Дапамажыце вызначыць арла

28.04.2014 - 01:12 | Yavorets T

 Сёння ў  Гродзенскім раёне назіралі малога арляца, які праляцеў над нашай машынай і недалёка ад ускрайку лесу стаў падымацца, пад ім аказаўся яшчэ адзін арол.

З-за таго, што было далекавата для добрых здымкаў другой птушкі, ён быў зроблены толькі адзін:

Хвост у птушкі дзіўнай для арла, ромбападобнай формы:

Калі ласка, дапамажыце вызначыць птушку.

 

Каментары

 Фінскі калега напісаў, што гэта дарослая ліняючая птушка (маюцца на ўвазе рулявыя). Добра бачныя толькі 6 першаступовых махавых-пальцаў. Аднак толькі па гэтаму здымку вызначыць яе да віду паміж вялікім/малым арляцамі /стэпавым арлом ён не бярэцца.