Як зрабіць закупы на карысць птушак? – літоўскі прыклад

 Найбольшая у Літве сетка супермаркетаў "IKI" і Літоўскае арніталагічнае таварыства LOD (партнёр BirdLife у Літве) змаглі разам сабраць больш за 32 тысячы эўра на ахову трох відаў птушак, якім пагражае знікненне ў Літве. 

Супрацоўніцтва пачалося ў 2012 годзе, спачатку дамова аб ім была падпісана на адзін год. Аднак пасля вялікага поспеху праекту, супрацоўніцтва было працягнута і дагэтуль ёсць магчымасць падтрымаць ахову птушак у Літве і нам, робячы закупы ў Друскеніках, Вільні або іншых літоўскіх гарадах у супермаркетах “ІКІ”. Для гэтага трэба паскладваць набытае ў адмысловыя шматразовыя торбы з выявай адной з трох птушак: сіняга сіваграка (Coracias garullus), даўгахвостай кугакаўкі (Strix uralensis) ці ўдода (Upupa epops) і заплаціць за іх. 

Чвэрць з атрыманых з продажаў торбаў грошай ідзе на рахунак ЛОД для выкарыстання на ахову гэтых відаў птушак. Грошы, галоўным чынам, ідуць на штучныя гнёзды і іншую падтрымку месцаў гнездавання ў прыдатным для гэтых відаў стане. Толькі сёлета было куплена ўжо больш за 100 тысяч торбаў з выявай птушак. Акрамя гэтага, ў супермаркетах можна атрымаць бясплатныя матэрыялы аб дзейнасці ЛОД.   

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На фота – шматразовая торба з сівагракам

 

Comments

1Falcon (госць) - 05.08.2014 - 15:32

In reply to by Harrier

Па Вашай спасылцы каментар біота у тэму: by biot - 27.01.2012 - 00:46 На русском, кажется, бенгальская сизоворонка называется. Помню, в Индии тоже несколько раз видел. Когда был на Экофоруме в Гродно в позапрошлом году, видел плакат с редкими белорусскими птицами, где вместо нашей обыкновенной сизоворонки было фото бенгальской :)