Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пагоня

Дакументацыйныя здымкі

Унядзелю наша невялікая кампанія назірала незвычайную карціну. Ехалі мы грунтоўкай паміж палямі, як раптам заўважылі наперадзе лося (Alces alces), які шпарка бег па ўзаранай глебе.

Пакуль мы прыпыніліся і апусцілі шыбы, лось ужо прабег каля капліцы з могілкамі і кіраваўся ў бок ракі Свіслач.

І тут мы перад ім убачылі ... другога лося!

І калі да гэтага моманту мы не маглі зразумець магчымую прычыну палявога спрынту, то цяпер усё станавілася на свае месцы - яўна на нашых вачах самец гнаўся за самкай!

Прычым выглядала пагоня так, што першы лось (самка?) дазваляе другому (самцу?) дагнаць сябе.

Я ўжо спадзяваўся, што на нашых вачах адбудзецца самае цікавае... Але заканчэнне пагоні атрымалася нечаканым: 

Аказалася, што звяры беглі пад вострым углом адзін да другога і недзе там, дзе мы чакалі ўбачыць іх сустрэчу, адбылося мінанне адно адным і лосі пачалі аддаляцца:

Яшчэ праз секунды лосі скрыліся ў пойме ракі каля вёскі Літвінкі...

Што гэта была за пагоня і чаму адбывалася яна непасрэдна на адкрытых прасторах палёў, засталося невядомым.

22-12-2014, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

Каментары

Это как у Кипелова:

"... Мы шли навтречу, всё ускоряя шаг.

Прошли насквозь, друг друга не узнав..."

У них же гон уже кончился, уже и рога посбрасывали многие. И да, похоже на то, что более скоростной лось - самец, а более медленный - самка или молодой.