У Віцебску масава загінулі качкі-крыжанкі

У вусці рэчкі Віцьбы на шлюзе пад пешаходным мастом плынь сабрала мноства тушак мёртвых качак-крыжанак (Anas platyrhynchos). Іх збірае брыгада па адлове бадзяжных жывёл. Як паведаміў майстар гэтай брыгады, яны атрымалі ўказанне сабраць качак і ўтылізаваць іх.

Толькі на вачах карэспандэнта Народных навін Віцебска сабралі каля 35 трупаў.

Прычына масавай гібелі птушак невядомая і, мяркуючы па тым, што прыйшло ўказанне тушкі адразу утылізаваць, ніякая экспертыза праводзіцца не будзе. Не выключана, што прычынай гібелі птушак стала атручванне – выпадковае ці адмыслова праведзенае.

 

Паводле www.news.vitebsk.cc (тэкст і фота) праз www.nn.by

 

Comments

Уток постоянно подкармливают на водоемах Минска, и все было нормально. Для птиц очень опасна поваренная соль, очень соленые корма. Если их покормить, например, комбикормом для крупного рогатого скота (где много соли), они погибнут. Но может быть отравление и другими веществами (ядами) - отморозков хватает везде. От инфекции они так быстро все сразу не погибли бы. Для подкормки лучше птичьий комбикорм, зерно, можно и белый хлеб, но не черный.