Менавіта ў першую суботу і нядзелю кастрычніка штогод адбываюцца самыя вялікія і масавыя назіранні птушак на нашым кантыненце, якія арганізуюць партнёрскія арганізацыі BirdLife.
У больш чым 30 краінах па ўсёй Еўропе будуць праведзены розныя мерапрыемствы – ад “простых” экскурсій на птушак, да дэманстрацыі як іх кальцуюць. Большасць арганізацый-партнёраў BirdLife будзе таксама збіраць звесткі пра віды і іх колькасць, якія будуць адзначаны пад час назіранняў на працягу гэтых дзвюх дзён. Вынікі для ўсяго кантыненту будзе збіраць галандзкая арганізацыя VBN (BirdLife у Нідэрландах), яны будуць абнародаваны ўжо ў панядзелак.
У Беларусі Еўрапейскія дні назіранняў птушак арганізуе АПБ – ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Для таго, каб Вашы дадзеныя за суботу і/або нядзелю трапілі ў агульнаеўрапейскі спіс, іх трэба даслаць да 16.00 4 кастрычніка на е-мэйл shaikin@ptushki.org
У мінулым годзе ва ўліках прынялі ўдзел больш 30 тысяч дарослых і дзетак з больш чым 30 краін Еўропы. Ўсе разам яны налічылі каля 2,2 мільёна дзікіх птушак. Папулярнасць улікаў расце штогод, але павялічваецца і неабходнасць лепшай аховы птушак, іх месцаў гнездавання, міграцыі і зімоўкі.
Канкрэтныя прапановы ўдзелу ва Еўрапейскіх днях назіранняў за птушкамі ў розных месцах Беларусі будуць абвешчаны на нашым сайце ў пачатку наступнага тыдня.
Як і пасля Чэмпіянату па спартыўнай орніталогіі, ўдзельнікі назіранняў змогуць выйграць прадстаўленыя нашым сайтам прызы ў дзвюх намінацыях:
Лепшы рэпартаж-расповед з Дзён назірання і
Лепшы фотаздымак.
Правілы будуць размешчаны асобна – націскайце на адпаведны банэр!
Далучайцеся на карысць птушак і людзей!
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага/
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 28.09.2009 - 21:47
Дарэчы, калі вы жадаеце
Дарэчы, калі вы жадаеце дадаць каардынаты пляцоўкі ў вашай мясцовасці, пакідайце зварот пра яе ў каментары да навіны...