За тры дні да Новага году, 28 снежня 2008 года, на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў горада Маларыты Брэсцкай вобласці давялося назіраць новы для Беларусі від птушак – горную пліску (Motacilla cinerea).
За дзень да здарэння я яшчэ толькі дапускаўся да сесіі, што адбылася пасля навагодніх святаў, і таму вырваўшыся cа сценаў “роднага” універсітэту і дабраўшыся дамоў, на наступны ж дзень вырашыў зрабіць невялічкую прагулку па ваколіцах, свежым паветрам падыхаць, на птушак мясцовых паглядзець. Усе навакольныя мясціны з дзяцінства мне добра знаёмыя, таму і наконт птушак мог ужо зрабіць нейкі вывад, куды лепш ісці і дзе глядзець. Надвор’е, трэба адзначыць, не спрыяла добрым назіранням: холад прабіраў да костак, рукі амаль не адчуваліся пад час доўгіх назіранняў у бінокль.
За тры дні да Новага году, 28 снежня 2008 года, на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў горада Маларыты Брэсцкай вобласці давялося назіралаць новы для Беларусі від птушак – горную пліску (Motacilla cinerea).
За дзень да здарэння я яшчэ толькі дапускаўся да сессіі, што адбылася пасля навагодніх святаў, і таму вырваўшыся з сцен “роднага” універсітэту і дабраўшыся дамоў, на наступны жа дзень вырашыў зрабіць невялічкую прагулку па аколіцах, свежым паветрам падыхаць, на птушак месных паглядзець. Усе навакольныя мясціны з дзяцінства мне добра знаёмыя, таму і наконт птушак мог ужо зрабіць нейкі вывад, куды лепш ісці і дзе глядзець. Надвор’е, трэба адзначыць, не спрыяла добрым назіранням: холад прабіраў да касцей, рукі амаль не адчуваліся пад час трывалага назірання ў бінокль.
Але птушкі былі, і яны ўводзілі за сабой. Як даволі нярэдка адбываецца, назіраючы то за аднымі птушкамі, то за другімі, губляеш адчуванне часу і хутка разумееш, што аддаліўся ад першапачаткова выдуманага маршрута. А калі так, то на прыканцы вандроўкі вырашыў паглядзець птушак і на прудах ачышчальных збудаванняў горада. За больш чым чатыры гады перыядычных назіранняў тут, мне не давадзілася бачыць у зімовы час “цікавых” відаў. Вадаёмы на 90% заўсёды былі пакрытымі ільдом, водна-балотныя віды ў зімку не застаюцца, а звычайных сініц і каралькоў можна і ў іншых месцах назіраць.
Прыслухоўваючыся да галасоў, я спыняўся, ізноў і ізноў падносіў да вачэй бінокль. Вялікія сініцы,... сінія сініцы,... а вось крапіўнік трышчыць у чароце!... Звычайная стрынатка паляцела... Не! Дзве, тры, чатыры стрынаткі. Так,.. а гэта у нас хто?
Па тонкай кромцы ільду каля гарачага стоку вод мітусілася нейкая птушачка. З-за пачынаючагася снегападу і стаўпа пару над вадой яе разглядзець была няпроста. Маючы нейкі вопыт назірання за рознымі відамі птушак (тым больш, я сябе лічу сапраўдным бёдуотчарам, і хаця жадання пабачыць усіх птушак свету не маю, у Беларусі спадзюся калі-некалі лічбу пабачаных відаў давесці да 300 J) я адразу вызначыў у птушцы пліску... жоўтую!... “Назіраць жоўтую пліску ўзімку, напэўна, рэдкая з’ява,” – падумалася мне і я вырашыў патэлефанаваць каб выдаліць свае сумненні Сямёну Леваму, каардынатару Клуба200 і адначасова майму сябру. Сямён у гэты час як раз вырашыў штосьці з’есці, але ў яго добра атрымалася сумясціць прыняцце ежы і размову са мною. Выглядала гэта прыкладна так:
- Прывітанне, Сямён! Не заняты? Хвілінку маеш? Я ў Маларыце... Назіраю жоўтую пліску... Не памятаеш, хто-небудзь адзначаў яе ў нашай краіне ў зімовы час?
- Ммм,.. – чуецца хуткае пражоўванне ежы і заключальны глыток. – Прывет! Так... Маю... хвілінку...
- Я кажу, назіраю пліску... жоўтую пліску, чуеш? На ачышчальных прудах. Дзе-дзе? У Маларыце, канешне.
Адкусваючы новы кусок нейкай стравы, Сямён дае адказ:
- Не памятаю штоб хтосьці бачыў... Мммм... Не, напэўна... Хмм... У цябе фатааппарат ёсць пры сабе? – наступае невялічкая паўза (мо, запіў нечым?) – Дык ты фатаграфуй, а потым перашлеш нам у офіс...
- Няма у мяне нічаго. Ды і тэлефон сядзе зусім скора... Холад не дзіцячы!.. Зараз зусім дубу дам. Добра, Сямён! Дзякуй! Прыемнага апетыту! Кладу трубку, бо замёрзну ўшчэнт!
- Ага! Хммм... ммм... Пака!
Цікава даведацца, адкуль жа з’явілась гэтая бедалага. На нашых плісак яна была падобна мала, таму я вырашыў зрабіць яшчэ адзін званок, каб высветліць як мага больш інфармацыі, да якога падвіду бліжэй падыходзіць птушка па афарбоўцы. Вызначальніка пад рукой, канешне, не было, таму я набраў Сяргея Абрамчука, таксама майго сябра, які ў гэты час быў дома. Ён накіроўваў мае пошукі характэрных рыс да таго ці інакшага падвіду пліскі, але ніводны поўнасцю не падыходзіў. Падзякаваўшы сябра за дапамогу, я вырашыў яшчэ трошкі паназіраць.
І тут мяне асяніла!... Дык гэта ж зусім не жоўтая пліска!!! А ГОРНАЯ!!! Так, і чаму толькі я адразу не прызнаў яе? У Крыму (Украіна) і Швецыі мне давадзілася сустракацца з гэтым відам і не так рэдка. Ва ўбарвенні не было нічога, што вызвала б спрэчкі: тыповая горная пліска з шэра-блакітнаю спіной і галавой, яркім жоўтым падхвосцем, чорнымі з палоскамі крыламі.
- Сяргей! – адзваніўся я яшчэ раз сябру. – Гэта не жоўтая пліска... Гэта горная пліска. Прыязджай!..
- Еду... – пачулася ў адказ, і мой тэлефон “памёр”.
Зразумеў Сяргей што-небудзь ці не я ведаць не мог, таму вырашыў схадзіць да добра знаёмага вартаўніка ачышчальных збудаванняў. У іх асобная каморка з катлом і вадою, ёсць электрычнасць. Часцей за ўсё вартаўнікі нават і не выходзілі за ўсю змену на пруды паглядзець; ды і навошта, красці там няма чаго, працэсс ідзе, яму ні дапаможаш, ні хужэй ні зробіш. Была змена як раз майго добрага знаёмага (ну як знаёмага, ён з мамай маёй у адной школе навучаўся, вось і ўсё знаёмства).
Я запытаў наконт тэлефона. У вартаўніка быў толькі мабільны, яго ён мне і працягнуў. З Сяргеем я на першым курсе універсітэту жыў у інтэрнаце, таму нумар мабільнага ведаў дакладна. Званю... Усё добра,... што патрэбна было, каб сябра пачуў пад час нашай невялічкай беседы, ён пачуў, заставалася толькі чакаць... З Олтуша да Маларыты прыкладна 15 хвілін ехаць. Вартаўнічы прапанаваў гарбаты і я з асалодай пацягваў яе амаль да самага прыезду Сяргея.
Як заўсёды вясёлы, з усмешкай на вуснах, Сяргей пасля здароўкання пачаў аб нечым жартаваць, мы пасмяяліся. Але падыходзячы бліжэй да дамбы, якая раз’ядноўвала нас і птушку, прыціхлі і нават прыселі трохі. На працьлеглым баку пруда, не заўважаючы нас, сур’ёзных і зусяроджанных, бесклапотна топала па лёдзе, пераварочваючы балотную траўку і хапаючы нейкіх водных безхрыбетных, горная пліска.
- І як гэта ты ў ёй жоўтую пліску разглядзеў? – усміхаючыся паглядзеў на мяне Сяргей. – Яна ж зусім не падобна на яе!
- Хацелась б мне паглядзець на цябе ў такой сітуацыі! Лепш здымай пліску. Дзе фотаапарат твой? – агрызаўся я між тым.
І тут стала зразумелым, што фотаапарат застаўся ляжаць ў машыне. Што рабіць? Прыдзецца ісці за ім... Усё яшчэ прыгібаючыся мы адбеглі на паўсот метраў і толькі тады выпраміліся ў поўны рост. Не сказаць, што паспяшаліся, бо паспелі нават нагаварыцца адзін з адным пакуль хадзілі да машыны, усё ж думкамі я марыў хутчэй зрабіць файны здымак для зацверджання БАФК і павярнуцца дамоў (замёрз).
Але толькі мы зноў схаваліся да дамбай і толькі трошкі прыпадняліся, пліска цвыркнула нешта па-свойму і... паляцела за лес. Такога ад яе я зусім чакаць не мог. Трышачку растроены адпраўляўся ў горад.
У наступныя дні горная пліска яшчэ не раз рабіла падобныя сюрпрызы: праз такія паводзіны яе і пабачылі зусім не ўсе, хто ў гэты час прыязджаў каб паглядзець на “маларыцкі цуд”. Адным днём два фатографы яе буквальна заганялі з месца на месца, пакуль не вымусілі зноў збегчы. І здымка так і не зрабілі!
І, напэўна, не было б зусім здымка, каб не партызанскія карані Аляксандра Сербуна. Мы разам сустракалі Новы год (дарэчы, у вёсцы Олтуш) і нават у першы дзень года ездзілі паглядзець пліску. Увесь час Саша спрабаваў злавіць у фотааб’ектыў птушачку, але яна мела сваё меркаванне на гэты конт і была вельмі сарамлівай фотамадэдью. Аднойчы, не каму не сказаўшы, Саша сам з Брэста прыехаў у Маларыту і зрабіў такі здымак. Якім чынам – застаецца загадкаў. І не коліцца – партызан!
Ну і на прыканцы, імёны тых, хто далучыў горную пліску да свайго асабовага спіску беларускіх відаў: Абрамчук Сяргей, Янкевіч Юрый, Рак Аляксандр, Абрамчук Андрэй, Бакур Юрый, Сербун Аляксандр, сяброўка Аляксандра Сербуна, Дзямешка Марына, Фянчук Віктар, Багдановіч Іван, Шкабара Раман і я,
Кіцель Дзяніс, з Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення
Фота ў далучанных файлах Сербуна Аляксандра
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.03.2009 - 15:50
Выдатна напісаная гісторыя -
Уладзя (госць) - 22.08.2012 - 07:47
Выдатнае назіраньне. Цудоўна