Дзьмітры Якубовіч – падвойны пераможца

     Адзін з лепшых і найбольш актыўных назіральнікаў і фатографаў нашага сайту (больш вядомы пад нікам Oh-Voegel ) на мінулым тыдні быў адзначаны як “Фатограф тыдня” і яго здымак звычайных чачотак быў прызнаны “Здымкам тыдня” на сайце фотаанімалістаў www.naturelight.ru .

     Дзьмітры жыве пад Гродна, амаль увесь свой вольны час прысвячае назіранням і фатаграфаванню птушак. І хаця пачаў актыўна здымаць літаральна два гады таму, але ўжо выпрацаваў уласныя падыходы да здымкаў птушак і іншых жывёл, мае даволі пазнавальны стыль і шмат выдатных здымкаў многіх відаў птушак.

     Віншуем з міжнародным прызнаннем і жадаем далейшых поспехаў на карысць птушак і людзей!

Comments

2corvus

Зноў вітаем на сайце! Шкада, што твае цікавыя назіраньні пакуль тут не з'явіліся. Можа знойдзеш час і будзеш размяшчаць?

Трошкі менш чым праз 2 тыдні - ў суботу 05.09 будзе чарговы Бёдрэйс. Хацелася б зноў убачыць Кронан сярод удзельнікаў!