У гэтую суботу, 5 верасня, на працягу дзевяці гадзін адбудзецца ўжо Шосты Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Арганізуе гэтыя своеасаблівыя спаборніцтвы грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Каб перамагчы, камандам з чатырох чалавек трэба за гэты час адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.
У гэтую суботу, 5 верасня, на працягу дзевяці гадзін адбудзецца ўжо Шосты Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Арганізуе гэтыя своеасаблівыя спаборніцтвы грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Каб перамагчы, камандам з чатырох чалавек трэба за гэты час адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.
“Гонка за птушкамі” – так перакладаецца Birdrace – назва гэтых спаборніцтваў з англійскай мовы. І хаця ў большасці краін слова выкарыстоўваецца без перакладу, часам ужываюць сінонімы: Birdrally, Bird або Ornithological marathon (Птушыны ці Арніталагічны марафон).
Калі і ў якой краіне нарадзілася ідэя правядзення камандных назіранняў за птушкамі на працягу нейкага пазначанага часу, знайсці пакуль не атрымалася. Аднак у Еўропе ўжо ў 1980-я гады гонкі праводзілі ў розных рэгіёнах Вялікабрытаніі і Швецыі. Дарэчы, у апошняй яны былі самымі разнастайнымі па працягласці: 9, 12 і 24-х гадзінныя. Менавіта сябры Шведскага Арніталагічнага Таварыства (SOF) (а таксама і АПБ) Ленарт Карлсан і Хокан Эртман прывезлі ідэю правядзення падобных спаборніцтваў і асноўныя іх правілы ў Беларусь.
Такім чынам, у нас “гонкі за птушкамі” пачалі праводзіцца з 2004 года і атрымалі назву “чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі”. Правілы чэмпіянату ў параўнанніі з іншымі еўрапейскімі спаборніцтвамі больш жорсткія. Удзельнікам даецца толькі 9 гадзін ( з 6.00 да 15.00) і від павінен убачыць альбо пачуць кожны з чатырох чальцоў каманды (Правілы гл. тут: http://birdwatch.by/content/573 ).
На дадзены момант у нас прайшло ўжо пяць чэмпіянатаў (для параўнання – ў Польшчы толькі адзін, у Расіі – тры). Штогод у нашых спаборніцтвах выступала ад 8 да 16 каманд. Але толькі некалькі чалавек прынялі ўдзел ва ўсіх пяці чэмпіянатах. Тройчы пераможцамі станавіліся Андрэй Абрамчук, Сяргей Абрамчук, Вадзім Пракапчук і Дзяніс Кіцель з брэсцкай каманды “Peregrinus”. Аднойчы перамагла каманда з Гродна “Рябчик”. А ў мінулым годзе чэмпіёнамі стала фінска-беларуская каманда “Lintu” (“Птушка” – фін.)
З кожным годам перамагчы ў гонцы за птушкамі становіцца ўсё цяжэй. Калі ў 2004 г. для перамогі было дастаткова пабачыць 88 відаў, то ў астатнія два гады нават пабачыўшым 100 і больш відаў не гарантавалася першае месца. Удзельнікі сталі больш вопытнымі, яны загадзя распрацоўваюць свае арыгінальныя тактыкі спаборніцтва, больш дасканала вывучаюць тэрыторыю дзе пройдзе іх маршрут, праводзяць своеасаблівыя трэніроўкі – назіранні напярэдадні чэмпіянату, каб пабачыць дзе і якія віды сустракаюцца.
Беларускі чэмпіянат з’яўляецца адкрытым. Гэта значыць, што ў ім могуць прыняць удзел таксама і грамадзяне іншых краін. За пяць гадоў у склад каманд уваходзілі прадстаўнікі Швецыі, Вялікабрытаніі, Літвы і Фінляндыі. Як ужо згадвалася, у нас “гонкі за птушкамі” пачалі праводзіцца дзякуючы намаганням менавіта шведаў. Шведскія бёдуотчары Ленарт Карлсан і Хокан Ёртман удзел у беларускіх гонках прымаюць штогод; змешаная беларуска-шведская каманда “Dreamteam”, у склад якой яны ўваходзяць, неаднойчы станавілася прызёрам, не дабіраючы да першага месца літаральна 1-2 віды.
Традыцыйна для перамяшчэння каманды выкарыстоўваюць аўтамабілі. Але здараюцца і выключэнні. У 2006 г. каманда “Гораздо” з Барысава пераязджала па маршруце на веласіпедах. Каманды “Слуцкія саловушкі” (г. Слуцк), “Alcedo” (г. Гомель) і “Водар” (г. Магілёў) выступалі пеша. Але ж каманды на аўтамабілях маюць перавагу, таму што гэта эканоміць час для перамяшчэння паміж рознымі біятопамі і шанцаў пабачыць розныя відаы становіцца больш.
Сёлета ўпершыню дзякуючы сайту www.BirdWatch.by і яго мадэратару Яўгену Сліжу за ўсімі падзеямі чэмпіянату можна будзе сачыць у рэжыме рэальнага часу он-лайн: http://birdwatch.by/content/645 )
Запрашаем на трансляцыю! Пачатак яе і спаборніцтваў 5 верасня, 6.00.
Сямён Левы, Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Oh-Voegel - 05.09.2009 - 16:19
2harrier: на этот раз в
2harrier:
на этот раз в предстоящем феврале в Гродно придётся поздравлять и награждать тебе самого себя.