Польскі Птушыны Партал BirdWatching.PL сардэчна запрашае на фатаграфічна-бёдуочарскі ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy”, які адбудзецца 5-8 лістапада 2009г. w Grabownicy k. Milicza.
ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy” чарговая акцыя з цыклу імпрэз для назіральнікаў і фатографаваў птушак, а таксама аматараў прыроды, арганізаваных у найцікавейшых польскіх месцах скаплення птушак. У гэтым годзе ён адбудзецца ў даліне ракі Baryczy і на Міліціх сажалках.
Восеньская даліна Baryczy – гэта грандыёзны спектакль з удзелам тысяч журавоў, чаек і гусей, з усімі рэдкасцямі ў галоўнай ролі, якія сустракаюцца рэгулярна ў гэтую паравіну года: чырвонавалёвымі казаркамі, гусьямі-піскулькамі ды караткадзюбымі гуменніцамі. Такая ж вялікая канцэнтрацыя чапель, у тым ліку белых, а ткасама незлічоная колькасць качак розных відаў. Таксама рэгулярна сустракаюцца стаі малых лебедзяў ды лебедзяў-клікуноў. Можна пабачыць шмат цікавых відаў сяўцовых на спушчаных сажалках. Увогуле, гэта важнае месца на шляху міграцы птушак.
ПППікнік будзе праходзіць на базе турыстычнай гаспадаркі "Zagroda GRABOWNICA”.
Агульная праграма выглядае такім чынам:
1. Выправы на цэлы дзень пад наглядам экскурсаводаў.
2. Штодзённыя адукацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы.
3. Вечаровыя інтаграцыйныя гульні і вогнішча.
Таксама будзе праводзіцца конкурс па вызначэнню птушак па слядах, конкурсы на найлепшы фотарэпартаж і расповяд пра ПППікнік. Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 5 лістапада. Кошт пражывання складае ад 250 да 450 zl. Увага, колькасць месцаў для ўдзелу ў ПППікніку абмежавана.
Болей інфармацыі пра ПППікнік і падрабязная праграма на сайце www.birdwatching.pl
Пераклаў Яген Сліж.
Фотаздымак Mateusz Matysiak www.mateuszmatysiak.pl
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 25.09.2009 - 20:36
ПАчытаў гэтую навіну і
ПАчытаў гэтую навіну і падумаў, а ці нам не зладзіць падобны пікнічок. У прынцыпе, сродкаў вялікіх не патрэбна, калі ўлічыць, што ўдзельнікі будуць самі аплочваць даезд і пражыванне. Галоўная патрэбная рэч, гэта арганізатары і добрая праграма. Таму вынашу на абмяркаванне патанне, а ці не правесці нам такі пікнічок?
АV (госць) - 25.09.2009 - 21:37
а дзе Гарадзенская Барыча? На
Kiolk - 26.09.2009 - 00:02
In reply to а дзе Гарадзенская Барыча? На by АV (госць)
А чаму гарадзенская Барыча,
А чаму гарадзенская Барыча, чаму не беларуская...?
Oh-Voegel - 26.09.2009 - 01:01
In reply to а дзе Гарадзенская Барыча? На by АV (госць)
а на что смотреть в тех
а на что смотреть в тех Пересельцах? уничтоженная под корень территория.
Harrier - 26.09.2009 - 22:12
In reply to а на что смотреть в тех by Oh-Voegel
Пакуль мала нас, лічу, што
Пакуль мала нас, лічу, што нам не варта расцярушвацца на колькі акцый.
Трэба добра арганізаваць і правесьці Бёдуотч. Хутчэй за ўсё з пікніком на беразе Нёмана ў нядзелю. А перад ім - на аўтобусе ў Беражаны.
Ў панядзелак вырашым на Радзе і тут выкладзем праграму.
Kiolk - 26.09.2009 - 22:56
In reply to Пакуль мала нас, лічу, што by Harrier
Дык гэта не заўтра
Дык гэта не заўтра рабіць....
А напрыклад вясною, дзе небудзь на Сялцы....
Калі добра ўсё заарганізаваць, можам да 50 чалавек сабраць...
Я думаю, такая сустрэча былабы карыснай...
Harrier - 26.09.2009 - 23:09
In reply to Дык гэта не заўтра by Kiolk
Пра 50 чалавек цяжка
Пра 50 чалавек цяжка верыцца... Нават з аплатай праезду... Як на мой погляд - ранавата для нас.
Але ідэя цікавая, і паспрабаваць (калі небудзь) варта.
Harrier - 28.09.2009 - 13:14
In reply to Пра 50 чалавек цяжка by Harrier
Выдатная навіна! Арганізатар
Выдатная навіна! Арганізатар Пікніку Mateusz Matysiak запрасіў аднаго з нашых на сваю імпрэзу. Так што калі ўсё будзе добра, мы не толькі зможам паглядзець як гэта адбываецца ў Польшчы, але і паказаць свой узровень здымкаў птушак і бёдуотчынгу. Ну а потым і самі паспрабаваць арганізаваць нешта падобнае і запрасіць сваіх калег з-за мяжы.