Сёлета Птушкай году была выбрана шэрая гусь – від птушак, які ніяк не можа павялічыць сваю колькасць (250-300 пар) ў нашай краіне, хаця ўпершыню адзначаны на гнездаванні ў Беларусі яшчэ 40 гадоў таму, і ў суседніх краінах гняздуюцца тысячы птушак гэтага віду.
Перашкодай гэтаму сталі, галоўным чынам, адносіны да гусей чалавека. Бо наша краіна (разам з некаторымі рэгіёнамі Расіі) застаецца адзінай у Еўропе, дзе дазволена, між іншым, вясновае паляванне на некалькі відаў вадаплаўных птушак – у тым ліку і тры віды гусей. І калі белалобая гусь і гусь-гуменніца толькі пралятаюць праз нашу краіну каб гнездаваць у тундры, ўсе шэрыя гусі, якія прылятаюць да нас, з’яўляюцца тут каб менавіта загнездаваць у нас. А тэрміны палявання прадугледжаны такім чынам, што пад стрэлы трапляюць менавіта гняздуючыя гусі. Не лепшым чынам адбіваецца на гусях і восеньскае паляванне. Бо тыя гусі, якім пашчасціла пазбегнуць гібелі вясною і вывесці патомства, трапляюць пад стрэлы ўвосень.
Менавіта таму сёлета замест малюнкаў птушкі году па правілах конкурсу патрабавалася намаляваць плакат з заклікам не страляць шэрых гусей. Але, як і чакалася, большасць удзельнікаў намалявалі і даслалі на конкурс менавіта малюнкі з выявай птушкі году. Таму плакаты і малюнкі дзетак розных узроставых катэгорый былі падзелены і разглядаліся Журы асобна.
Зразумела, што звычайна плакат намаляваць больш складана, а малюнкі дасылаць не патрабавалася паводле правілаў. Магчыма таму сёлета мы атрымалі не так шмат конкурсных работ – трошкі больш за 20.
Вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў і плакатаў, дасланых на Гродзенскі абласны этап конкурсу “Птушка года-2009”:
Узроставая катэгорыя 11-13 гадоў
1-ае месца: Ўладзіслаў Турлай “Отдыхающая”, (г. Слонім, СШ №3)
2-ое месца: Алена Коўшык “Серый гусь”, (г.Гродна, Спецыялізаваная СШ для дзяцей з парушэннем слыху)
3-цяе месца: Вольга Гуменяк “Хачу на подзіўм”, (г.Слонім, СШ №3)
Узроставая катэгорыя 6-10 гадоў
1-ае месца: Маргарыта Гулевіч “Гусь”, (г.Гродна, Спецыялізаваная СШ для дзяцей з парушэннем слыху)
2-ое месца: Дыяна Ястрэмбская “На возеры”. (г.Гродна. Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага)
3-яе месца: Павел Сінкевіч “Гордая”, (Слонім, СШ №3)
ПЛАКАТ
1-ае месца: Кацярына Ждановіч “Беражыце шэрых гусей”, (г.Гродна. Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага)
2-ое месца: Арцём Дзежіц “Не страляй”, (г.Гродна. Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага)
3-цяе месца: Елізавета Абушкевіч “Ахоўвай шэрых гусей”, (г.Гродна. Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага)
Спецыяльная ўзнагарода журы:
Аляксандра Зенкевіч “Мы хочам жыць”, (г.Гродна. Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага)
Усе пералічаныя вышэй працы прымуць удзел у рэспубліканскім мастацкім конкурсе “Шэрая гусь – Птушка 2009 году”.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе і жадаем новых творчых дасягненняў!
Алена Вінчэўская,
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
На здымку: працы Алены Коўшык і Арцёма Дзежыца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 14.09.2009 - 12:36
дзякуй, а чаму ўсе прызавыя
Harrier - 14.09.2009 - 14:08
In reply to дзякуй, а чаму ўсе прызавыя by АV (госць)
Можна і разьмясьціць, але
Можна і разьмясьціць, але сканэру такога памеру ў нас няма. Застаецца здымаць фоцікам. А тады краі няроўныя выходзяць і трэба падразаць у файлах...
АV (госць) - 14.09.2009 - 15:04
In reply to Можна і разьмясьціць, але by Harrier
дык фоцікам нармальна
Ліххххтарык=) (госць) - 26.09.2009 - 00:44
In reply to дык фоцікам нармальна by АV (госць)
а чаму самі малюнкі не
Kiolk - 26.09.2009 - 00:48
In reply to а чаму самі малюнкі не by Ліххххтарык=) (госць)
У лістападзе будзе з'езд
У лістападзе будзе з'езд АПБ, дзе можна будзе пабачыць лепшыя малюнкі ды плакаты, ды і конкурсныя фотаздымкі, а калі яшчэ нашыя не паехалі ў Менск, можна будзе іх размясціць тут..
Таму запрашаю завітаць у лістападзе...
Ліхххтарык=)) (госць) - 26.09.2009 - 00:54
In reply to У лістападзе будзе з'езд by Kiolk
а дзе ен будзе??
Kiolk - 26.09.2009 - 00:58
In reply to а дзе ен будзе?? by Ліхххтарык=)) (госць)
Калі дакладнае месца, дык
Калі дакладнае месца, дык РЦДЮ, што на Макаёнка...
Harrier - 26.09.2009 - 22:07
In reply to а чаму самі малюнкі не by Ліххххтарык=) (госць)
Я сфатаграфаваў усе. Але няма
Я сфатаграфаваў усе. Але няма часу каб роўненька іх абрэзаць ды зьменшыць памер. Праз нейкі час будуць у Галерэі.