Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ і сайт Birdwatch.by запрашаюць дасведчаных і бёдуотчараў-пачаткоўцаў на штотыднёвыя экскурсіі, якія будуць адбывацца штонядзелю з ранку да абеду. Паездкі на аўтамабілях прадугледжваюцца ў самыя цікавыя для птушак і бёдуотчараў месцы вакол гораду Гродна на адлегласць да 30 км.
Удзел у падобных бясплатных супольных экскурсіях з больш дасведчанымі калегамі – найлягчэйшы шлях навучыцца вызначаць “цяжкія” віды птушак і ўбачыць новыя для сябе і проста цікавыя ці рэдкія віды.
Мы плануем выязджаць кожную нядзелю з восені 2013 да прыкладна мая 2014.
Для таго, каб арганізатары ведалі пра колькасць жадаючых загадзя, а Вы своечасова даведаліся пра час экскурсіі і месца збору, тэлефануйце да 14.00 суботы Дзьмітрыю Вінчэўскаму: мтс +375 336 887589
Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі.
Для камфортнага самаадчування пад час выездаў, апранайцеся і абувайцеся адпаведна надвор’ю. Бутэрброды і гарачая кава (гарбата) не будуць лішнімі.
На здымку Алега Созінава – адна з экскурсій.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 12.10.2013 - 00:00
У гэтую нядзелю, 13-10-2013,
У гэтую нядзелю, 13-10-2013, выязджаем у 9.30 са стаянкі на вул.Падольная і плануем наведаць ачышчальныя сажалкі ВА ГроднаАзот у в.Беражаны і вадасховішча ў пойме Свіслачы ў в.Карозічы. Вяртанне пасля абеду паміж 15 і 16 гадзінамі.
Што мы ўбачылі ў мінулую нядзелю, гл.тут:
ВОСЕНЬСКІЯ ПАНЕЎРАПЕЙСКІЯ НАЗІРАННІ ПТУШАК-2013 ля ГРОДНА.Harrier - 18.10.2013 - 21:42
In reply to У гэтую нядзелю, 13-10-2013, by Harrier
У гэтую нядзелю, 20-10-2013,
У гэтую нядзелю, 20-10-2013, запрашаем на нізіннае балота Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач") і на вадасховішча ў пойме Свіслачы ў в.Карозічы.
Выезд ад стаянкі на вул.Падольная ў 9.30, вяртанне ў Гродна каля 15.00.
Harrier - 25.10.2013 - 01:33
In reply to У гэтую нядзелю, 13-10-2013, by Harrier
Відэа з мінулай
Відэа з мінулай экскурсіі:
http://youtu.be/RvHvISKjJoE
Уладзя (госць) - 25.10.2013 - 09:26
In reply to Відэа з мінулай by Harrier
Добрае і патрэбнае відэа!
Harrier - 25.10.2013 - 23:59
In reply to Добрае і патрэбнае відэа! by Уладзя (госць)
У апошнюю нядзелю
У апошнюю нядзелю кастрычніка, 27.10 запрашаем наведаць разам з намі вадасховішча ў пойме р.Свіслач у в.Карозічы і Свіслацкае вадасховішча каля в.Свіслач. Выезд ад стаянкі з вул.Падольная ў 9.30.
Harrier - 09.11.2013 - 15:14
In reply to У апошнюю нядзелю by Harrier
Запрашаем заўтра, у нядзелю
Запрашаем заўтра, у нядзелю 10 лістапада, на птушак уна ачышчальныя сажалкі Азота ў Беражан і на вадасховішча ў в.Карозічы. Выезд у 9.30 з вул.Падольная.
Yavorets T - 11.11.2013 - 22:36
In reply to Запрашаем заўтра, у нядзелю by Harrier
Что-то интересное видели?
Что-то интересное видели?
Harrier - 11.11.2013 - 23:26
In reply to Что-то интересное видели? by Yavorets T
У прынцыпе, былі амаль тыя ж
У прынцыпе, былі амаль тыя ж віды, што і раней. Толькі колькасць мяняецца.
На Беражанах з'явіліся вялікія савукі, два з якіх выглядалі дзіўна (можа пазьней выкладу відэа) і савук-луток. На вадасховішчы яшчэ сядзяць кнігаўкі, тысячы крыжанак, каля 10 вялікіх коўраў (тыдзень таму была 1), дзесяткі і сотні качак іншых відаў: чубатыя і ныркі-сівакі, качкі-лапаноскі, свіцвы, чыркі,гогалі; некалькі шызых чаек, клікуны і шыпуны.
Мы думалі, што можа нешта ўраганам да нас занесла ... :)
Harrier - 16.11.2013 - 17:22
In reply to У прынцыпе, былі амаль тыя ж by Harrier
Запрашаем заўтра, ў нядзелю,
Запрашаем заўтра, ў нядзелю, 17.11 на экскурсію на абодва вадасховішчы вакол Свіслачы. выезд ў 10.00 (не ў 9.30 !) з Падольнай.
Harrier - 24.11.2013 - 21:25
In reply to Запрашаем заўтра, ў нядзелю, by Harrier
Сёння, акрамя трох гагачоў,
Сёння, акрамя трох гагачоў, бачылі таксама пр. 20 белалобых гусей і шэрашчокую коўру, а таксама каля 20 ныркоў-плёсавак:
http://birdwatch.by/node/6856
Yavorets T - 24.11.2013 - 21:58
In reply to Сёння, акрамя трох гагачоў, by Harrier
А, можа, у мінулую нядзелю
А, можа, у мінулую нядзелю ўсё ж таксама серашчокія былі?:)))
Harrier - 24.11.2013 - 22:00
In reply to А, можа, у мінулую нядзелю by Yavorets T
Не, там былі малыя. сёння
Не, там былі малыя. сёння таксама былі, навт да 6 птушак.
Harrier - 30.11.2013 - 15:13
In reply to Не, там былі малыя. сёння by Harrier
Заўтра,ў нядзелю 01.12.
Заўтра,ў нядзелю 01.12. едзем на Беражаны, потым на Свіслач з абодвума вадасховішчамі. Ад'езд у 10.00 з Падольнай.
Harrier - 07.12.2013 - 15:30
In reply to Заўтра,ў нядзелю 01.12. by Harrier
Заўтра, ў нядзелю 08.12,
Заўтра, ў нядзелю 08.12, едзем на сажалкі "Азота" ў Беражан і на абодва вадасховішчы + Нёман у Свіслачы. Выезд у 10.00 з Падольнай.
Harrier - 14.12.2013 - 15:41
In reply to Заўтра, ў нядзелю 08.12, by Harrier
Заўтра, 15.12, паедзем на
Заўтра, 15.12, паедзем на сажалкі Азота ў Беражан і на Нёман у в.Дарошавічы, а потым праверым абодва вадасховішча ў свіслачы. выезд у 10.00 з Падольнай.
Harrier - 21.12.2013 - 13:20
In reply to Заўтра, 15.12, паедзем на by Harrier
У нядзелю заўтра, 22.12,
У нядзелю заўтра, 22.12, едзем на сажалкі ВА ГроднаАзот у Беражан і на Свіслач.
Выезд у 10.00 з Падольнай.
Запрашаю!
Harrier - 28.12.2013 - 16:40
In reply to У нядзелю заўтра, 22.12, by Harrier
Заўтра, ў апошнюю нядзелю
Заўтра, ў апошнюю нядзелю 2013 году, едзем на Свіслач і Грайна. выезд у 10.00 з Падольнай. Далучайцеся!
Harrier - 04.01.2014 - 15:04
In reply to Заўтра, ў апошнюю нядзелю by Harrier
Заўтра, ў першую нядзелю
Заўтра, ў першую нядзелю 05.01.2014 запрашаем на птушак на вадасховішчы ў Свіслачы і на балота Грайна. Выезд пазьнейшы на 15 хвілін - у 10.15 з Падольнай.
Harrier - 11.01.2014 - 15:20
In reply to Заўтра, ў першую нядзелю by Harrier
Запрашаем заўтра, ў нядзелю
Запрашаем заўтра, ў нядзелю 12.01, на пошукі горнай пліскі на сажалкі ВА "ГроднаАзот" у Беражан і на вадасховішчы у Свіслачы. Выезд з Падольнай у 10.00.
Harrier - 18.01.2014 - 12:44
In reply to Запрашаем заўтра, ў нядзелю by Harrier
Заўтра едзем на сажалкі
Заўтра едзем на сажалкі ГроднаАзот у Беражан і на Нёман ля Свіслачы. Далучайцеся - выезд у 10.00 з Падольнай.
Harrier - 18.01.2014 - 15:09
In reply to Заўтра едзем на сажалкі by Harrier
Па просьбах некаторых
Па просьбах некаторых удзельнікаў паездкі,спачатку заедзем на горную пліску.
Harrier - 25.01.2014 - 15:33
In reply to Па просьбах некаторых by Harrier
Заўтра, ў нядзелю 26.01
Заўтра, ў нядзелю 26.01 збіраемся шукаць на лістоўніцах белакрылых крыжадзюбаў. Паедзем на паўднёвызахад ад Гродна. Выезд у 10.00 з Падольнай. Вернемся пасля абеду - магчыма, заедзем яшчэ на Свіслач.
Harrier - 08.03.2014 - 14:08
In reply to Заўтра, ў нядзелю 26.01 by Harrier
Запрашаем далучацца: заўтра,
Запрашаем далучацца: заўтра, ў нядзелю 09.03.2014 едзем на ўлікі мігрантаў на ТВП "Гарадзенская Свіслач" і навакольныя вадатокі-вадаёмы. Выезд з вул. Падольнай у 7.00, вяртанне ў горад каля абеду.
Harrier - 15.03.2014 - 14:58
In reply to Запрашаем далучацца: заўтра, by Harrier
Заўтра, ў нядзелю 16.03
Заўтра, ў нядзелю 16.03 выязджаем праверыць рр.Нёман і Свіслач у в.Свіслач на занесеныя цыклонам віды птушак і тыя, якія з'явіліся ў нас у апошнія дні. Выезд у 14.00 з Падольнай.