Негледзячы на марозны ранак, у гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага на канферэнцыю сябраў АПБ з Гарадзеншчыны сабраліся амаль 20 чалавек. Асноўныя мэты сустрэчы: агучванне асноўных вынікаў працы за мінулы год, выбары новага старшыні і планаванне бліжэйшай і больш аддаленай дзейнасці былі дасягнутыя.
Пачалася канферэнцыя са справаздач Віталія Гуменнага, старшыні Савету аддзялення (на верхнім здымку) і Аляксандры Рыжай, старшыні Рэвізійнай камісіі. Пасля некаторых удакладненняў, абедзве справаздачы былі ўхваленыя прысутнымі і дзейнасць аддзялення ў 2012 г. была прызнаная задавальняючай.
Каб паказаць узровень, на якім знаходзяцца сябры АПБ з Гарадзеншчыны на фоне паказчыкаў усёй арганізацыі і ў параўнанні з іншымі рэгіянальнымі аддзяленнямі, колькасць сябраў, клубаў "Крылаты дазор" і ўдзельнікаў у штогадовых акцыях і кампаніях АПБ была прадэманстраваная ў прэзентацыі Святланы Давідоўскай, намесніцы дырэктара па развіццю.
Выступае Святлана Давідоўская
Пасля гэтага адбыліся выбары новага Старшыні аддзялення, якім стаў Андрэй Храмогін - арнітолаг па адукацыі і бёдуотчар паводле хобі.
Андрэй Храмогін - новы Старшыня Савету аддзялення
Нечакана шмат часу заняло ўручэнне дыпломаў і сертыфікатаў удзелу ў розных мерапрыемствах АПБ, а таксама адмысловых прызоў - пластыкавых кубкаў з выявамі ўсіх Птушак году для "ветэранаў" арганізацыі, якія былі сябрамі АПБ без перапынку з 1998 году.
Кубак атрымлівае Мікалай Гулінскі, ганаровы сябра АПБ
Алег Созінаў, сябра Савету аддзялення, таксама ў АПБ з заснавання арганізацыі
Дзьмітры Вінчэўскі, сябра Савету аддзялення, трымае дыпломы за фотаконкурс і сертыфікаты ўдзелу ў Birdrace-2012 для польскіх чальцоў сваёй каманды "Шулякі".
Мікалай Гулінскі з дыпломам за другое месца ў фотаконкурсе "Птушкі ў аб'ектыве-2012".
Супольная праца была працягнута пасля вылучэння ідэй магчымай дзейнасці аддзялення сёлета і больш аддаленай будучыні. Вакол самых цікавых аб'ядналіся групы, якія і распрацоўвалі больш дэталёвы сценар іх магчымай рэалізацыі, а потым прадстаўлялі яго для ўсіх прысутных.
Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, тлумачыць новыя магчымасці і адказнасць у сувязі са зменай статусу аддзяленнем.
Эдвард Дмухоўскі прадстаўляе магчымы сценар рэалізацыі ідэі сваёй групы.
Спадзяемся, што новы статус аддзялення, якое з пачатку году з'яўляецца юрыдачнай асобай, дазволіць здзейсніць большасць задумак.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
здымкі аўтара і Андрэя Мікановіча
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 28.01.2013 - 18:22
поспехаў!