Запрашаем на нядзельныя бёдуотчарскія экскурсіі

 Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ і сайт Birdwatch.by запрашаюць дасведчаных і бёдуотчараў-пачаткоўцаў на штотыднёвыя экскурсіі, якія будуць адбывацца штонядзелю з ранку да абеду. Паездкі на аўтамабілях прадугледжваюцца ў самыя цікавыя для птушак і бёдуотчараў месцы вакол гораду Гродна на адлегласць да 30 км.

Удзел у падобных бясплатных супольных экскурсіях з больш дасведчанымі калегамі – найлягчэйшы шлях навучыцца вызначаць “цяжкія” віды птушак і ўбачыць новыя для сябе і проста цікавыя ці рэдкія віды.

Мы плануем выязджаць кожную нядзелю з восені 2013 да прыкладна мая 2014.

Для таго, каб арганізатары ведалі пра колькасць жадаючых загадзя, а Вы своечасова даведаліся пра час экскурсіі і месца збору, тэлефануйце да 14.00 суботы Дзьмітрыю Вінчэўскаму: мтс +375 336 887589

Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі.

Для камфортнага самаадчування пад час выездаў, апранайцеся і абувайцеся адпаведна надвор’ю. Бутэрброды і гарачая кава (гарбата) не будуць лішнімі.

На здымку Алега Созінава – адна з экскурсій.

Comments

 У гэтую нядзелю, 13-10-2013, выязджаем у 9.30 са стаянкі на вул.Падольная і плануем наведаць ачышчальныя сажалкі ВА ГроднаАзот у в.Беражаны і вадасховішча ў пойме Свіслачы ў в.Карозічы. Вяртанне пасля абеду паміж 15 і 16 гадзінамі.

Што мы ўбачылі ў мінулую нядзелю, гл.тут: 

ВОСЕНЬСКІЯ ПАНЕЎРАПЕЙСКІЯ НАЗІРАННІ ПТУШАК-2013 ля ГРОДНА.

 У гэтую нядзелю, 20-10-2013, запрашаем на нізіннае балота Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач") і на вадасховішча ў пойме Свіслачы ў в.Карозічы.

Выезд ад стаянкі на вул.Падольная ў 9.30, вяртанне ў Гродна каля 15.00. 

Harrier - 25.10.2013 - 23:59

In reply to by Уладзя (госць)

 У апошнюю нядзелю кастрычніка, 27.10 запрашаем наведаць разам з намі вадасховішча ў пойме р.Свіслач у в.Карозічы і Свіслацкае вадасховішча каля в.Свіслач. Выезд  ад стаянкі з вул.Падольная ў 9.30.

 Запрашаем заўтра, у нядзелю 10 лістапада, на птушак уна ачышчальныя сажалкі Азота ў Беражан і на вадасховішча ў в.Карозічы. Выезд у 9.30 з вул.Падольная.

 У прынцыпе, былі амаль тыя ж віды, што і раней. Толькі колькасць мяняецца.

На Беражанах з'явіліся вялікія савукі, два з якіх выглядалі дзіўна (можа пазьней выкладу відэа) і савук-луток. На вадасховішчы яшчэ сядзяць кнігаўкі, тысячы крыжанак, каля 10 вялікіх коўраў (тыдзень таму была 1), дзесяткі і сотні качак іншых відаў: чубатыя і ныркі-сівакі, качкі-лапаноскі, свіцвы, чыркі,гогалі; некалькі шызых чаек, клікуны і шыпуны.

Мы думалі, што можа нешта ўраганам да нас занесла ... :)

 Запрашаем заўтра, ў нядзелю,  17.11 на экскурсію на абодва вадасховішчы вакол Свіслачы. выезд ў 10.00 (не ў 9.30 !) з Падольнай.

 Сёння, акрамя трох гагачоў, бачылі таксама пр. 20 белалобых гусей і шэрашчокую коўру, а таксама каля 20 ныркоў-плёсавак: 

 http://birdwatch.by/node/6856

 Заўтра, 15.12, паедзем на сажалкі Азота ў Беражан і на Нёман у в.Дарошавічы, а потым праверым абодва вадасховішча ў свіслачы. выезд у 10.00 з Падольнай.

 Заўтра, ў першую нядзелю 05.01.2014 запрашаем на птушак на вадасховішчы ў Свіслачы і на балота Грайна. Выезд пазьнейшы на 15 хвілін -  у 10.15 з Падольнай.

 Запрашаем заўтра, ў нядзелю 12.01, на пошукі горнай пліскі на сажалкі ВА "ГроднаАзот" у Беражан і на вадасховішчы у Свіслачы. Выезд з Падольнай у 10.00.

 Заўтра, ў нядзелю 26.01 збіраемся шукаць на лістоўніцах белакрылых крыжадзюбаў. Паедзем на паўднёвызахад ад Гродна. Выезд у 10.00 з Падольнай. Вернемся пасля абеду - магчыма, заедзем яшчэ на Свіслач.

 Запрашаем далучацца: заўтра, ў нядзелю  09.03.2014 едзем на ўлікі мігрантаў на ТВП "Гарадзенская Свіслач" і навакольныя вадатокі-вадаёмы. Выезд з вул. Падольнай у 7.00, вяртанне ў горад каля абеду.

 Заўтра, ў нядзелю 16.03 выязджаем праверыць рр.Нёман і Свіслач у в.Свіслач на занесеныя цыклонам віды птушак і тыя, якія з'явіліся ў нас у апошнія дні. Выезд у 14.00 з Падольнай.