Брэст 09.03.2009

09.03.2009 - 22:37 | biot

Брэст ужо некалькі гадоў запар з'яўляецца вядомым месцам зімоўкі шмат якіх відаў водна-балотных птушак. Я не кажу пра ачышчальныя збудаванні, якія ахоўваюцца пагранічнымі службамі, а пра звычайную вуліцу Набярэжную імя Ф. Скарыны ўздоўж ракі Мухавец, дзе з-за соцен птушак не зацягваецца ільдом частка ракі, а добрасардэчныя брэстчане, як аказваецца, зусім не абыякавыя да наваколля і гатовыя грызціся ў абарону "бедных" птушак, кожны дзень прыносяць згаладнелым лебедзям ды качкам свежыя батоны, а самыя мяккасардэчныя бабулі нават спецыяльна вараць  для іх кашы.

Некалькі гадоў таму тут можна было назіраць такія рэдкасці, як маранка (Clangula hyemalis), нырок-плёсаўка (Aythia marila), лебедзь-клікун (Cygnus cygnus). Гэты год быў добры на вялікіх савукоў (Mergus merganser).

09.03.2009 г. разам з аднагрупнікам і аднагрупніцай выйшлі паглядзець на птушак, пачытаць кольцы на лапах лебедзёў. Так як самі гэтых лебедзёў кальцавалі, то заўважылі вялікую змену ў іх складзе: з'явілася шмат новых, частка "старых" зляцела. Агульная колькасць - каля 100 птушак. Качак-крыжанак стала значна менш -  каля 40. З'явіліся лыскі - некалькі асобінаў. Бачылі шпакоў. Некалькі дзён назад тут сядзела шэрая гусь.

Вясна ідзе! Не гледзячы на пакуль сапраўды зімняе надвор'е, бачны змены ў прыродзе! Арнітолагаў падмануць немагчыма!

Каментары

2biot

У наша стагоддзе, калі касмічныя караблі... мог бы хоць аднакурсьніцу сфоткаць ды разьмясьціць (калі прыгожая). Няўжо ж у Брэсце ніхто Старшыні фоціка не пазычыць?