канфесій! Калі прапусьціць Harrier, выстаўлю сьвяточную хроніку зь Ёдкаўскага вострава, на мой погляд цікавую: пайшоў за птушкамі - сустрэўся з мужнымі і дужымі людзьмі.
AV - 19.01.2013 - 18:46
In reply to Аніякай сваркі. Я паважаю by Проніч
не, людзей не прапусціць:)
не, людзей не прапусціць:)