Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

На лапаткі

01.03.2013 - 14:02 | Apus

Полевой воробей - Passer montanus L.,1758. - Палявы верабей - Tree Sparrow

Паядынак у паветры

18.01.2013, Любань

Каментары

Вельмі цікавы момант.

Такія "на лапаткі" у барацьбе не лічацца :) - трэба прыціснуць імі суперніка да падлогі!

Дзякуючы такім і падобным здымкам праз нейкі час жыцьцё вераб'ёў стане для нас не толькі больш зразумелым, але і цалкам задакументаваным разнастайнымі сямейнымі сценамі.

Я так разумею, што гэта тыя вераб'і, якія знаходзяцца пад больш-менш пастаянным назіраньнем? Ды к гэта хутчэй барацьба самцоў ці межполавыя непаразуменьні? Ці сказаць нешта дакладна цяжка?

Harrier, цяжка сказаць, таму што гэтыя бойкі справакаваныя мной, але я схіляюся да таго, што гэта самцы  блізкія на іерархічнай лесввіцы, + самцы лічацца больш актыўнымі, чым самкі.
Вось яшчэ пара здымкаў:

http://nickvorobey.com/Gallery/Tree-Sparrow/slides/04_DSC6488_Tree_Sparrows_battle_at_sunset_75pc.html

http://nickvorobey.com/Gallery/Tree-Sparrow/slides/04_DSC6779_Tree_Sparrows_minibattle_80pc.html

Цікавыя здымкі, мне яны нават больш падабаюцца, чым гэты.

А што значыць, што бойкі справакаваныя?

Там жа ёсьць падобныя здымкі паміж дамовым і палявым самцамі (?)

Harrier,  ну, калі ежы хапае ўсім, то птушкі ж звычайна не канфліктуюць. Бойкі пачынаюцца з-за недахопу, які стварае фатограф дзеля сваіх карыслівых мэтаў.

+10. Действительно, (повторюсь за Светланой) материал для альбома или календаря уже есть. Это только из опубликованного. А что там ещё у Вас, Николай, в запасниках - можно догадываться по снимкам с этих ссылок. Отлично!

Apus, не думаю, што справа толькі ў колькасьці-даступнасьці корму. Не ўсё так проста, тым больш з надыходам вясны, калі трэба абараняць найлепшыя гнездавыя ўчасткі. Многія ж аселыя ў нас птушкі стараюцца трымаць гнездавыя тэрыторыі і праз восень і зіму.

Да таго ж Вы правільна пішаце пра іерархічныя адносіны, якія могуць усталёўвацца і павінны падтрымлівацца асабліва ва ўмовах сканцэнтраванасьці ежы ў адным месцы.

Думаю, што гэта тут можа быць асноўным, а не яе недахоп. 

Harrier, вы недаацэньваеце карыслівыя мэты фатографа. Как справакаваць канфлікты дастаткова абмяжаваць адначасовы доступ да сталоўкі толькі адной-двума птушкамі. Гэта звычайная практыка ў такіх выпадках. Асабліва баявыя палявыя вераб'і - ў завіруху такая сталоўка можа стаць арэнай бясконцай бітвы. У іншы час - бойка кожныя 2-3 хвіліны. Але калі я проста сыплю ежу на снег, птушкі будуць наступаць друг другу на пяткі, і здарыцца цуд, калі яны так ўздымуцца ў сутычцы:). Да таго ж палявыя вераб'і зараз у зграях, і пакуль я не бачыў ў іх думак пра гнездавыя тэрыторыі. Але ў дамовых нешта падобнае праскоквае, так.

Пра восеньска-зімовыя "гнездавыя" тэрыторыі я пішу не пра свае назіраньні, а паводле цікавага артыкула аднаго з найлепшых знаўцаў вераб'ёў праф. Піноўскага з Польшчы. Знайду артыкул і перакладу з яго самае цікавае. Магчыма, што ў нашых умовах гэта не зусім так ці зусім не так. Зімы ў нас іншыя.

Вось некаторыя вытрымкі з артыкулу Pinowski J., Pinowska B. (2009) Seks jesienny ptakow i jego konsekwencje.// Wiącek J., Polak M., Kucharczyk M., Grzywaczewski G., Jerzak L. (red.) Ptaki – Środowisko - Zagrożenia – Ochrona. Wybrane aspekty ekologii ptaków. LTO, Lublin 2009, pp. 43-60

...Механізмы натуральнага адбору, які фаварызуе восеньскія заляцаньні птушак вывучаліся толькі ў некалькіх відаў. Сярод эўрапейскіх пералётных відаў, якія інтэнсіўна сьпяваюць восеньню, бароняць тэрыторыю і ўтвараюць пары - рудахвостка-чарнушка (Ph. ochruros).  Даследаваньні індывідуальна пазначаных  каляровымі кольцамі птушак у швайцарскіх Альпах праз Weglerr`a (2000) паказалі, што старыя самцы гэтага віду адразу пасля заканяэння лінькі ў верасьні і ў кастрычніку ажно да адлёту інстэнсіўна сьпяваюць, бароняць сваю тэрыторыю часта з гнездавога перыяду, утвараюць пары з самкамі, але толькі старымі і разам харчуюцца, праганяючы іншых самцоў. Нізкая смяротнасьць на зімоўцы, прывязанасьць да восеньскіх тэрыторый і пазіцыя дамінантаў у абодвух палоў на гэтай тэрыторыі прыводзіць да таго, што 59% пар з восеньскіх заляцаньняў і ажно 93% самцоў вясной займаюць свае восеньскія тэрыторыі. Самкі, якія застаюцца ў саюзе са сваімі старымі самцамі, раней адкладваюць яйкі і маюць больш кладак. Старыя самкі прылятаюць на 13 дзён раней, а яйкі адкладваюць на 10 дзён раней, чым мінулагоднія. Старыя самкі маюць 7,8 слёткаў, а маладыя 3,4 за год. Большая колькасць патомкаў ёсьць вынікам іх узросту, але можа быць абумоўлена больш раннім пачаткам гнездаваньня і  іх удзелам у восеньскіх заляцаньнях. Маладыя самцы зрэдку (толькі 11% сярод сьпяваючых самцоў) удзельнічаюць у восеньскіх заляцаньнях і могуць займаць тэрыторыі ў маргінальных месцах. Weglerr (2000) лічыць, што узроставы падзел, які атрымліваецца дзякуючы восеньскім заляцаньням і ёсьць галоўным механізмам, які падтрымлівае іх праз натуральны адбор. Аднак толькі эксперыменты па усуваньню восеньню старых самцоў з іх тэрыторыяў далі бы адказ на пытаньне ў якой ступені ўзрост, а ў якой удзел у восеньскіх заляцаньнях вызначае посьпех гнездаваньня.

Для аселых відаў птушак механізмы, якія падтрымліваюць восеньскія заляцаньні, разгледзім на прыкладзе паялвога вераб'я (ПВ).

Пасля гнездаваньня ПВ харчуюцца у групах на палях…, а начуюць па-за тэрыторый гнездавой калоніі. Кожная група качуе у межах вызначанай тэрыторыі.

Пасьля лінькі ў гнездавую калонію найперш вяртаюцца старыя птушкі і маладыя з першых вывадкаў, потым – з пазьнейшых вывадкаў, ўсе птушкі начуюць паблізу гнездавых скрыняў у кронах дрэваў. У сонечныя дні ПВ маюць восеньскія заляцаньні зранку да абеду, а ў дні з горшым надвор’ем яшчэ раней ляцяць на паля харчавацца. Раніцай у гнездавых калоніях застаюцца ПВ, якія бароняць свае гнёзды, а таксама ўсё больш прыбывае самцоў, якія шукаюць вольных гнездавых скрыняў і самкі, якія шукаюць самцоў “з кватэрай”.

Па заканчэньню лінькі ў калоніях з’яўляецца ўсё больш ПВ. Да паловы кастрычніка ажно 99% птушак заканчвае ліньку. Самец выбірае месца гнездаваньня, а самка партнёра з месцам на гняздо. Тое, як хутка самец будзе выбраны самкай, залежыць ад якасці асяроддзя, у якім знаходзіцца калонія, а потым ад месца знаходжаньня гнязда - гнездавой скрыні (самкі выбіраюць край лесу хутчэй, чым скрыні на адлегласці 20 м ад яго краю). Час утварэньня пары залежыць ад узросту птушак. Старыя птушкі і маладыя з першых вывадкаў робяць гэта раней, чым маладыя з пазьнейшых вывадкаў.

Пад час заляцаньня сацы прабуюць капуліраваць, але самкі звычайна адпрыгвае ад іх. Прыкладна праз 2 тыдні па ўтварэньню пары янапачынае будаваць гняздо. Цалкам збудаванае гняздо мае тры слаі… Складанасьць пабудовы залежыць ад тэрміну ўтварэньня пары і ўзросту птушак. Маладыя птушкі, якія ўтвараюць пары ў палове кастрычніка, не будуць мець часу на пабудову гнязда да канца восеньскіх заляцаньняў пеард надыходам халадоў …

Прыклад, які ілюструе велічыню энергетычных страт на пабудову восеньскага гнязда ў палявога вераб’я, размешчанага ў пустой гнездавой скрыні, з’яўляецца гняздо з высцілкай з 1220 пёраў агульнай масай 14,7 г (маса гнязда 42,0 г) і два падобнага тыпу, ў якіх было адпаведна 990 пёраў і 570. …

З надыходам халадоў у перашй дэкадзе лістападу заканчваюцца восеньскія заляцаньні і птушкі целы дзень харчуюцца групамі на палях, прылятаючы ў калонію толькі на начлег. Пара, якая збудавала гняздо ўвосень, начуе ў ім з лістапада па сакавік. … Часцей у ім начуе пара, часам – адзінкавая птушка. … Скрыня з поўным гняздом, збудаваным над летнім гняздом, захоўвае 36%, а пустая – 18% энергіі птушкі, якая ў ёй начуе. Восеньскае гняздо - гэта адзін з вынікаў восеньскіх заляцаньняў.

Перажыць марозныя ночы пры недахопе корму магчыма пры выкарыстаньні невялікімі птушкамі ўсіх магчымых спосабаў захаваньня энегргіі і адным з іх ёсьць начлег у восеньскім гняздзе. Натуральны адбор можа апдтрымліваць птушак, якія будуюць найлепшыя восеньскія гнёзды і элімініраваць позна ліняючых птушак, з позьніх вывадкаў, якія не маюць часу завяршыць пабудову перад пачаткам халадоў. З першых вывадкаў зіму перажываюць 14% ПВ, з другіх і трэціх – толькі 5%....

 

Восеньскія заляцаньні павінны мець асаблівае вялікае значэньне для аселых відаў, якія дзякуючы атрыманьню інфармацыі пра месцы жыхарства, могуць яе выкарыстаць у наступным годзе пад час генздаваньня. …

Hegner & Wingfield (1986) прапануюць наступныя механізмы:

А) восеньскія заляцаньні дазваляюць раней пачынаць генздаваньне вясной, што карэліруе з павялічаным посьпехам гнездаваньня;

В) утварэньне пары і таксама утрыманьне адпаведнай тэрыторыі ўвосень вясной павялічвае шанцы на пачатак размнажэньня ў даобрых умовах так хутка, як гэта магчыма;

С) самкі, якія злучаюцца з самцом увосень могуць мець лепшыя ўмовы для зімоўкі з-за таго, што маюць большы запас бялка і тлушчу, бо іншыя самцы (без пары) не непакояць іх;

D) самкі, якія прыканцы зімы маюць большы запас энергіі і рэчываў, пачынаюць адкладку яек раней і маюць большыя кладкі;

Е) сярод тых відаў, якія могуць мець больш адной кладкі за сезон, ранейшы пачатак гнездаваньня дазваляе мець больш кладак.

Ну і высновы з гэтага артыкула:

F) пары, якія ў выніку восеньскіх заляцаньняў збудавалі гняздо, маюць большыя шанцы на паспяховую зімоўку;

G) птушкі атрымліваюць інфармацыю пра якасьць асяроддзя, у якім будуць гнездаваць.

 

 

 

 

Harrier, цікавая інфармацыя, вялікі дзякуй за працу. На маём участку гнездавых тэрыторый ПВ звычайна няма, дамінуюць ДВ, і вось у апошніх некаторыя праявы такіх паводзінаў відавочны.

Apus, няма за што. Для мяне гэта не толькі цікавыя лічбы. але і вельмі цікавая інтэрпрэтацыя.

Як там польская мова - вучыцца? Маю запасны асобнік гэтага зборніку (там ёсьць і мой арыткул пра поплаўных лунёў) - 422 старонкі пра птушак па -польску. Калі цікава, магу даслаць (толькі адрас праз асабістыя паведамленьні дашліце, каб не шукаць).