Горная пліска (Motacilla cinerea)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Якубовіч

Дата назірання
Месца Назірання

Бераг Нёмана ў раёне сцёкаў гарадзкіх ачышчальных збудаванняў, м-н Зарыца, Гродна.

 Адна птушка разам з белай пліскай.

Другая рэгістрацыя віду ў Беларусі.

Першая адбылася з 28.12.2008 па 04.01.2009 на ачышчальных сажалках г.Маларыта (Берасцейшчына) (Китель, Абрамчук С. Subbuteo 10-2011, c. 49-50).

Больш пра першую рэгістрацыю тут: 

Новы для Беларусі від птушак адкрыты ў Маларыцкім раёне!

Каментары

 Запрашаю заўтра, ў сераду, ў супольную паездку на пошукі горнай пліскі. Выезд у 13.00 з Падольнай. Калі паедзеце, калі ласка, пацвердзце свой удзел тут або смс-кай.

Простите, что вмешиваюсь в чужую жизнь.

Горной трясогузки сегодня не было. Было много рыбаков. Успехов завтрашней команде!

Обратите внимание на белую трясогузку. Это Британско-Ирландский подвид yarrellii

Подробнее у меня на фейсбуке:  https://www.facebook.com/youhave0friends 

Здымкі белай пліскі з цёмным верхам цела, мяркуемай M.a. yarrellii, якая гняздуе на Брытанскіх астравах і прылягаючых узбярэжжах кантынентальнай Еўропы, а таксама час ад часу залятае ў Польшчу, можна паглядзець тут:

 http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/64301

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/64302

 Наўрацці гэта брытанскі падвід белай пліскі. Вось здымак Дзьмітрыя Якубовіча з сайта www.birdwatching.pl

 

Вось такая ж цёмная ранневясновая пліска на здымку з пад Любані Мікалая Вераб'я з нашай галерэі:

Ананім (госць) - 10.01.2014 - 00:52

In reply to by Harrier

добра, птушкі вельмі падобны, але цяпер звярні ўвагу на даты: пачатак года - гэта ніяк не ранняя весна, нават калі і снега няма і тэмпература +20, т.я. лінька рэгулюецца іншымі механізмамі. І паглядзі ў Мулярні ік выглядае ўзімку наш падвід і брытанскі.ав

 Птушка з Гродна магла (яшчэ) не пераліняць у зімовае пяро. Асноўнае адрозненне брытанскага падвіду (нават у самак і маладых птушак, нават у зімовым пяры) - колер пер'я на шыі ззаду  і спіне рэзка не адрозніваецца адценнем ад колеру на галаве. тут жа адрозніваецца выразна - галава чорная, шыя і спіна - цёмна-шэрыя..

Як па мне, то птушкі на абодвух здымках - частковыя меланісты.

Ананім (госць) - 10.01.2014 - 15:43

In reply to by Harrier

Спорный вопрос. Эта трясогузка в зимнем пере, т.к горло белое. У alba зимой голова не такая черная, а сероватая или же такая же серая, как и спина. Но для брит. подвида верх засветлый.

Harrier - 10.01.2014 - 16:16

In reply to by Ананім (госць)

 Так, згодны - горла белае = зімовае пяро. Гэта я прапусціў. Але тады гэта той самы фенатып (частковы меланіст ? альба?), які на здымку ў шлюбным пяры сфатаграфаваны Мікалаем Вераб'ём.

Никогда бы не подумал, что такой определитель, как "Коллинз" придётся перепроверять. Почему они нарисовали взрослую зимнюю "альбу" только такой морфы? Полистал последние российские определители, и выяснилось, что наша трясогузка в осеннем пере тоже может быть с тёмной головой и близка по окраске с сфотографированной мной птицей. Смущает только чисто чёрная голова и тёмная спина, но это всё же ближе к нашей "альбе", чем к "ярреллии". Так что прошу прощения за ложную информацию. 

 Інфармацыя не ложная, а не да канца правераная - гэта не тое самае. Для таго і існуе магчымасць калектыўнага абмеркавання і вызначэння, каб у цяжкіх і цікавых выпадках ёй карыстацца. Таму і прабачэння няма за што прасіць - цікавая інфармацыя нарэшце прывяла да правільнага (калектыўнага) вызначэння.

 А ці ёсць якія-небудзь асаблівасці ў назіраннях на ачышчальных сажалках? 
Сёння ўпершыню давялося наведаць іх, але ж убачыў толькі звычайныя віды, ну і ўразіў водар сажалак))) 
І яшчэ... ці ёсць у каго інфармацыя аб назіраннях на ачышчальных сажалках Мазырскага НПЗ, альбо дзе яе можна знайсці?

 Там, дзе ў сажалкі ўваходзіць  ці ў якіх знаходзіцца самая цёплая вада, звычайна ў любую зіму застаюцца жывыя і рухомыя насякомыя і іншыя дробныя безхрыбетныя. У такіх  месцах могуць зімаваць нечаканыя птушкі, якія звычайна адлятаюць або тыя, якія прылятаюць зімаваць менавіта туды. Зразумела, што такія сажалкі павінны мець адпаведныя памеры, бо  інакш там такім птушкам не выжыць.

Як і ў іншых выпадках назіранняў, варта пачаць агледзіны з трубой, а потым набліжацца. Таксама варта прайсці па берагу цёплай сажалкі бліжэй да вады - тады тыя вераб'іныя, якія могуць там сядзець-харчавацца, узляцяць. Аднак такой цёплай зімой можна знайсці ежу і ў іншых месцах. Таму мае рэкамендацыі больш для зімы сапраўднай, са снегам і марозам навокал. Але не на сажалцы з цёплай вадой.