Дата назірання
Месца Назірання
Бераг Нёмана ў раёне сцёкаў гарадзкіх ачышчальных збудаванняў, м-н Зарыца, Гродна.
Адна птушка разам з белай пліскай.
Другая рэгістрацыя віду ў Беларусі.
Першая адбылася з 28.12.2008 па 04.01.2009 на ачышчальных сажалках г.Маларыта (Берасцейшчына) (Китель, Абрамчук С. Subbuteo 10-2011, c. 49-50).
Больш пра першую рэгістрацыю тут:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.01.2014 - 16:16
Запрашаю заўтра ў супольную
Запрашаю заўтра, ў сераду, ў супольную паездку на пошукі горнай пліскі. Выезд у 13.00 з Падольнай. Калі паедзеце, калі ласка, пацвердзце свой удзел тут або смс-кай.
AV - 07.01.2014 - 19:53
вот это находка!
вот это находка!
AV - 07.01.2014 - 19:55
ци бачыли птушак сёння?
ци бачыли птушак сёння?
Oh-Voegel - 07.01.2014 - 20:37
In reply to ци бачыли птушак сёння? by AV
Простите, что вмешиваюсь в
Простите, что вмешиваюсь в чужую жизнь.
Горной трясогузки сегодня не было. Было много рыбаков. Успехов завтрашней команде!
Обратите внимание на белую трясогузку. Это Британско-Ирландский подвид yarrellii
Подробнее у меня на фейсбуке: https://www.facebook.com/youhave0friends
Harrier - 08.01.2014 - 16:45
In reply to Простите, что вмешиваюсь в by Oh-Voegel
Сёння ніводнай пліскі не
Сёння ніводнай пліскі не было. Быў моцны дождж, таму не было і рыбакоў.
Harrier - 08.01.2014 - 19:31
In reply to Сёння ніводнай пліскі не by Harrier
Здымкі белай пліскі з цёмным
Здымкі белай пліскі з цёмным верхам цела, мяркуемай M.a. yarrellii, якая гняздуе на Брытанскіх астравах і прылягаючых узбярэжжах кантынентальнай Еўропы, а таксама час ад часу залятае ў Польшчу, можна паглядзець тут:
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/64301
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/64302
Harrier - 09.01.2014 - 23:56
In reply to Здымкі белай пліскі з цёмным by Harrier
Наўрацці гэта брытанскі
Наўрацці гэта брытанскі падвід белай пліскі. Вось здымак Дзьмітрыя Якубовіча з сайта www.birdwatching.pl
Вось такая ж цёмная ранневясновая пліска на здымку з пад Любані Мікалая Вераб'я з нашай галерэі:
Ананім (госць) - 10.01.2014 - 00:52
In reply to Наўрацці гэта брытанскі by Harrier
добра, птушкі вельмі падобны,
Harrier - 10.01.2014 - 01:19
In reply to добра, птушкі вельмі падобны, by Ананім (госць)
Птушка з Гродна магла (яшчэ)
Птушка з Гродна магла (яшчэ) не пераліняць у зімовае пяро. Асноўнае адрозненне брытанскага падвіду (нават у самак і маладых птушак, нават у зімовым пяры) - колер пер'я на шыі ззаду і спіне рэзка не адрозніваецца адценнем ад колеру на галаве. тут жа адрозніваецца выразна - галава чорная, шыя і спіна - цёмна-шэрыя..
Як па мне, то птушкі на абодвух здымках - частковыя меланісты.
Ананім (госць) - 10.01.2014 - 15:43
In reply to Птушка з Гродна магла (яшчэ) by Harrier
Спорный вопрос. Эта
Harrier - 10.01.2014 - 16:16
In reply to Спорный вопрос. Эта by Ананім (госць)
Так, згодны - горла белае =
Так, згодны - горла белае = зімовае пяро. Гэта я прапусціў. Але тады гэта той самы фенатып (частковы меланіст ? альба?), які на здымку ў шлюбным пяры сфатаграфаваны Мікалаем Вераб'ём.
Oh-Voegel - 10.01.2014 - 20:58
In reply to Так, згодны - горла белае = by Harrier
Никогда бы не подумал, что
Никогда бы не подумал, что такой определитель, как "Коллинз" придётся перепроверять. Почему они нарисовали взрослую зимнюю "альбу" только такой морфы? Полистал последние российские определители, и выяснилось, что наша трясогузка в осеннем пере тоже может быть с тёмной головой и близка по окраске с сфотографированной мной птицей. Смущает только чисто чёрная голова и тёмная спина, но это всё же ближе к нашей "альбе", чем к "ярреллии". Так что прошу прощения за ложную информацию.
Harrier - 10.01.2014 - 21:14
In reply to Никогда бы не подумал, что by Oh-Voegel
Інфармацыя не ложная, а не
Інфармацыя не ложная, а не да канца правераная - гэта не тое самае. Для таго і існуе магчымасць калектыўнага абмеркавання і вызначэння, каб у цяжкіх і цікавых выпадках ёй карыстацца. Таму і прабачэння няма за што прасіць - цікавая інфармацыя нарэшце прывяла да правільнага (калектыўнага) вызначэння.
svyat08 - 07.01.2014 - 23:11
А ці ёсць якія-небудзь
А ці ёсць якія-небудзь асаблівасці ў назіраннях на ачышчальных сажалках?
Сёння ўпершыню давялося наведаць іх, але ж убачыў толькі звычайныя віды, ну і ўразіў водар сажалак)))
І яшчэ... ці ёсць у каго інфармацыя аб назіраннях на ачышчальных сажалках Мазырскага НПЗ, альбо дзе яе можна знайсці?
Harrier - 07.01.2014 - 23:21
In reply to А ці ёсць якія-небудзь by svyat08
Там, дзе ў сажалкі
Там, дзе ў сажалкі ўваходзіць ці ў якіх знаходзіцца самая цёплая вада, звычайна ў любую зіму застаюцца жывыя і рухомыя насякомыя і іншыя дробныя безхрыбетныя. У такіх месцах могуць зімаваць нечаканыя птушкі, якія звычайна адлятаюць або тыя, якія прылятаюць зімаваць менавіта туды. Зразумела, што такія сажалкі павінны мець адпаведныя памеры, бо інакш там такім птушкам не выжыць.
Як і ў іншых выпадках назіранняў, варта пачаць агледзіны з трубой, а потым набліжацца. Таксама варта прайсці па берагу цёплай сажалкі бліжэй да вады - тады тыя вераб'іныя, якія могуць там сядзець-харчавацца, узляцяць. Аднак такой цёплай зімой можна знайсці ежу і ў іншых месцах. Таму мае рэкамендацыі больш для зімы сапраўднай, са снегам і марозам навокал. Але не на сажалцы з цёплай вадой.