Сталічны дадатак найвялікшай польскай „Gazety Wyborczej” праінфармаваў пра праект стварэння штучных астравоў для гняздуючых у Варшаве крычак. Акрамя гэтага, прадугледжваецца размясціць на такіх “астравах” пластыкавых птушак і параскідваць імітацыі птушыных экскрэментаў. Праект будзе рэалізаваны ў тым ліку і на грошы Еўракамісіі праз праграму LIFE+.
Цяпер самыя шматлікія гнездавыя калоніі рачных крычак і белашчокіх рыбачак знаходзяцца на р.Вісла ў паўднёвай частцы Варшавы ў рэзерваце „Wyspy Zawadowskie”. Праблема гняздуючых тут на астравах птушак у тым, што часам сезонныя гвалтоўныя пад’ёмы вады ў Вісле знішчаюць і кладкі, і птушанят. Каб дапамагчы крычкам, Сталічнае таварыства аховы птушак (Stołeczne Towarzystwo Ochrony Ptaków) і д-р Анджэй Крушэвіч (dr Andrzej Kruszewicz), дырэктар Варшаўскага заапарку, падрыхтавалі заяўку на дафінансаванне ў рамках праекту LIFE+. Праект прадугледжвае не толькі стварэнне на аснове баржаў плывучых астравоў вагай да 120 тон, але таксама падгляданне за жыццём крычак з дапамогай інтэрнет-камер, падрыхтоўку назіральных вежаў ля Віслы і сцежак для аматараў прыроды ўздоўж берагоў. Прадстаўнік прэзідэнта Варшавы да спраў загаспадаравання ўзбярэжжаў Віслы Марэк Піваварскі (Marek Piwowarski) асабліва падтрымаў ідэю пабудовы вежаў для турыстаў і бёдуотчараў, а таксама невялікіх паркінгаў каля іх.
Каштарыс усяго праекту – больш за 4 мільёны эўра, прычым толькі менш за палову грошай прадугледжваецца прасіць у Еўракамісіі.
Здымак з калоніі рачных крычак на штучным востраве з www.birdwatching.pl
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 26.10.2009 - 21:38
Вельмі цікавы
Вельмі цікавы артыкул...
Напэўна, адзін з важных момантаў, гэта што палову грошай знойдзецца ў Польшчы...
Планы грандыёзныя...
Harrier - 26.10.2009 - 22:17
In reply to Вельмі цікавы by Kiolk
Справа ў тым, што там акрамя
Справа ў тым, што там акрамя пліткі ды іншага закапваньня грамадзкіх грошай ужо пераходзяць да выкарыстаньня іх у карысных справах - аказваецца, таксама можна неблягія грошы засвоіць, ды яшчэ Эўропа дапаможа... А ў нас толькі Нёман загубіць ГРЭС, Аўгустоўскі канал перабудаваць ці цэнтр Горадні загадзіць пліткай - на большае мазгоў не хапае...
АV (госць) - 27.10.2009 - 10:57
ГРЭС - гэта "цеплавая"
Harrier - 27.10.2009 - 11:25
In reply to ГРЭС - гэта "цеплавая" by АV (госць)
А вось пачытайце куды ідуць
А вось пачытайце куды ідуць нашы мільярды! :
http://blog.grodno.net/2009/09/18/488-millionov-nezakonnojj-pribyli-za-derevja-ili-kak-otmyvajut-dengi-v-grodno/