Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Хто схаваўся — шуляку не папаўся

04.03.2013 - 13:38 | Apus

Ястреб-перепелятник - Accipiter nisus L.,1758 - Шуляк-карагольчык - Sparrowhawk 

Падпільнаваў-такі карагольчыка за зіму. Панарама з двух кадраў, таму што сеў блізка - ў 5 метрах, на той самы куст, з якім трохі раней было звязана невялікае назіранне:

Забрахаў сабака, я выглянуў у акно і пабачыў, як вераб'і прымусілі плясаць вакол куста карагольчыка. Але ён не адступаў, і тады адзін верабей не вытрымаў і з усіх сілаў паляцеў хавацца. Шуляк за ім. Але хутка вярнуўся ні з чым.  А магчыма так і было задумана, і верабей ведаў, што паспее даляцець да схованкі, а іншыя за гэты час таксама разляцяцца. Шуляк сеў на плот, паправіў апярэнне  і задумаўся. На самой справе я толькі потым зразумеў, што ён нешта абмазгоўваў: тады, калі ён вярнуўся ужо да пустога куста, уважліва агледзеў яго з усіх бакоў і нават паўтарыў некалькі трэніровачных атак! Гэта была самая натуральная праца над памылкамі, але не думаю, што яна дапамагла б яму наступным разам...

27.02.2013, Любань

Каментары

Поздравляю с удачным фотодуплетом (это я о панораме из двух кадров). И собака молодчина, не зря свой хлеб ест :)

Николай, а что за ФР, что в один кадр не влезло?