Брэст ужо некалькі гадоў запар з'яўляецца вядомым месцам зімоўкі шмат якіх відаў водна-балотных птушак. Я не кажу пра ачышчальныя збудаванні, якія ахоўваюцца пагранічнымі службамі, а пра звычайную вуліцу Набярэжную імя Ф. Скарыны ўздоўж ракі Мухавец, дзе з-за соцен птушак не зацягваецца ільдом частка ракі, а добрасардэчныя брэстчане, як аказваецца, зусім не абыякавыя да наваколля і гатовыя грызціся ў абарону "бедных" птушак, кожны дзень прыносяць згаладнелым лебедзям ды качкам свежыя батоны, а самыя мяккасардэчныя бабулі нават спецыяльна вараць для іх кашы.
Некалькі гадоў таму тут можна было назіраць такія рэдкасці, як маранка (Clangula hyemalis), нырок-плёсаўка (Aythia marila), лебедзь-клікун (Cygnus cygnus). Гэты год быў добры на вялікіх савукоў (Mergus merganser).
09.03.2009 г. разам з аднагрупнікам і аднагрупніцай выйшлі паглядзець на птушак, пачытаць кольцы на лапах лебедзёў. Так як самі гэтых лебедзёў кальцавалі, то заўважылі вялікую змену ў іх складзе: з'явілася шмат новых, частка "старых" зляцела. Агульная колькасць - каля 100 птушак. Качак-крыжанак стала значна менш - каля 40. З'явіліся лыскі - некалькі асобінаў. Бачылі шпакоў. Некалькі дзён назад тут сядзела шэрая гусь.
Вясна ідзе! Не гледзячы на пакуль сапраўды зімняе надвор'е, бачны змены ў прыродзе! Арнітолагаў падмануць немагчыма!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 09.03.2009 - 23:03
...дадай якое фота, хоць можа
...дадай якое фота, хоць можа і не сёняшняе, будзе глядзецца больш эстэыча...
Harrier - 09.03.2009 - 23:04
2biot У наша стагоддзе, калі
2biot
У наша стагоддзе, калі касмічныя караблі... мог бы хоць аднакурсьніцу сфоткаць ды разьмясьціць (калі прыгожая). Няўжо ж у Брэсце ніхто Старшыні фоціка не пазычыць?
Harrier - 09.03.2009 - 23:06
2Kiolk А кажуць думкі не
2Kiolk
А кажуць думкі не перадаюцца на адлегласьць...
Harrier - 09.03.2009 - 23:09
2biot Ці маеш магчымасьць
2biot
Ці маеш магчымасьць разьмяшчаць і рэдагаваць месцы назіраньняў ды іншае? Калі ласка, напішы тут ці на мэйл.
biot - 10.03.2009 - 00:25
Наконт фотаздымка. Чамусці не
Наконт фотаздымка. Чамусці не магу загрузіць. Што можа быць не так?
Harrier - 10.03.2009 - 10:32
In reply to Наконт фотаздымка. Чамусці не by biot
2biot Часцей за ўсё або
2biot
Часцей за ўсё або фармат, або памер неадпаведныя. чытай подпісы пад акном загрузкі здымкаў - павінна атрымацца!
biot - 10.03.2009 - 00:28
Harrier, самастойна дадаць
Harrier, самастойна дадаць новае месца яшчэ не спрабаваў, таму адказаць на пытанне не магу.
Kiolk - 10.03.2009 - 00:56
In reply to Harrier, самастойна дадаць by biot
Калі праблемы з загрузкай,
Калі праблемы з загрузкай, дашлі мне, я размяшчу...
можаш некалькі, каб на што паглядзець было...