Дзесяць дзён таму, 5 лістапада, на Берасцейшчыне адбылася сустрэча групы арнітолагаў з Мінску з новым для нашай фауны відам – арктычным пясочнікам (Calidris melanotos).
Павел Пінчук, Іван Багдановіч, Ірына Самусенка і Віктар Натыканец з лабараторыі арнталогіі НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі праводзілі на вадаёмах поўдня нашай краіны ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак. Дарэчы, роўна год таму, але на поўначы краіны, амаль у гэтым жа складзе яны адзначылі іншы новы від для нашай краіны – пласканосага плывунчыка. Цяпер жа на сажалках рыбгасу “Сакалова” (Жабінкаўскі раён) акрамя другой рэгістрацыі гэтага віду, арнітолагі змаглі адзначыць і новы для Беларусі – арктычнага пясочніка.
Падрабязнасці сустрэчы распавёў для нашага сайта Павел Пінчук, дырэктар Беларускага цэнтру кальцавання птушак НАН Беларусі і адзін з аўтараў рэгістрацыі:
“Двух птушак мы ўбачылі на рыбгасе даволі позна, ўжо змяркалася, было далекавата і зрабіць здымкі мы не змаглі. Аднак добра пачулі голас і разгледзелі кулікоў. Я бачыў гэты від, калі працаваў на Чукотцы.
Пазней праслухалі запісы галасоў розных кулікоў і да “нашых” пасавалі толькі два віды – арктычны пясочнік і вострахвосты. Аднак апошні не пасаваў афарбоўкай, бо мы бачылі карычневых кулічкоў з 2 палоскамі на спіне. Застаўся арктычны”.
І хаця ў арнітолагаў няма сумневаў у правільным вызначэнні і яны збіраюцца падаваць сваё назіранне для афіцыйнага зацверджання Беларускай арніта-фаунстычнай камісіяй (якая разглядае ўсе выпадкі назіранняў рэдкіх відаў і новых для нашай фауны каб папярэдзіць трапленне ў сістэму навуковых фактаў памылковых вызначэнняў), доказаў для зацверджання гэтай рэгістрацыі можа аказацца недастаткова. Бо паводле правілаў БАФК, як мінімум першыя тры рэгістрацыі новых для нашай краіны відаў павінны мець фота-, аўдыё ці відэа- доказы адпаведнай для беспамылковага вызначэння віду якасці.
Арктычны пясочнік – невялікі тундравы кулік, які мае палеарктычны арэал і гняздуе на поўначы Сібіры, на Алясцы і поўначы Канады. Пад час пералётаў на зімоўку (а гняздуюць кулічкі ў Аўстраліі, Новай Зеландыі і ў Паўднёвай Амерыцы) і назад на месцы гнездавання від адзначаны ў многіх еўрапейскіх краінах.
У Польшчы арктычны пясочнік параўнальна рэгулярна адзначаецца пад час вясновых (радзей) і восеньскіх пералётаў і ўпершыню зарэгістраваны ў 1964 годзе. У 2012 годзе было зроблена 32 рэгістрацыі віду, у 2013 годзе - не менш 10 рэгістрацый, сёлета - 2, прычым адна ў пачатку мая, і адна – ў пачатку кастрычніка.
Сёлета для нашай краіны ўжо адзначаны два новых віды:горная гусь і пячураўка-зарнічка. Разам з рэгістрацыямі з 2013 году яны чакаюць на афіцыйнае пацверджанне БАФК, каб папоўніць (або не) Спіс птушак Беларусі.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак арктычнага пясочніка з www.enfo.agt.bme.hu
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ПЯЧУРАЎКА-ЗАРНІЧКА – АДЛЯЦЕЎ З УЛАСНЫМ КАЛЬЦОМ
У ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАНЫ ЯШЧЭ АДЗІН (ЧУЖАРОДНЫ) ВІД ПТУШАК
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК - ПЛАСКАНОСЫ ПЛЫВУНЧЫК - ЗАЛЯЦЕЎ НА ВІЦЕБШЧЫНУ + VIDEO
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКАНОСАЯ КРЫЧКА – АДЗНАЧАНЫ Ў ТУРАВЕ + VIDEO
Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !
Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна
В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 15.11.2014 - 01:21
Віншую з цікавым
Віншую з цікавым назіраннем!
Нават калі БАФК не прызнае, ўбачыць два такіх віды ў адным месцы ў адзін дзень - гэта здорава!
Белахвост - 15.11.2014 - 23:50
Так сама віншую з цікавым
Так сама віншую з цікавым назіраньнем. Думаю, на крайні выпадак напішуць, што зацьвердзяць у выпадку новай рэгістрацыі, а там... толькі год пачакаць ды зноў прыехаць на тое ж месца.)))))))
Ананім (госць) - 16.11.2014 - 01:14
In reply to Так сама віншую з цікавым by Белахвост
гэта выпадковы залёт, шансаў
Белахвост - 16.11.2014 - 02:24
гэта выпадковы залёт, шансаў
гэта выпадковы залёт, шансаў убачыць яго там жа ў наступным годзе амаль няма. ав
________________________________________________________________________
Я разумею, жартую з нагоды пласканосага, што праз год зноў пабачылі ў тым жа складзе на тым жа месцы.))))))))
Harrier - 16.11.2014 - 15:37
In reply to гэта выпадковы залёт, шансаў by Белахвост
2Белахвост - пласканосага
2Белахвост - пласканосага плывунчыка сапраўды ўбачылі практычна праз год, але месца не тое самае - першая рэгістрацыя была на Новалукомльскам возеры на поўначы Беларусі, а цяпер (другая) - пад Жабінкай (на поўдні).
Белахвост - 16.11.2014 - 16:17
In reply to 2Белахвост - пласканосага by Harrier
Дзякуй, не так зразумеў!))))
Дзякуй, не так зразумеў!)))) Тады сустрэнуць там дзе ўпершыню пабачылі пласканосага.)))))